Страва са стала вялікага князя - ЖУЛЬЕН па-беларуску 🥘 РЭЦЭПТЫ "Будзьма!"

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 15 авг 2023
  • 💌 Падтрымай новыя відэарэцэпты
    данаты, мерч ko-fi.com/budzma
    суперстыкеры, супердзякуй / thebudzma
    Думаеце, жульен гэта французская кухня? А вось і не! Тушаныя грыбы ў вяршках з сырнай шапкай гатавалі нашыя продкі здаўна! Як прыгатаваць такое смакоцце для сябе і сваіх блізкіх⬇️
    💢 Жульенам у беларускай кулінарнай традыцыі здаўна быў суп, вядомы яшчэ з часоў XVII ст. Яго рэцэпт занатаваў у кнізе «Compendium ferculorum» 1682 г. знакаміты шэф-кухар караля і вялікага князя Станіслаў Чарнецкі. Сапраўды, страва мае французскія карані, а назва «жульен» пайшла ад спосаба нарэзкі прадуктаў, то-бок гэта папросту кулінарны тэрмін. Азначае ён тонкую нарэзку прадуктаў, якой карысталіся для прыгатавання халодных летніх супоў. Да таго ж слова «жульен» паходзіць ад французскага слова Juillet - што азначае месяц ліпень, калі халодныя супы вельмі дарэчы.
    💢 Яшчэ ў кнізе «Літоўская гаспадыня» Ганны Цюндзявіцкай жульен прадстаўлены менавіта як суп, а кніга выходзіла ў сярэдзіне ХІХ ст. Дык чаму ж пад словам «жульен» мы разумеем іншую страву, не суп? Даследчыца гісторыі беларускай кухні Алена Мікульчык сцвярджае, што падмена паняццяў адбылася на пачатку ХХ ст., яшчэ ў царскія часы, а канчаткова замацавалася ў 1980-х гадах.
    🫣Справа ў тым, што ў кепскіх рэстарацыях тушаныя грыбы ў смятане ці вяршках наразалі тонкай саломкай, што было падобна на спосаб нарэзкі «жульен» і для большай прывабнасці страву называлі жульенам, а не тушанымі грыбамі.
    🍽 Сам жа рэцэпт тушаных грыбоў у вяршках пад сырнай «шапкай» быў вядомы нашым продкам мінімум з XVII ст., бо яго таксама зафіксаваў у сваёй кнізе прыдворны кухар Станіслаў Чарнецкі.
    📌 Гатуем на 4 порцыі:
    грыбы свежыя 300 г
    курынае філе 300 г
    1 шклянка вяршкоў
    1 цыбуліна
    сыр цвёрды 100 г
    2 зубчыкі часнаку
    пучок пятрушкі
    соль і перац па смаку
    📍Запякаць пры тэмпературы 150 градусаў. Падаваць страву лепш з грэнкамі ці блінамі.
    Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa
    #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма
    👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ: • Гатуем з "Будзьма!" 🍥 ...
    БУДЗЬМА РАЗАМ:
    Сайт budzma.me
    Telegram t.me/budzmaby
    Facebook / budzmabelarusami
    Instagram / budzma
    TikTok / budzma_razam
    Twitter / budzma
    VK budzmabelarusami
    Данаты ko-fi.com/budzma

Комментарии • 38

  • @TheBudzma
    @TheBudzma  9 месяцев назад +3

    👍Як прыгатаваць жульен пакрокава⤵
    Для жульена можна выкарыстоўваць любыя грыбы, але смачней за ўсё з ляснымі. Іх трэба парэзаць тонкімі пласцінкамі, папярэдне адварыць каля 10 хвілін у падсоленым кіпні.
    Курынае філе парэзаць кубікамі, абкатаць у муцэ і падсмажыць на алеі да залацістага колеру, затым дадаць цыбулю, прысмажыць каля 3 хвілін на сярэднім агні. У страву дадаць часнок дробна насечаны або нацёрты, далучыць адвараныя грыбы, насечаную пятрушку, соль і перац па смаку. Заліць вяршкамі або дадаць смятаны, тушыць пастаянна памешваючы, пакуль страва не загусцее.
    Затым перакласці ў формы для запякання, пасыпаць нацёртым сырам і на 15 хвілін паставіць у духоўку ці печ пры тэмпературы 150 градусаў. Падаваць страву лепш з грэнкамі ці блінамі.
    Смачна есці!
    ❤Кінуць манетку кухару на новыя рэцэпты:
    суперстыкеры, супердзякуй ruclips.net/user/TheBudzmajoin
    данаты, мерч ko-fi.com/budzma

  • @user-ls9cm2ke4d
    @user-ls9cm2ke4d 9 месяцев назад +4

    Дуже смачно, готую так само, але на великій бритванці. Дякую з Києва.Жыве Беларусь!

  • @user-fq5bv4gx4i
    @user-fq5bv4gx4i 9 месяцев назад +4

    Чудово! Дякую! Завантажила, вподобайку поставила! Буду готувати і смакувати 💙💛. До зустрічі! Живе Беларусь!Слава Україні!

  • @orangeblossom9968
    @orangeblossom9968 9 месяцев назад +5

    прыгажосць і смакоцце!! дзякуй вам вялікі за вашу працу!

  • @user-mm9qh3dl4g
    @user-mm9qh3dl4g 9 месяцев назад +6

    супер))) выглядае цудоуна)) калi небудзь зраблю. жыве беларусь!

  • @alenazabenka530
    @alenazabenka530 9 месяцев назад +7

    Як смачна выглядае! Усё, што мне падаецца: грыбы, грудка... 😊Як спраўна ўсё робіць кухар!😊

  • @user-ig1ju2su3k
    @user-ig1ju2su3k 9 месяцев назад +5

    Яка смакота треба приготувати...
    Дякую за красу ...

  • @galinagalinova6492
    @galinagalinova6492 9 месяцев назад +5

    Дуже смачно виглядає! Дякую!

  • @viktorvelikodniy3769
    @viktorvelikodniy3769 9 месяцев назад +2

    Смачного!

  • @user-dy8io1zo7f
    @user-dy8io1zo7f 9 месяцев назад +3

    Як смачно😋😋😋😋😋дякую🌺

  • @millennium3175
    @millennium3175 9 месяцев назад +6

    Бясконца ўдзячныя🤗❤️

  • @userfromtheworld7573
    @userfromtheworld7573 9 месяцев назад +8

    Файна! Дзякуй 👍

  • @Pavlivna_UKRAINA
    @Pavlivna_UKRAINA 9 месяцев назад +5

    Вітаю! Дякую за гарний рецепт!👍🏻

  • @pace1596
    @pace1596 9 месяцев назад +1

    Смачна есцi!

  • @lusyam.7840
    @lusyam.7840 9 месяцев назад +2

    Абавязкова зраблю 😊 Дзякуй за відыё 🤗❤️

  • @xpecmuyanka
    @xpecmuyanka 9 месяцев назад +1

    Дякую🌹🌹🌹

  • @user-yi6sd4xe2t
    @user-yi6sd4xe2t 6 месяцев назад +1

    Найцудоўнейшая смаката🤗

  • @Jawyl144
    @Jawyl144 6 месяцев назад +1

    цудоўна!

  • @user-ec9fx4bn4e
    @user-ec9fx4bn4e 9 месяцев назад +2

    👍

  • @svetlanazaikonnikova9224
    @svetlanazaikonnikova9224 3 месяца назад

    Вельмі смачна выглядае❤ Дзякуй!

  • @caborpahne8703
    @caborpahne8703 9 месяцев назад +1

    Ням ням

  • @abcdpv
    @abcdpv 9 месяцев назад +3

    якая смаката!

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 9 месяцев назад +3

    Дзякуй

  • @user-jw9yu7lr3r
    @user-jw9yu7lr3r 9 месяцев назад +1

    Круто. Плюс Вам

  • @user-vi4ki4zh5n
    @user-vi4ki4zh5n 9 месяцев назад +1

    Гарний рецепт. Я думаю, як немає лісових грибів, можна шампіньйони взяти

    • @TheBudzma
      @TheBudzma  9 месяцев назад

      Ага, можна, але смак канешне з ляснымі зусім іншы!

  • @warwock100
    @warwock100 9 месяцев назад +3

    *Файно файно, питаннь нема) Не за горами 40 тыс). Уперед до Перемоги )*

  • @bogdan100760
    @bogdan100760 9 месяцев назад +1

    Круто!

  • @user-le7fz7sj3v
    @user-le7fz7sj3v 8 месяцев назад

    👍👍👍👍👍👍👍

  • @MargaritaKot-rw8gq
    @MargaritaKot-rw8gq 8 месяцев назад +1

    С шампиньонами сделаю) отравилась даже магазинными замороженными грибами. С тех пор у меня только один вид грибов остался😅

    • @TheBudzma
      @TheBudzma  8 месяцев назад

      Оёй! Беражыце сябе🤍

  • @Michael-oq2wx
    @Michael-oq2wx 9 месяцев назад +1

    Можно паспрабваць

  • @mikalaiyarmak3129
    @mikalaiyarmak3129 9 месяцев назад +1

    A kak nazivajutsa te gribi, katorija posineli?

    • @user-in3je2bj9p
      @user-in3je2bj9p 9 месяцев назад +2

      эти грибы называются польские боровики

  • @DavidGarrick1515
    @DavidGarrick1515 9 месяцев назад +1

    Смачно але …
    Жульен слово французское и я подозреваю блюдо изобрели галлы !
    А так в рашке е пельмени - тюрки это блюдо по другому называют

    • @TheBudzma
      @TheBudzma  9 месяцев назад +1

      У апісанні пад відэа ёсць гісторыя стравы😉

    • @DavidGarrick1515
      @DavidGarrick1515 9 месяцев назад

      @@TheBudzma ну что бы уверовать мне надо из других источников получить информацию !
      Но дочь ( работает во Франции ) сказала, что во французских ресторанах такого блюда пока не встречала

  • @user-ui4mb4yg1f
    @user-ui4mb4yg1f 9 месяцев назад +1

    Смаката ! Дзякуй !