Дзякуй за відэа, дужа цікава. Асаблівы дзякуй, што раіце літаратуру, мяркую, шмат каму яна станецца ў прыгодзе. Недарма нашыя мовазнаўцы нам пакінулі такую спадчыну, трэба яе вывучаць.
Дзякуй, ухiлялася ад прагляду гэтакix вiдэа, бо баялася будзе нуднае, галаве будзе цяжка, але не, памылялася :D Зараз пачну ўсё ж праглядваць гэтыя "годна" вiдэа :D Дзякуй за параду кнiг. Буду вучыцца пацiхеньку.
А яшчэ лепш, калі будзе два камэнтара, каб актыўнасьць была вышэй. Для нашых людзей у агульле, і беларускае мовы ў прыватнасьці, мне літар не шкада ніколі Тэма, зноў жа, трапная. Асабліва, для мяне асабіста, калькі (жадаю замест зычу) ды фразэмы. Дарэчы, добры, нават выдатны выйшаў гэг з "yo, what's up", мне спадабалася)
Дзякуй, Ілля! Якраз надоічы прачытала артыкул Кузьмы Чорнага "Небеларуская мова ў беларускай літэратуры"... Можна цябе спытать? Ці можна ўтварыць клічны склон у мужчынскіх імёнах з канчаткамі на галосныя - Мікіта, Ілля і пад.? І ўвогуле, мо табе было б цікава зрабіць відэа пра клічны склон?
Для таго, каб "якаць", трэба ведаць, у якім выпадку "е" вымаўляецца як "я". Напрыклад, "без розніцы" будзе вымаўляецца "бяз", бо ў наступным слове націск падае на першы склад - рОзніцы. А калі націск падае не на першы, але на другі ці трэці склад , то вымаўляецца "е" - "не хачу".
Наконт "зараз" і "цяпер" насамрэч неадназначна, бо ў корпусе беларускай мовы сустракаюцца выпадкі, калі гэтыя словы ўзаемазамяняльныя. І ў адпаведным выпуску курсаў "Мова Нанова" Алеся Літвіноўская казала, што не зафіксавана яўнага размежавання паміж гэтымі словамі. Магчыма, сучасны трэнд падзяляць "зараз" і "цяпер" ідзе ад польскай мовы, але гэта не дакладна.
Добры дзень, дзякуй за пытанне. У адказ працытуем Кастуся Цвірку: «Ты быў сёння на сваім месцы?» - «Зразумела!» На якой мове адказалі тут на пытанне? Скажу адразу: на рускай! Бо «зразумела» тут - калька з рускага «понятно». Беларус сказаў бы інакш: «Вядома», «А як жа», «Няўжо ж не быў», «Няўжо ж не на сваім месцы». А як перакласці такі выраз: «Ничего не понятно, что тут написано?» Вядома ж, нашы газеты не будуць ламаць галаву, надрукуюць: «Нічога не зразумела, што тут напісана». А ў народзе скажуць зноў па-свойму. Вось узяты з жывой мовы выраз, які прыводзіць у сваім «Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны» I. К. Бялькевіч: «Нейкі асталоп ету аб'яву напісаў - нічога не зразумець!»
Вы жадалі каментар? Вось вам каментар, у выглядзе пытання😅 "Адкажыце, навошта вучыць мову калі ўсе размаўляюць па-расейску?" Вельмі актуальнае пытанне, менавіта ў размовах са сваякамі😅
Наконт фанэтыкі Гадаваўся я на Падляшшы, зь беларускай мовай як роднай, бязь ведання расейскай мовы і без аніякай яе прысутнасьці ці ўплыву. І для мяне формы кшталту ”лексіка”, ”максімальна”, ”логіка”, ”каментар” заўсёды гучалі абсалютна ненатуральна, па-чужынску альбо быццам хтосьці зьдзекваўся над мовай (замест натуральных ”лексыка”, ”максымальна”, ”лёгіка” і ”камантар”). Ня мог зразумець, адкуль такая брыдасьць узялася, пакуль не пачаў вывучаць расейскую. Ці гэтыя афіцыйныя формы ня лічацца таксама калькамі?
@@Kniazhnami Дзякуй за адказ. На мой погляд "бывай" гэта больш архаічнае. Я шукаю нешта сучаснае і нефармальнае, тое што моладзь узяла б за сваё. Але можа і памыляюся і вы маеце рацыю.
Асноўная праблема ў тым, што расейская мова ўласна штучная. 1) Да 19 стагодзьдзя не было расейскага народу 2) Паміж маскоўцам і растоўцам большая розьніца, чым паміж маскоўцам і ЎСХОДНІМ СЛАВАКАМ і ПАЎДНЁВЫМ БАЎГАРАМ, хаця гэта ўважаецца адным народам 3) Каля Ўладзіміра, на ўсход ад Масквы, у г. зв. вялікім лесе, назвы гарадоў падобныя да расейскіх толькі або ў паселішчах часоў Русі, або зрасейшчаныя назвы 4) Расейская мова амаль ня мае разнастайнай лексыкі. Адзіная разнастайнасьць - як да людзей, якія пераходзілі на расейскую і ня цалкам забылі ўласную мову 5) Усі расейскія фразэалягізмы або з Эўропы, або зь Беларусі і Ўкрайіны. Літаральна сказалі ўласнымі словамі. Самастойна дасьледваў гэтую тэму
чудова мова ) дякую вам за вашу працю
Крута. Дзякуй
Асалода слухаць мяккае вымаўленне і дзякуй за вашу працу!!
Дзякуй за вашую працу! Складаю песні на беларускай, і відэа вельмі карыснае для мяне, як і тое пра словы нібы шпіёны :)
Дзякуй! А дзе можна паслухаць вашыя песні?
@@hodnaby Ёсць тут на ютубе, на музычных стрымінгах кшталту спаціфаю. Пад назваю Mova Neurova
Дзякуй, дужа дынамічна і цікава. Калька з ангельскай сьмешная)
Дзякуй ❤цудоўнае відэа
Дзякуй
Карысна вельмі цікава. Прыгожа
Дзякуй вам!
Дзякуй за відэа, дужа цікава. Асаблівы дзякуй, што раіце літаратуру, мяркую, шмат каму яна станецца ў прыгодзе. Недарма нашыя мовазнаўцы нам пакінулі такую спадчыну, трэба яе вывучаць.
Проста камэнтар у падтрымку нашых людзей, як заўсёды. Дзякуй вялікі за відэа!
Гэта вельмі файна і якасна! Дзякуй вам!
Добрая крыніца ведаў пра мову. Дзякуй) часцей бы вас слухаць) Спадзяюся, што правільна напісала)
Вы ўсё напісалі выдатна! Дзякуй🤍
Дзякуй, годная справа вучыць родную мову.
Вельмі падабаецца вядоўца, гэта талент, так трымаць!
Крутыя прыклады, дзякуй завыпуск!
Чарговы прыемны выпуск. Здавалася, відэа пра мову маглі б ужо і састарэць, але Ілля ўдыхнуў у тэму новае жыццё.
Згодна з вамі ,рэальна цікава глядзець і нешта новае даведацца
Ілля ўвогуле наш дыямант!
Дзякуй! Ці не ўпершыню пашкадавала, што можна ўпадабаць толькі адзін раз.
цудоўны, проста захапляльны праект! Канцэнтраваная карысць:)
Вымаўленьне йі вельмі прыгожае 😍
Файная тэма для відэа, якую можна бязконца паўтараць, але калі няма практыцы, то й добрага вымаўленьня ня будзе.
Будзем практыкавацца разам)
Вялiкi дзякуй, вельмi цiкава!
Білоруси вивчайте свою мову, вона у вас красива. Мою вітання з Києва!
Які ў вас файны кантэнт, працягвайце, калі ласачка!
Так усе хутка! трэба яшчэ паглядзець. Дзякуй!
Дзякуй за карысныя крыніцы, будзем вывучаць
🤍
Напішыце на дошцы якія вы малайцы што робіце такія добрыя выпускі 😊. Дзякуй за працу!
Вялікі дзякуй, як жа хутка словы знікаюць, не паспяваю ставіць паўзу каб зфатаграфаваць.
Дзякуй, ухiлялася ад прагляду гэтакix вiдэа, бо баялася будзе нуднае, галаве будзе цяжка, але не, памылялася :D Зараз пачну ўсё ж праглядваць гэтыя "годна" вiдэа :D
Дзякуй за параду кнiг. Буду вучыцца пацiхеньку.
Ілля, ты цуд! Дзякуй табе і каналу! Чакаю кожны выпуск🥰
Справа ў тым -> рэч у тым. Дзякую, Ваша відэа - гаючым сродкам !
Дзякуй вам)
Каб прасоувауся канал я пiшу гэты каментар😊 дзякуй, добрая праца!
Вельмі карыснае відэа, апошнім часам бракавала відэа гэтай галіны.
Дзякуй.
Не калькуйце, людзі, думкі з маскоўскай
Дзякуй за цікавае відэа)
А яшчэ лепш, калі будзе два камэнтара, каб актыўнасьць была вышэй. Для нашых людзей у агульле, і беларускае мовы ў прыватнасьці, мне літар не шкада ніколі
Тэма, зноў жа, трапная. Асабліва, для мяне асабіста, калькі (жадаю замест зычу) ды фразэмы.
Дарэчы, добры, нават выдатны выйшаў гэг з "yo, what's up", мне спадабалася)
Мяне каробіць ад слоў "у сапраўдны момант" і падобных
калька калькай))
На пачатку была мова!
Дзякуй, Ілля! Якраз надоічы прачытала артыкул Кузьмы Чорнага "Небеларуская мова ў беларускай літэратуры"... Можна цябе спытать? Ці можна ўтварыць клічны склон у мужчынскіх імёнах з канчаткамі на галосныя - Мікіта, Ілля і пад.? І ўвогуле, мо табе было б цікава зрабіць відэа пра клічны склон?
👌
Пра эканомію 5 хвілін у год геніяльны скетч)))
На грунце навуковага даследвання! (не)
Зрабiце параўнанне з украінскай мовай. Яна таксама здаецца даволі мілагучнай.
Годна!
пішу па вашым відэа канспекты 💔
Taksama liču važnym dadać jašče krychu tekstu ŭ znak salidarnaści i na našaj łacincy (prynamsi jana vyhladaje pryhoža).
ну і вось чаму бы не пачаць пазначаць асыміляцыйную мяккасьць на пісьме, каб беларусы пачалі яе вымаўляць?)
На дошцы можна напісать : беларусам прывітаньне, усім астатнім спачуваю 🫡
Для таго, каб "якаць", трэба ведаць, у якім выпадку "е" вымаўляецца як "я". Напрыклад, "без розніцы" будзе вымаўляецца "бяз", бо ў наступным слове націск падае на першы склад - рОзніцы. А калі націск падае не на першы, але на другі ці трэці склад , то вымаўляецца "е" - "не хачу".
О, гаворка пра суфікс -ір! Можа, тут змагу атрымаць адказ на пытаньне, што мяне даўно турбуе ХД
Як зьмяняецца дзеяслоў "капіяваць"? Я капіюю?..
Наконт "зараз" і "цяпер" насамрэч неадназначна, бо ў корпусе беларускай мовы сустракаюцца выпадкі, калі гэтыя словы ўзаемазамяняльныя. І ў адпаведным выпуску курсаў "Мова Нанова" Алеся Літвіноўская казала, што не зафіксавана яўнага размежавання паміж гэтымі словамі. Магчыма, сучасны трэнд падзяляць "зараз" і "цяпер" ідзе ад польскай мовы, але гэта не дакладна.
Чаму "зразумела" дадалі у "калькі"? Мне падаецца, што такім чынам можна і замест "дзякуй" штось пачаць прыдумляць.
Добры дзень, дзякуй за пытанне. У адказ працытуем Кастуся Цвірку:
«Ты быў сёння на сваім месцы?» - «Зразумела!» На якой мове адказалі тут на пытанне? Скажу адразу: на рускай! Бо «зразумела» тут - калька з рускага «понятно». Беларус сказаў бы інакш: «Вядома», «А як жа», «Няўжо ж не быў», «Няўжо ж не на сваім месцы». А як перакласці такі выраз: «Ничего не понятно, что тут написано?» Вядома ж, нашы газеты не будуць ламаць галаву, надрукуюць: «Нічога не зразумела, што тут напісана». А ў народзе скажуць зноў па-свойму. Вось узяты з жывой мовы выраз, які прыводзіць у сваім «Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны» I. К. Бялькевіч: «Нейкі асталоп ету аб'яву напісаў - нічога не зразумець!»
За якаў стала страшна 😢
Не хвалюйцеся! Ніводны як не пацярпеў)
Ці можаце дадаць літаратурныя сродкі ў опіс пад відэа калі ласка
Дзякуй за каментар! Вось дадалі)
3:21 левы тэкст не змянілі
Вы жадалі каментар? Вось вам каментар, у выглядзе пытання😅 "Адкажыце, навошта вучыць мову калі ўсе размаўляюць па-расейску?" Вельмі актуальнае пытанне, менавіта ў размовах са сваякамі😅
Як варыянт: для шчасця. Бо дадае псіхічнага камфорту, грунту для самаідэнтыфікацыі, адчування свайго месца ў сусвеце, самапавагі
@@mayabeauverd4742 не, кволы аргумент. "пры чым шчасце да мовы?" старому пакаленню трэба нешта звычайнае, рэальнае, не нейкія "шчасце" ці "адчуванне"
@@TruXupypg як прафілактыка альцгеймера з маразмам!
беларусы якія эканомяць на ір: 5 хвілін вымаўляюць шчучыншчына
"Іней" ці ж ня шэрань?!
Наконт фанэтыкі
Гадаваўся я на Падляшшы, зь беларускай мовай як роднай, бязь ведання расейскай мовы і без аніякай яе прысутнасьці ці ўплыву. І для мяне формы кшталту ”лексіка”, ”максімальна”, ”логіка”, ”каментар” заўсёды гучалі абсалютна ненатуральна, па-чужынску альбо быццам хтосьці зьдзекваўся над мовай (замест натуральных ”лексыка”, ”максымальна”, ”лёгіка” і ”камантар”). Ня мог зразумець, адкуль такая брыдасьць узялася, пакуль не пачаў вывучаць расейскую. Ці гэтыя афіцыйныя формы ня лічацца таксама калькамі?
Гэта ня калькі. Гэта няяўнае правіла засваеньня запазычаньняў у наркамаўцы: пазычаем не наўпрост, а з расейкай.
мне здаецца "пакуль" гэта калька з расейскага "пока", калі яго ўжываюць на развітанне. Што б вы параілі замест "пакуль" ?
бывай
@@Kniazhnami
Дзякуй за адказ.
На мой погляд "бывай" гэта больш архаічнае.
Я шукаю нешта сучаснае і нефармальнае, тое што моладзь узяла б за сваё.
Але можа і памыляюся і вы маеце рацыю.
4:27 ААААА ДЗЕ Ў НЕСКЛАДОААЯ
раптам не ў каментарАх?
больш такіх відэя ! дзякуй !
Будзем рабіць!
Дзякуй вам)
Асноўная праблема ў тым, што расейская мова ўласна штучная.
1) Да 19 стагодзьдзя не было расейскага народу
2) Паміж маскоўцам і растоўцам большая розьніца, чым паміж маскоўцам і ЎСХОДНІМ СЛАВАКАМ і ПАЎДНЁВЫМ БАЎГАРАМ, хаця гэта ўважаецца адным народам
3) Каля Ўладзіміра, на ўсход ад Масквы, у г. зв. вялікім лесе, назвы гарадоў падобныя да расейскіх толькі або ў паселішчах часоў Русі, або зрасейшчаныя назвы
4) Расейская мова амаль ня мае разнастайнай лексыкі. Адзіная разнастайнасьць - як да людзей, якія пераходзілі на расейскую і ня цалкам забылі ўласную мову
5) Усі расейскія фразэалягізмы або з Эўропы, або зь Беларусі і Ўкрайіны. Літаральна сказалі ўласнымі словамі. Самастойна дасьледваў гэтую тэму