Чудове відео, чудова мова. І читаю, і сприймаю білоруську на слух без проблем і з насолодою. Ведучий - супер. Білоруси, не дайтеся на поталу, тримайтеся за свою дивовижну мову
Ніхто вам курыць не вяртаў. Яно было і яно застаецца. Іншая справа, што камэрсанты ад мовы спрабуюць падважыць да мілагучнай мовы кілатыя канчаткі і разбэханыя словы. Сэрвіс у іх гэткі, навязлівы! Спрабуць прышчапіць да курэння паленне, да чаю гарбату, да званка тэлефанаваньне, да бізнэсмэна бізнэсоўца, спартоўца. Разбэхаць шанц у шанец, інтэрвію, Віетнам. Надпісу Акадэмія навук прышчапіць даважак, будзе Акадэмія навукаў. Мова сёння досыць добра распрацаваная, нельга дазваляць розным гора-мовазнаўцам (мягка сказана) фрывольна з 5й абыходзіцца.
@@alesjazevic3357 мая бабуля акраз так размаўляла, як вам не падабаецца. Выдатна гучыць, і я так размаўляю і пішу, бо гэта натуральна. Вашыя абурэнні выглядаюць штучнымі 😊 канчаткі-абрубкі таксама
@@bielaia_panna і праўда, я не хачу размаўляць як вы і ваша бабуля. Хачу інтэлігентна! Вясковыя рускія людзі менавіта гэтак раньш размаўлялі -- з поўнымі няўклюднымі канчаткамі на канцах слоў. Да творчасці А.С. Пушкіна. Як напісаў адзін беларускі паэт дачынна тэмы: Лад рускай мовы быў раней такі. Ёй волю далі Пушкінскія словы. Кароткая форма канчаткаў тэж ва ўсіх заходнеславянскіх мовах
Шчыры дзякуй! Сапраўды, з вадой бы не выплеснуць і дзіця! Трэба берагчы спрадвечнабеларускія словы. Тым больш, што часта яны маюць агульнаславянскую ці таго глыбей аснову!
Ня знаў, цяпер буду ведаць)) Пра курыць і паліць чыста я, першае выкінуў, цяпер верну) Скора пачну распавядаць пра гэта відэа іншым, і як пачну хутка размаўляць) P.S. Пра гарбату і чай дарэчы. Паміж німі ёсць розніца. Наколькі я ведаю, гарбaта гэта травяны напой зроблены з зёлак, а чай гэта напой зроблены з лісця вядомага нам чайнага куста Camelia sinensis
Шмат хто пра гарбату кажа, што гэта нібыта толькі пра зёлкі, але як слушна заўважыў аўтар herbata паходзіць ад herba thea - літаральна пра той самы thea, а не рандомную траву
@@junsondunson9594 разумею. Польская і летувіская мова таксама пра гэта кажуць. Herbata і erbata) Я выкарыстоўваю абодва варыянта, але ўсім украінцам РАСКАЗВАЮ😁 гісторыю напісаную ў маім каменце вышэй🌚
Таксама падпісаная ў тт. Хочацца доўгіх размоўных відосаў зь Ільлём, ня толькі кампактных навучальных. Інтэлігентных ды цікаўных людзей многа не бывае!
Найшчырэйшы дзякуй за відэа!! Змагаюсь з паланізмамі і ўкраінізмамі ўжо 2 гады, бо ўсё ж вывучыла тыя мовы раней за родную, вашае відэа дапамагае пакрысе навесці лад у мовах і ня блытаць іх, чакаю на новыя выпускі! Як заўсёды, назва каналу адпавядае якасці зместу ❤
@@dudandafree о у мяне дзядусь так гаворыў, ён с Палесся і маўляў шо на беларускай размаўляе, але ўсі ягоныя дзеясловы былі на -ыты, та й мова ягоная па ўкрайінску вельмі гучала, акрамя некаторых словаў
@@hodnaby ну , гэта хутчэй не балтызмы, а спрадвечна беларускія лексемы балцкага паходжання, якія захаваліся ў нашай мове яшчэ з да славянскіх часоў , напрыклад, словы дойлід, аскепак, свіран, пуня, клуня, дыгаць, бамбіза, шашок, кепала, аратай, бакшта, бадзяцца, сябар, сноўдацца, скалануць, туляцца, хрумсцець, храбусцець і інш. Так што гэта хутчэй не запазычанні, лексіка з мовы нашых продкаў-балтаў.
Проста каментар у падтрымку беларускамоўнага кантэнту, як звычайна. Тэма годная, бо ў простым фармаце разбіраецца надзённае пытанне. Карацей, жыза). Дзякуй вялікі за відэа!
Вядома, зараз патрэбны зваротны выпуск пра сапраўдныя русізмы. Пра паляпшэнні, падаецц усё агульна ок. З часам прыйдзе ўсвядомленне фармату. А персанальна мне хацелася б крышачку больш выразнасці, упэўненасці. Можа, працы з голасам.
Дзякуй вам вялікі за відэа. Супер-пазнавальнае. Мне вельмі падабаецца ўкраінскае слова "спілкувацца", не ведаю, як яно насамрэч пішацца. Але, падаецца, што гэта больш, чым "гаварыць і размаўляць" і прасцей, чым "камунікаваць ". Неяк не прыходзіць у галаву варыянт для to communicate, акрамя "абшчацца", але "абшчацца " гучыць вельмі трасяніста.
Дзякуй за відэа! люблю ўжываць украйінскія формы дзеясловаў 1 асобы множнага ліку на -мо: маемо, хадзімо, сядзімо. Па наску толькі два дзеяслова такія: ямо й дамо, але ў літаратуры сустракаў і йншыя (такія як у маім прыкладзе). На то ўважаю што то можна быці й нашай моўнай рысай
Вельмі цікава асабліва прыклады😊 Так,у беларускіх пісьменнікаў-класікаў сустракаюцца словы,якія здаюцца русізмамі,але ж калі падумаць,то большасць з іх расла ў беларускамоўным асяроддзі,то неяк нельга нават падумаць,што яны горш ведалі беларускую мову чым нашыя сучаснікі, якія жывуць зараз у рускамоўным асяроддзі
Не магу зараз успомніць, якімі ўкраінізмамі карыстаюся, хаця яны, напэўна, ёсць, аднак, калі я толькі пачынаў размаўляць па-беларуску, некаторыя словы, якія мне здаваліся дзіўнымі, я замяняў больш звыклымі ўкраінскімі. Так вельмі доўгі час замест вітаю пісаў прывіт
Вельмі цікава . Дзякуй ❤ У польскай мове штосьці падобнае са словамі znać i wiedzieć . "Знаць" можна кагосьці ці штосьці а "ведаць" аб кімсьці ці аб чымсьці. Напрыклад - я ведаю аб існаванні матэматыкі, але не знаю яе.
Калі вы ГЛЕДЗІЦЕ, пастаўце лайк ці дайце каментар... Тут націск на апошні склад. Гэта я кажу вядоўцу праграмы. Такая гутарка вельмі патрэбная, хаця пра гэта ўжо шмат гаварылі на розных пляцоўках. Дзякуй.
Дзякуй за відэа! Наконт цікавых тэм: было б сапраўды карысна разгледзець асаблівасці ўжывання слова "калі", яго значэнні ў адпаведнасці з роллю ў сказе, а таксама магчымыя варыянты замены (у выпадках, дзе ёсць двоечытанне, праз што губляецца дакладнасць аўтарскай думкі).
Вы паднялі ВЕЛЬМІ важную тэму для беларусаў, якія цураюцца родных слоў. У сваіх перакладах я не ўнікаю ні знаць, ні помніць, ні многа ці нейкіх іншых з тых, што Вы пералічылі. Дзякуй Вам : )
Найвялізьнейшы дзякуй! Вельмі актуальную тэму ўзьнялі. Было б добра яшчэ зрабіць выпуск пра слова "вырашыць" -- вось гэта ўжо запраўдны русізм, які выпхнуў цэлы шэраг беларускіх дзеясловаў: надумаць, зьмеркаваць, наважыць, пагадзіць, разьвязаць, выракаваць і іншыя.
Мяне страшна раздражняе яшчэ тое, што сёння людзі павальна карыстаюцца совам “зараз” у значэнні “цяпер”. Упэўнена што гэта таксама пайшло ад Караткевіча, які прыпёр з сабою з Кіева кучу украінскіх слоў. У яго творах так яно і ёсць: ніводнага “цяпер” калі менавіта “цяпер” трэба і гаварыць. А людзі чамусьці думаюць, што вялікі класік не мог памыляцца, быццам ён быў не чалавек.
Гарбатай можна і трэба называць напой з розных траў , зелкаў, бо гэтае слова паходзіць ад лацінскага херба-трава (усе збіралі ў школе гербарый з раслін). Таму і ў палякаў Хербата. Але сапраўды Чай-гэта напой з асобай расліны, таму і назва суадносіцца з яе паходжаннем з Кітаю.
Вельмі карыснае відэа, якое прыАдчыняе (?) дзверы такой вялізнай і непростай тэмы! Са "спілкавацца" дагэтуль сутыкаемся з таварышамі рэгулярна, намагаемся ўжываць "гутарыць / мець зносіны" у залежнасці ад кантэксту
@@hodnaby пытанне адкрытае, можа і так) ёмістага эквівалента ў адно слова цяжка знайсці, але я зараз ўспомніў сваю думку: калі гаворым "мець зносіны/стасункі", то чаму б не сказаць "стасавацца"?
Дзякуй вялікі за гэтую рубріку! Хоць і этнічны беларус, але жыву не ў Беларусі (і нарадзіўся не ў ёй). Вучу мову самастойна. Такія відэа вельмі дапамагаюць!
@@hodnaby дзякуй 😊 Спачатку выкарыстоўваў падручнік 90-х гадоў, патым пачаў глядзець відэа, эфіры, радыё ды музыку слухаць, кнігі чытаць (вось з творчасьцю Ўладзіміра Караткевіча пазнаёміўся). Калі штосьці ня зразумеў - гляджу ў слоўнік. Справа нескладаная, як выявілася.
Крутое відэа, дзякуй! Маё слова з украінскай - гаманец. Неяк мне не да спадобы было кашалёк, падавалася занадта рускім), прыцягнула яго ў мову яшчэ ў гадоў 15 таму, калі ў школе рыхтавалася да вуснага выказвання на алімпіяду ))
Вельмі цікавая тэма. Дзякуй за тлумачэнні. У мяне толькі адна заўвага. Калі я буду некага пераконваць у пачутым тут, мне цяжка будзе спасылацца на нейкі ютуб-канал. Было б цудоўна, калі б вы хоць у апісанні да роліку рабілі спасылкі, адкуль тая ці іншая інфармацыя. А мо і ў самім роліку.
Дзякуй! По белорусски не говорю, но немножко понимаю. Много лет назад на журнал "Работница" подписаться было невозможно. Жена моего дяди, украинка, выписывала поэтому аналогичный белорусский журнал 'Работница та сялянка". Он был гораздо интереснее общесоюзного журнала, там печатались прекрасные рассказы, мы вместе читали, с большим удовольствием. Все понимали, иногда на помощь приходил тетин украинский. С удовольствием послушала вас, подписалась. Папа освобождал Беларусь, всю жизнь с восторгом говорил о вашем прекрасном народе, которого никому не сломить и не поставить на колени
І сапраўды. На пачатку заўжды спрабаваў не ўжываць "расейскія" словы. Але потым зразумеў - чаму я мушу адмаўляцца ад часткі нашай мовы і выкарыстоўваць яе не да канца? Навошта сабе абмяжоўваць? Тым больш, такія зьявы цалкам натуральныя для ўсіх моваў і наша не выключэнне)
Чаму так прыемна чуць: " Знаёмая сітуацыя - ты пераходзіш на беларускую мову..." 🥰
Чудове відео, чудова мова. І читаю, і сприймаю білоруську на слух без проблем і з насолодою. Ведучий - супер. Білоруси, не дайтеся на поталу, тримайтеся за свою дивовижну мову
Супер фармат! Дзякуй за выпуск, вельмі цікава.
Дзякуючы вам, маладым, цікавым, прыгожым, будзем жыць. Дзякуй. Вы- супер
І дзякуючы вашай падтрымцы! 🤍
Шчыры дзякуй, шаноўны малады чалавек, які Вы малайчынка!
Відэа - агонь! Такога кантэнту вельмі не хапае ў беларускамоўным ютубе. Ілля, дзякуй!
Дзякуй вам за падтрымку! 🤍
дзякуй, вельмі важная тэма, і праўда. чакаю яшчэ відэа
Дуже цікаво дізнаватися про білоруску мову продовжу знімати такі цікаві відео
Дзякуй!
підтримую
Карыснае відэа! Толькі не зразумеў я шмат пазнаў ці даведаўся.😂
Але йду выпраўляць "хутка на канале" на "скора на канале" ;)
ооо, якая класная тэма!!! Працягвайце, каліласка, я стошлькі карыснага даведаўся за 10 хвілін! Тэма этымалогіі заўсёды цікавіла:)
Гэта вельмі прыемна чуць❤
Цікавае відэа, прывабны стыль вымовы ў вядоўцы, дзякуй што падзяліліся
Клёвы выпуск! Даўно даказваю сябрам, што яны курцы і менавіта "кураць", а ня "паляць" цыгарэты. Ды за іншыя словы дзякуй!
Супер! Па першае сапраўды відэа зроблена вельмі якасна і прафесійна (не халтура), граматна і паслядоўна. Па другое, цікава і сучасна. Рэспект аўтару
Гэта было ну вельмі цікава! Дзякуй за відэа!
Дзякуй Ілля, здаецца мне, што патрэбна працягваць гэтую тэму, бо яна з'яўляецца безумоўна карыснай і цікавай адначасова!! Чакаю новага відосу!
Цікавае відэа! сапраўды, не трэ проста так выкідваць словы, дзякуй, што вярнулі нам курыць і расказваць !!
Мы стараліся! Дзякуй за каментар❤
Ніхто вам курыць не вяртаў. Яно было і яно застаецца. Іншая справа, што камэрсанты ад мовы спрабуюць падважыць да мілагучнай мовы кілатыя канчаткі і разбэханыя словы. Сэрвіс у іх гэткі, навязлівы! Спрабуць прышчапіць да курэння паленне, да чаю гарбату, да званка тэлефанаваньне, да бізнэсмэна бізнэсоўца, спартоўца. Разбэхаць шанц у шанец, інтэрвію, Віетнам. Надпісу Акадэмія навук прышчапіць даважак, будзе Акадэмія навукаў. Мова сёння досыць добра распрацаваная, нельга дазваляць розным гора-мовазнаўцам (мягка сказана) фрывольна з 5й абыходзіцца.
@@alesjazevic3357 мая бабуля акраз так размаўляла, як вам не падабаецца. Выдатна гучыць, і я так размаўляю і пішу, бо гэта натуральна. Вашыя абурэнні выглядаюць штучнымі 😊 канчаткі-абрубкі таксама
@@bielaia_panna і праўда, я не хачу размаўляць як вы і ваша бабуля. Хачу інтэлігентна! Вясковыя рускія людзі менавіта гэтак раньш размаўлялі -- з поўнымі няўклюднымі канчаткамі на канцах слоў. Да творчасці А.С. Пушкіна. Як напісаў адзін беларускі паэт дачынна тэмы:
Лад рускай мовы быў раней такі.
Ёй волю далі Пушкінскія словы.
Кароткая форма канчаткаў тэж ва ўсіх заходнеславянскіх мовах
@@alesjazevic3357 adios
Вельмі цікавае відэа. Наадварот, чым больш сінонімаў у нашай цудоўнай мове, тым яна багацей. Вялікі дзякуй за такую выдатную рубрыку ❤❤❤
Дзякуй за добрыя словы!
Годна! Цікава і смешна, дзякуй за відэа!
Вось гэта сапраўды годна
Дзякуй за выпуск, буду чакаць працяг
Дзякуй. Вельмі карыснае відэа
Ну кайф, вельмі круты фармат! З украінізмаў ужываю “дурнэ” :)
Дзякуй! ❤
вялікі і шчыры дзякуй, вельмі цікавая рубрыка!) цема беларускай мовы вельмі цікавіць)
Асобнае адзначэнне за мемы паміж словамі 👍🏼
Прыемна, што вы звярнулі на гэта ўвагу! 😄
Файна, годна, ладна!
Клёвы выпуск, дзякуй)
Дзякуй вам за падтрымку!
Дзякуй!
Дзякуй!Багатая наша беларуская мова.
Вельмі цікава, дзякуй!😀
Шчыры дзякуй! Сапраўды, з вадой бы не выплеснуць і дзіця! Трэба берагчы спрадвечнабеларускія словы. Тым больш, што часта яны маюць агульнаславянскую ці таго глыбей аснову!
Ня знаў, цяпер буду ведаць)) Пра курыць і паліць чыста я, першае выкінуў, цяпер верну)
Скора пачну распавядаць пра гэта відэа іншым, і як пачну хутка размаўляць)
P.S. Пра гарбату і чай дарэчы. Паміж німі ёсць розніца. Наколькі я ведаю, гарбaта гэта травяны напой зроблены з зёлак, а чай гэта напой зроблены з лісця вядомага нам чайнага куста Camelia sinensis
Шмат хто пра гарбату кажа, што гэта нібыта толькі пра зёлкі, але як слушна заўважыў аўтар herbata паходзіць ад herba thea - літаральна пра той самы thea, а не рандомную траву
@@junsondunson9594 разумею. Польская і летувіская мова таксама пра гэта кажуць. Herbata і erbata)
Я выкарыстоўваю абодва варыянта, але ўсім украінцам РАСКАЗВАЮ😁 гісторыю напісаную ў маім каменце вышэй🌚
Дзякуй вялікі! Вельмі цікавая перадача. Посьпехаў вам, спадарства!
Жыве Беларусь!!!
Ураа! Відэа з лягендай!
Ураа, Ілья Сіўцоў на ютубе, дачакаліся 🧡
Вы падпісаныя на TikTok Іллі? Вельмі раім)
@@hodnaby вядома ! гэта база 😎
Таксама падпісаная ў тт.
Хочацца доўгіх размоўных відосаў зь Ільлём, ня толькі кампактных навучальных. Інтэлігентных ды цікаўных людзей многа не бывае!
@@hodnaby адтуль пра Іллю і дазнаўся :)
Усім рэкамендую прынамсі пачаць глядзець, а падпішацеся ўжо на палове відосу :D
Найшчырэйшы дзякуй за відэа!! Змагаюсь з паланізмамі і ўкраінізмамі ўжо 2 гады, бо ўсё ж вывучыла тыя мовы раней за родную, вашае відэа дапамагае пакрысе навесці лад у мовах і ня блытаць іх, чакаю на новыя выпускі!
Як заўсёды, назва каналу адпавядае якасці зместу ❤
Дзякуй за такі прыемны каментар!
І на сам рэч - Дзякуй. Зараз няма звычкі гартаць слоўнікі і гэтыя выпускі будуць вельмі каштоўныя.
Дзякуй за відэа!
Відэа супер! Вельмі цікава і пазнавальна
Вельмі здякую, дужа цікавая тэма!
Дазнаўся шмат новага, дзякуй за відэа!
Дзякуй вам!❤
Дзякуй вялікі! І сапраўды я выкарыстоўваю шмат украінскіх слоў: "пісня", "що це", "дужэ", "вільны" і так далей.
А "спілкуваатися" ужываеце?)
@@hodnaby "спілкуватися" не ўжываю, але часта зменіваю канчаткі дзеясловаў на ўкраінскія як "бачити" замест бачыць.
@@dudandafree о у мяне дзядусь так гаворыў, ён с Палесся і маўляў шо на беларускай размаўляе, але ўсі ягоныя дзеясловы былі на -ыты, та й мова ягоная па ўкрайінску вельмі гучала, акрамя некаторых словаў
отлично вообще, побольше бы такого и почаще
Значыць будзем старацца рабіць больш і часцей❤
Дзякуй за вельмі цікавы выпуск
Выдатна! А цяпер давайце пра балтызмы ў беларускай мове.
А можа такіх і няма,а ёсць наадварот беларусізмы ў балцкіх мовах)
@@natabur80 вось, я згодны, што балцкія словы ў беларускай мове зьяўляюцца спрадвечнымі, але як тут па іншаму напішаш, каб было зразумела?
Цікавая тэма! А можаце калі ласка падзяліцца, якія балтызмы вы ведаеце?
@@hodnaby ну , гэта хутчэй не балтызмы, а спрадвечна беларускія лексемы балцкага паходжання, якія захаваліся ў нашай мове яшчэ з да славянскіх часоў , напрыклад, словы дойлід, аскепак, свіран, пуня, клуня, дыгаць, бамбіза, шашок, кепала, аратай, бакшта, бадзяцца, сябар, сноўдацца, скалануць, туляцца, хрумсцець, храбусцець і інш. Так што гэта хутчэй не запазычанні, лексіка з мовы нашых продкаў-балтаў.
Оо глядзела Іллю ў ТТ, як дзіўна бачыць яго тут (праўда з гэтымі ж словамі я ў ТТ і пазнаёмілась)❤
Вялікі дзякуй вядучаму за цікавы фармат. Заўсёды цікава даведацца нешта новае пра родную мову.
Ды будзьма ж з моваю!
Гэта сапраўды ўсё так актуальна 🥲 Дзякуй за відэа. Сачу за Іллёй у тт. Рада, што цяпер у яго ёсць свой фармат на гэтым канале!
І мы вельмі радыя!
Проста каментар у падтрымку беларускамоўнага кантэнту, як звычайна. Тэма годная, бо ў простым фармаце разбіраецца надзённае пытанне. Карацей, жыза). Дзякуй вялікі за відэа!
Люблю фальклёрную песню "чаго ты лося", дзе сустракаецца слова "віджу":
чую ня чую,
віджу ня віджу,
не лецейка будзіць
не цёплае будзіць.
Так, калі развіднее, відавочна што лася ўвачавідкі лягчэй убачыць 😊❤
Дзякуй, вельмі цікава
Вядома, зараз патрэбны зваротны выпуск пра сапраўдныя русізмы.
Пра паляпшэнні, падаецц усё агульна ок. З часам прыйдзе ўсвядомленне фармату. А персанальна мне хацелася б крышачку больш выразнасці, упэўненасці. Можа, працы з голасам.
Дзякуй за водгук і парады!
Вельмі цікавае відэа, дзякуй !
Дзякуй вам вялікі за відэа. Супер-пазнавальнае.
Мне вельмі падабаецца ўкраінскае слова "спілкувацца", не ведаю, як яно насамрэч пішацца. Але, падаецца, што гэта больш, чым "гаварыць і размаўляць" і прасцей, чым "камунікаваць ". Неяк не прыходзіць у галаву варыянт для to communicate, акрамя "абшчацца", але "абшчацца " гучыць вельмі трасяніста.
Дзякуй за відэа! люблю ўжываць украйінскія формы дзеясловаў 1 асобы множнага ліку на -мо: маемо, хадзімо, сядзімо. Па наску толькі два дзеяслова такія: ямо й дамо, але ў літаратуры сустракаў і йншыя (такія як у маім прыкладзе). На то ўважаю што то можна быці й нашай моўнай рысай
О! Гэта сапраўды цікавая тэма)
Вельмі цікава асабліва прыклады😊 Так,у беларускіх пісьменнікаў-класікаў сустракаюцца словы,якія здаюцца русізмамі,але ж калі падумаць,то большасць з іх расла ў беларускамоўным асяроддзі,то неяк нельга нават падумаць,што яны горш ведалі беларускую мову чым нашыя сучаснікі, якія жывуць зараз у рускамоўным асяроддзі
Сапраўды цікавая думка🙂
годна! дзякуй! і няхай гэты праект жыве)!
Не магу зараз успомніць, якімі ўкраінізмамі карыстаюся, хаця яны, напэўна, ёсць, аднак, калі я толькі пачынаў размаўляць па-беларуску, некаторыя словы, якія мне здаваліся дзіўнымі, я замяняў больш звыклымі ўкраінскімі. Так вельмі доўгі час замест вітаю пісаў прывіт
Вельмі цікава . Дзякуй ❤
У польскай мове штосьці падобнае са словамі znać i wiedzieć . "Знаць" можна кагосьці ці штосьці а "ведаць" аб кімсьці ці аб чымсьці. Напрыклад - я ведаю аб існаванні матэматыкі, але не знаю яе.
Так само в романських мовах: conèixer і saber (катальонська мова).
Цікавая тэма, дзякуй!
"Прывіт", як па-мойму, добры прыклад новага запазычаньня з украінскай, пры наяўнасці сваіх слоў)
Вельмі цікава!
Можа, атрымаецца ў якім выпуску пра марожанае распа... расказаць!)
😄👍
@@Meyden4767 😁😁😁
Ахаха, можа і атрымаецца!
Супер! Давай яшчэ!
Дзякуй за выпуск, вельмі цікава.
Якi цудоуны праэкт! Спадзяюся на новыя серыi ♥️
гарны хлопчык
Сапраўды так!
я из россии, но смотря это видео почему-то чувствую себя комфортно, спокойно, где нет пропаганды, войн, угроз. как снова у психолога нахожусь
Так если не смотреть полит контент, то всё будет комфортно и без пропаганды, срачей и т.д.)
@@pwzone3132 это правда. я не могу попросту найти контент на русском адекватный, а на английском я не чувствую чего-то родного(
Лучший! Спасибо
Нарэшце кучаравенькі з'явіўся на ютубе. Дзякуй. 🤍❤️🤍
Калі вы ГЛЕДЗІЦЕ, пастаўце лайк ці дайце каментар... Тут націск на апошні склад. Гэта я кажу вядоўцу праграмы. Такая гутарка вельмі патрэбная, хаця пра гэта ўжо шмат гаварылі на розных пляцоўках. Дзякуй.
Вельмі чакаю працягу) Клёвы фармат і вядучы
дзякуй!
Znam kogoś/coś(mieć znajomość), wiem że ktoś/coś jest .... Dziękuję bardz.
Дзякуй за відэа! Наконт цікавых тэм: было б сапраўды карысна разгледзець асаблівасці ўжывання слова "калі", яго значэнні ў адпаведнасці з роллю ў сказе, а таксама магчымыя варыянты замены (у выпадках, дзе ёсць двоечытанне, праз што губляецца дакладнасць аўтарскай думкі).
Дзякуй за такую прапанову, сапраўды цікавая тэма!
Вы паднялі ВЕЛЬМІ важную тэму для беларусаў, якія цураюцца родных слоў. У сваіх перакладах я не ўнікаю ні знаць, ні помніць, ні многа ці нейкіх іншых з тых, што Вы пералічылі. Дзякуй Вам : )
Знаю вас з тыктока, заўсёды падабаліся вашы відэа. І так сама цудоўна бачыць вас на гэтым канале. Паболей бы такога кантэнту)
А на якія тэмы хацелі бы пабачыць відэа?
@@hodnaby варыянты адрозненняў адных і тых жа слоў у залежнасці ад рэгіёну краіны. І адкуль яны ўзяліся было б цікава паслухаць)
Вельмі цікава! Нажаль такі кароткі ролік)))
Цудоўнае відэа. Мой любімы ўкраінізм-гэта падабайка
Досить невдалий новотвір в українській мові, що його вигадали люди, які погано знають українську.
супер! чакаем скора новы выпуск))
Найвялізьнейшы дзякуй! Вельмі актуальную тэму ўзьнялі.
Было б добра яшчэ зрабіць выпуск пра слова "вырашыць" -- вось гэта ўжо запраўдны русізм, які выпхнуў цэлы шэраг беларускіх дзеясловаў: надумаць, зьмеркаваць, наважыць, пагадзіць, разьвязаць, выракаваць і іншыя.
Рашы́ць, рэшы́ць ’прыйсці да заключэння; вырашыць, надумаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’развязаць, вырашыць (задачу)’ (Янк. 3.), ’патраціць, ліквідаваць, зрасходаваць, знішчыць’ (Янк. 3., Мат. Маг., ТС), рэшы́цца ’пазбавіцца, страціць’ (Растарг.). Параўн. рус. реши́ть ’вырашыць’, укр. ріши́ти ’вырашаць, пазбаўляць, губляць’, каш. řešëc ’вязаць’, чэш. řešit, славац. riešiť, харв. riješiti, серб. ре́шити ’тс’, славен. rešiti ’развязаць, выратаваць’, балг. реша́ ’вызначыць, вырашыць’, ст.-слав. рѣшити ’вызваліць, вырашыць’. Прасл. *rěšiti з š, перанесеным з ітэратыва *resjati, параўн. балг. реся́ ’рашаць’, в.-луж. rozrisać, rozrěsać ’вырашаць’, гл. Махэк₂, 531; БЕР, 6, 233, 239. У славянскіх мовах прасочваецца сумяшчэнне семантыкі ’выратаваць’ і ’пазбавіць’, параўн. славен. nas reši оd zlega, што, магчыма, звязана са ст.-інд. reşáуаtі ’ён робіць шкоду, карае’, rişyati, reşati ’пацярпелы, пашкоджаны’. У гэтым выпадку семантыка слав. *rěšiti развівалася ад ’пакараць, пазбавіць чагосьці’ да ’пазбавіць, страціць’. Другое значэнне ’прыходзіць да выніку, развязваць праблему’ прасочваецца ў балтыйскіх мовах: літ. raišýti ’прывязаць’, лат. ràisît ’вырашаць; развязваць’, гл. Сной, 618; Бязлай 3, 174; гл. таксама Фасмер, 3, 479; SEK, 4, 230-231 (Борысь значэнне ’развязваць’ выводзіць з ’вязаць’ у выніку дэпрэфіксацыі першаснага прэфіксальнага *orz‑rěšiti ’развязаць’ > *rěšiti ’развязваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Чай - гарбата, але не кожная гарбата - чай
На прыканцы "Слуцкiх ткачых" Багдановiча ёсць "Цвяток радзімы васілька". I я заўсёды думаў, што павiнна быць кветка.
Мяне страшна раздражняе яшчэ тое, што сёння людзі павальна карыстаюцца совам “зараз” у значэнні “цяпер”. Упэўнена што гэта таксама пайшло ад Караткевіча, які прыпёр з сабою з Кіева кучу украінскіх слоў. У яго творах так яно і ёсць: ніводнага “цяпер” калі менавіта “цяпер” трэба і гаварыць. А людзі чамусьці думаюць, што вялікі класік не мог памыляцца, быццам ён быў не чалавек.
Вось гэта цікавая тэма! Дзякуй, што падзяліліся🙂
Гарбатай можна і трэба называць напой з розных траў , зелкаў, бо гэтае слова паходзіць ад лацінскага херба-трава (усе збіралі ў школе гербарый з раслін). Таму і ў палякаў Хербата. Але сапраўды Чай-гэта напой з асобай расліны, таму і назва суадносіцца з яе паходжаннем з Кітаю.
Чакаю працягу!
Некаторыя гумарэскі проста ў сэрца) Пра цыгарэту ў кішэньцы, напрыклад.
Мы хацелі, каб вам было не толькі карысна, але і весела!
@hodnaby, інфармацыя хутчэй запомніцца, калі яна падаецца ў выглядзе жарта.
Вельмі карыснае відэа, якое прыАдчыняе (?) дзверы такой вялізнай і непростай тэмы!
Са "спілкавацца" дагэтуль сутыкаемся з таварышамі рэгулярна, намагаемся ўжываць "гутарыць / мець зносіны" у залежнасці ад кантэксту
Дзякуй за каментар!
А можа пакінем "спілкавацца" як новае запазычанне? 🤔
@@hodnaby пытанне адкрытае, можа і так) ёмістага эквівалента ў адно слова цяжка знайсці, але я зараз ўспомніў сваю думку: калі гаворым "мець зносіны/стасункі", то чаму б не сказаць "стасавацца"?
@@mrmint_newwind камунікаваць
Thanks!
when you are ukrainian, polish and russian fluent speaker and understand everything in belarusian language 🥹
Дзякуй вялікі за гэтую рубріку!
Хоць і этнічны беларус, але жыву не ў Беларусі (і нарадзіўся не ў ёй). Вучу мову самастойна. Такія відэа вельмі дапамагаюць!
У вас выдатна атрымоўваецца! А як вы вывучаеце беларускую мову?
@@hodnaby дзякуй 😊
Спачатку выкарыстоўваў падручнік 90-х гадоў, патым пачаў глядзець відэа, эфіры, радыё ды музыку слухаць, кнігі чытаць (вось з творчасьцю Ўладзіміра Караткевіча пазнаёміўся). Калі штосьці ня зразумеў - гляджу ў слоўнік. Справа нескладаная, як выявілася.
Крутое відэа, дзякуй! Маё слова з украінскай - гаманец. Неяк мне не да спадобы было кашалёк, падавалася занадта рускім), прыцягнула яго ў мову яшчэ ў гадоў 15 таму, калі ў школе рыхтавалася да вуснага выказвання на алімпіяду ))
Вацлаў Ластоўскі таксама меў "гаманец" у сваім слоўніку 1924 года.
А ў нашай сям'і нават цэлая прыказка пра гаманец ёсць: "Як маеш грошы, дык усім харошы, а пусты гаманец - то й бяседзе канец".
@@Volha-l4o Цікава! Не чулі такой прыказкі раней, а гэта ў якім рэгіёне так кажуць?
Яшчэ: мапа і карта. Таксама лятак і самалёт
Вельмі цікавая тэма. Дзякуй за тлумачэнні.
У мяне толькі адна заўвага. Калі я буду некага пераконваць у пачутым тут, мне цяжка будзе спасылацца на нейкі ютуб-канал.
Было б цудоўна, калі б вы хоць у апісанні да роліку рабілі спасылкі, адкуль тая ці іншая інфармацыя. А мо і ў самім роліку.
Улічваючы колькасьць Беларусаў у Польшчы, хутка зьявяцца й палянізмы.
Пакуль што мой улюбёны - гэта слова доба. Хоць і ва ўкраінскай яно ёсьць.
Здивований тим що 95% білоруської розумію. Не цурайтеся рідної мови, панове!
так цікава!!
дуже, цэ, балакаць, гарно, кордон. карыстаюся вельмі часта, але на “беларускі манер“
"дужа" здаецца не украинизм
Паланізм?🤔
@@hodnaby , общеславянское слово, сравни с русским словом "дюжий" в значении большой/сильный.
Українці вже прийшли сказати, що все зрозуміли?
Было парачку! Але мы заўжды радыя💗
Дзякуй!
По белорусски не говорю, но немножко понимаю. Много лет назад на журнал "Работница" подписаться было невозможно. Жена моего дяди, украинка, выписывала поэтому аналогичный белорусский журнал 'Работница та сялянка". Он был гораздо интереснее общесоюзного журнала, там печатались прекрасные рассказы, мы вместе читали, с большим удовольствием. Все понимали, иногда на помощь приходил тетин украинский. С удовольствием послушала вас, подписалась.
Папа освобождал Беларусь, всю жизнь с восторгом говорил о вашем прекрасном народе, которого никому не сломить и не поставить на колени
Вот только не надо об "освобождении"! Из лап упыря Гитлера в лапы упыря Сталина - это не освобождение.
Курыць? Я ўвесь час сутыкаўся з выразам смаліць цыгарэты. Слутчына.
Таксама чуў смаліць.
Я ведаю,што гарбата-гэта ўся трава ці лісце,якія заліваюцца кіпятком.То бок чай-гэта адзін з відаў гарбаты.
Такой приятный молодой человек)
І сапраўды. На пачатку заўжды спрабаваў не ўжываць "расейскія" словы. Але потым зразумеў - чаму я мушу адмаўляцца ад часткі нашай мовы і выкарыстоўваць яе не да канца? Навошта сабе абмяжоўваць? Тым больш, такія зьявы цалкам натуральныя для ўсіх моваў і наша не выключэнне)
@@kittiedammer124 А трасянка - гэта наш гонар!