- хаця б да якой мовы ?) - лепш да той, якая са Светам Умоў ) дзе ЖыХары могуць РазумМець, што яны робяць і любяць ) дэ ЖыХоры можуть РозумМіты, шчо вуны робять і любять ) а ны там дэ ЖыТэлі ны тылэвять, шчо вуны робБлять, і любБлять )) лепш з тою моваю, дзе людзі жывуць працай, з якой маюць ЗаРобак, а не з тою, з якой людзі ходзяць.... ЗаРабБляць ))
@пан ліцьвін да сэнсу слова ) толькі з працы можна мець заробак ) РАБота, глядзі у коран, з РАБствам ) а вось тое, што некага вымусілі ЗаРабБляць, то - гэта тоеж-самае, што і вымусіць такіх хадзіць.. за рабствам і блятствам )) .... і не кажыце ўжо, што вы, гэтага, не бачыце )
@пан ліцьвін 😉 аднолькавасць менталітэтаў ) у многім ) але - не ва ўсім ))) менталітэт, характар, розум ) фармуецца.. 1. на базе УМОЎ, з якімі чалавек вырас ) 2. на аснове УМа МОЎ... чым чалавек думае ) 3. з якім Светам УмМовы... ён жыве... і што ўжывае... як у Святы, так і ў паўсюдзённым жыцьці ) алеж) усёжтакі.. што найболей блізіць беларуса і ўкраінца, на ўзроўні менталітэта... ?) - МоВы !) і беларус скажа.. - Я З РУскім ) Я - з чыстым, з белым, з бела-рускім )... і украйінэц скажэ.. - Я З РУскім ) Я - як русын ) а вот русский, к примеру, может сказать только так.. - Я С РУсским ) Я - КАК русский... )) ... гэтыя тры строчкі ) найболей проста... і яскрава ) паказваюць ступень блізкасці, у менталітэце(на падсвядомым узроўні)... беларусаў з украінцамі ) і - хто мы, беларусы і ўкраінцы ) и - кто они, русские, со своим "языком" и со своим "миром"... и со своими "условиями" )) 😒
@пан ліцьвін ВыБачТэ ) а от у нас, на піншчыны, люды мають РУБоту, якую РОБять і з якойі мають заРУБок, заРУБуток ) і нашэ, як лытвынство, дэ наша Старына ) так і білорускость, з чыстутою йійі Умув ) і кулы хтось білэ бачыть, як ныволю і прыгун, то - гэто уд дэбілоруссізацыі )) зза якойі люды становяцца слыпымы і ны бачать, шчо БІЛЭ - гэто тэ, шчо СВІТЛЭ, ЧЫСТЭ і ВУЛЬНЭ ))) і калі гэтага не бачаць ліцьвіны, чы хтосьці, я шчэ, то - яны.. бяз свету, нячыстыя і з няволяю 😜
@пан ліцьвін кожны рэгіянальны дыялект, говар - гэта мікраМОВА, якая фармуе характар чалавека ) і тое, што раней... нават кожнае сяло мела свае адметнасці ў вымаўленні асобных, некалькі, слоў ) то - гэта ня проста выдавала чалавека з куль ён ) але - гэта была і дэманстрацыя... тых людзей і іх гонару, і таго - адкуль яны, і што з імі ) але ж... выдавала і ўсіх, і ўсё тое - што было... з нягоднасцю, зладзействам, ганьбай... і з куль яно было... і з якога места... і з якога сяла )) так-што ) трэба бачыць і тое, што... іменна за афіцыйным(и за великим и могучим)) хаваецца тое, што з нехарошым... і канкрэтна - з паганню )) на сяле погань не хаваецца ) яна там бачыцца, як аблупленая ) - чаму ?) - а таму, што сяло - гэта сіла !) і вось ты, зараз, пачуўшы такое, тарашчыш вочы.. - як так... і чаму так ?) а так ) бо, кажучы мовую піншчыны, сЫла сылА - в тому, шчо сылО і йе, само пу субі, сЫлою ) сЫла сылА ) два слова ) буквы аднолькавы) а націск розны.. у першым слове - націск у начале, у другім - у канцы ) і калі ты такое бачыш змалку, то - ты, растучы, і сам, напаўняешся гэтым сэнсам... і будзеш з сІлаю... ) з тою, якую ты ўбачыў, дарэчы, тут, іменна на піншчыне )))
Я, хутчэй за ўсё, за дзеясловіцу. Мяне кожны раз, як я пішу па-беларуску, цягне выкарыстоўваць нешта сярэдняе. Мяккі знак там, дзе ён, на мой погляд, чуецца ці мяккую Л ў некаторых словах, але О толькі націскная, ГКХ могуць быць мяккімі.
спрэчкі паміж тымі, хто гаворыць тарашкевіцай, і тых, хто наркамаўкай, падобныя да спрэчак паміж палешукамі і палевікамі. На самой справе не так і важна як, абы выкарыстоўвацьбеларускую мову ў жыцці. А што да школы, то наша настаўніца заўсёды казала: "калі я пачну дыктаваць тарашкевіцай, вы ніколі беларускую мову не вывучыце". І пасля выдавала нешта падобнае да філёлагаў на Манбляне😅 Дзякуй за відэа
Тарашкевіца арыгінальны правапіс, а наркамаўка гэта навадзел бальшавікоў, створаны для таго, каб штучна наблізіць беларускую мову да расейскай мовы. Так што тарашкевіца нам радней. У будучыні трэба будзе абавязкова вярнуць тарашкевіцу ў адукацыйную праграму.
Быццам гэта відэа стварылі людзі, якія проста вікіпэдыю адкрылі й усё. Па гэтаму й зЬявілася гэтае відэа. Проста некалькі асноўных правіл наконт Ь так складана запомніць? Нават я змог, а яны кажуць: у тарашкевіцы з'ява..... Па ўсім правілам пішацца зЬява Да таго яны нават не адкрылі сайт клясычнага правапісу, інакш усёй гэтай лухты, наконт таго, што над тарашкевіцай не працуюць не было б.
Я б асабіста змяшаў б два віды адной мовы. Я напрыклад не разумею гэтага Ь у словах замест ’, наадварот, няма абыякавасці паміж астатнімі мовамі. І калі ўглыбляцца, то можна знайсці шмат прыкладаў.
@@democratic_belarus гэта не Ь замест ', гэта апостраф паставілі там дзе стаяў мяккі знак, каб пазбавіць мову мяккасьці. У тарашкевіцы гэта проста перадача мяккасьці, аб гэтым можна ў сэтцы пачытаць
Адразу відаць што нацык з такім я ты трэба змагацца бо дабра ты не прынясеш толькі распаўсюдзіш злобу паміж народамі , як чалавеку звычна няхай так і говорыць.
дзякуй за відэа! хочацца перайсці на тарашкевіцу, але пакуль што яна не ўкаранілася ў галаве. дарэчы, маленькая правачка)) літара ґ перадае як раз выбухны гук [ґ] (у яго парны глухі [к]), а наш звычайны любімы мягенькі [г] (з парным глухім [х]) - як раз фрыкатыўны, бо атрымліваецца праз трэнне паветра падчас вымаўлення.
@@тататата-э9п I što ŭ hetym kiepskaha? Zatoje, kali drukavać kamientary biaz «hačykaŭ» , to možna budzie prosta stukać pa USA-raskładcy klavijatury i zabycca pra ALT-Shift :)
Калі сапраўды будуць людзі размаўляць па-беларуску, тады і будуць выпрацоўвацца натуральным чынам звычкі і нават правілы маўлення. Але няхай спрэчкі ідуць - гэта толькі на карысць.
Привіт з України! Молодці, що намагаєтеся популяризувати білоруську мову! Коли ви говорите про реформу мови у 33му році, що була зроблена не мовознавцями, чому ви не незиваєте винуватців цього? А звідки я знаю, що це м0ckoBити? а тому що вони того року всі мови почали зpociйщувати (тобто наближати до своєї m0ckoBcbкої). Тому що вони булорусів (як і українців) абсолютно не розуміли, тому провели такі "реформи". Бажаю успіхів вам у популяризації білоруської мови і у скиданні кайданів м0ckoBcbкої окупації. Жыве Беларусь і Слава Україні!
@@moss-growntree3074 Прочитай об изменениях "реформы" 1933 г. и их оценке филологов. Наркомовка - это уже трасянка, псевдобелорусский язык, в который искусственно навязали конвенции русского языка.
@@neurokillbill88 "Жизнь невозможно повернуть назад. И время ни на миг не остановишь". Спрабуюць вярнуцца да мінулага, перапісваць гісторыю - не ад вялікага розуму. Пакаленні, пакаленні і пакаленні выраслі ў гэтым, час змяніўся, змянілася мова, якая ўвабрала ў сябе і адлюстравала гісторыю. 1933г - гэта ўжо амаль стагоддзе таму. Давайце яшчэ ВКЛ і РП абновім.
А давайце выкінем усе літары зь беларускае мовы! Будзе вельмі “экалагічна”👍Чаму цікава палякі не павыкідвалі “лішнія” літары з сваёй мовы? Столькі дрэваў губяць сваімі sz/rz/cz! Відэа вельмі маніпулятыўнае. Зусім ня “годна”, спадарства.
Тарашкевич - марионетка Запада. И называть искусственно им полонизированный диалект настоящим языком, в то время, как коренные белорусы изъясняются на понятном даже русскоязычному изречении (я не про современный русский) просто лучше на коленях сидеть перед воеводами
Так лацінка ўвесь час існавала і існуе паралельна кірыліцы. У нас вельмі багатая мова - шмат варыянтаў і магчымасцей. Магчымасць выбару закладзеная ў самой структуры мовы. Таму некаторыя асобіны так яе і баяцца.
Акадэмічны правапіс - база, тарашкевіца - перажытак мінулага. Мяккія знакі непатрэбныя, толькі месца займаюць, а чытаць і без іх хопіць розуму. Дарэчы, гук [ґ] - не фрыкатыўны, а выбухны. Фрыкатыўным ёсць наш родны [г].
@@Laduk_ а другое будуць чытаць як 'сьвінь-ня', то-бок падзяляць адзін доўгі мяккі гук 'н' на два асобныя, што таксама неправільна, толькі яшчэ і лішнюю літару задзейнічае. дарэчы, у маім досведзе са звычайным падвойным 'н' праблем няма ў нікога, бо ў той жа расейскай мове яно гэтак жа сама чытаецца.
Адразу хачу напісаці пра памылкі ў відэё: 1) Так, асіміляцыя зычных была характэрная не для ўсёй Беларусі, але для большай яе часткі, і, што важна: для сярэдне- й пўднёва-заходніх гаворак, якія й паклалі ў асновы нашай літаратурнае мовы, таму што яны больш за астатнія захавалі ўнікальныя асаблівасьці беларускае мовы. Напрыклад заўжды цьвердая "р", таксама ё не паўсюль. 2) Ненаціскное "о" захоўвалася толькі ў словах пазычаных. Колас на той жа канфэрэнцыі 1926 року змагаўся за яго захаваньне, але яшчэ тады пастанавілі падпарадкоўваць пазычаныя словы аканьню. Дарэчы, паслухацце жывую мову Коласа, яна ё на ютабе й заўважце, як ён кажа слова "паэзія". Колас кажа "пОэзія"- праз ненаціскную о. 3) У Тарашкевіцы "л"- заўжды мяккая? Бляя, яка лухта. Вось, нават слова "лухта" з цьвёрдай "л". У тарашкевіцы мяккая л передавалася ў паўычаньнях. Напрыклад: лоґіка- наркомаўская, і лёґіка- тарашкевіцаю.
@@Renessaince проста, разумееце?, гэта жа самы знакаміты Ютуб-канал, які апавядае пра беларускую мову ды яе асаблівасьці. І паглядзіць гейкі чалавек, і- не ад таго, што дурны, а проста , як чытаў ATL, "па наіўнасьці сярдэчнай",- паверыць у гэтую бязгузьдзіцу.
дык літаратурная норма ня можа й не павінна адлюстроўваць рысы ўсіх гаворак. Восьсю разьвіцьця новай беларускай мовы стала Вільня - Менск таму аснова - цэнтральныя гаворкі, а творцы-носьбіты іншых дыялектных груп дапаўнялі
Я из Армении,и я слышу этот язык и кайфую. Удивляюсь просто,как,кааак блин кгб или цк и такие бандиты постарались,чтобы вы сами перестали учить свой красивый народный язык. Всякими насмешками довели до того,что типа это язык сел и безграмотных людей. А смысл был в том,что вас ассимилировать с русскими стереть с лица земли беларусов. Учите свой язык,говорите на нем, и развиваете его. Будьте уверены,это на много красиво чем русский.
Выпуск добры, дзякуй! Я б дадаў у скарбонку акадэмічнага правапісу, што ў яго ёсць граматычная база: вялікая колькасць сучасных слоўнікаў, з дапамогай якой значна лепш арыентавацца, вывучаць беларускую і правяраць сябе. Да таго ж, існуе Акадэмія навук, куды можна звярнуцца ў спрэчных момантах. У тарашкевіцы пералічанага няма, таму і карыстацца ёй значна складаней.
дарэчы, трэба правесьці рэформу, каб у наркамаўке не пісалася(але вымаўлялася) мягкае "дзь", г з пішам "дякуй, девяць, десяць і г д", а вымаўляем "дзякуй, дзевяць, дзесяць", мы ж зьнішчалі ўжываньне Ь выкарыстоўваньнем наркамаўкі дзеля "экалёгіі" дык чаму б вам далей не пайсьці? ах, дакладна, трэба будзе яшчэ літару Ў убраць, гэта таксама экалагічна. Думаю канал Годна са мной абавязкова пагодзіцца. Ды што там, я ўпэўнены, што канал годна мяне пыдтрымае, калі я вырашу карыстацца маскальскай мовай, нашв літоўская мова ўжо ў мінулым, ды на ей толькі ў вёсках размаўляюць, а што мы кажам пра мінулае? правільна! у мінулам нельга жыць! таму вяртаньне да роднай мовы не мае ніякага сэнсу(зараз са мной нават радыё свабода павінна пагадзіца))
Онлі Тарашкевіца- толькі праз вяртаньне да натуральных, непсаваных савецкімі уладамі нормаў можна адрадзіць мову, як гэта рабілі чэхі, славакі, нарвесцы)
Гэта адметнасць усёй беларускай мовы. У беларускай мове дамінуе зараз расейскі акцэнт, як у ірландскай - англійскі. Гэтак заўсёды так бывае калі людзі вяртаюцца з мовы каланізатараў да мовы продкаў, але вяртаюцца яны ўжо з акцэнтам першых і так навучаюць сваіх дзяцей. Таму і няма, гэтай сіпатасці, ну, ці правільней было б сказаць шапялявасці. У беларускай мове гукі [с'], [з'], [ц'] і [д^з'] заўсёды шапялявыя. Яны адметныя ад расейскіх і ад польскіх, быццам бы штосьці сярэдняе паміж імі.
Мне ў тарашкевіцы вельмі падабаецца мяккасць, "ў" на пачатку словаў і "ня", вось гэтае "яканне". Але "філязофія" ня вельмі. Так што калі б быў сярэдні нейкі варыянт, я б была за яго. Бо калі пішу па-беларуску ў мяне рука не падымаецца "сёньня" без мягкага знаку напісаць, і атрымліваецца, што зусім "няправільная" мова, ані наркамаўка, ані тарашкевіца 😭
Слова "філязофія" атрымалася менавіта такім праз запазычанне з польскай мовы (па-польску "filozofia"). Напрыклад, можна знайсці цытату "Filozofija jość nawuka nawuk" ("Філёзофія ёсьць навука навук") у папяровай беларускай кнізе 1928 года выдання на вікікрыніцах. Потым літару "ё" змянілі на "я", бо яна не пад націскам. Але пазней савецкія камісары польскае запазычанне выкінулі і замянілі яго на расейскае, такім чынам атрымалася "філасофія". Тая ж самая гісторыя і са словам "сымбаль" (па-польску "symbol") супраць "сімвал" (па-расейску "символ"). На маю думку, гэтыя словы проста з'яўляюцца сінонімамі. Іх можна выкарыстоўваць і ў наркамаўцы, і ў тарашкевіцы.
Ды і што тут адрозьніваць? Як пішаш, так і вымаўляеш, як ва ўсіх нармальных мовах. Беларуская мова - жывая і сапраўдная. Гэта вам не маскоўскае наречие.
Я за большую мяккасць, за "Ь", (а, дарэчы, ци з дрэу зараз робяць книги? Яны ж не гараць, нейки пластык , (ци плястык?)). Цудоуная тэма, Лиза, патрэбная! Мова яна жывая, и яна сама сябе пакажа, трэба час. И ниякия наркомы каб рыла не савали у гэта. И яшчэ мне загадкава, што так згушчонку некаторыя глыбоцкую любяць. Трэба неяк пакаштаваць !
До речі, а в білоруській є дискусія щодо г/х в запозичених словах з h? Наприклад, в українській зараз (а «в діяспорі» вже давно) є тренд на транслітерацію (і відповідно вимову) h як г - гейт (замість хейту), Геловін, гардкор, тощо. І навпаки - ґуґл, Ґьоте, ґейт (в аеропорту). Так, в нас є літера Ґ ґ - її повернули в 1990. :)
Вось толькі нелаўна глядзела відэа ў цік-току пра выбухны г(G) і фрыкатыўны г(H). Выбухна быў пазначаны такой рысачкай, як у вашым каментары, але на маёй беларускай клявіятуры яе няма. Відэа ад спадара Вінцука Вячоркі, пашукайце, калі вам цікава.
Які можа быць трэнд, калі перакладчыкі за кожную літару бьюцца з маскалём? Хутчэй зробяць як і ў расейскай. Яшчэ трэба ўлічваць, што носьбітаў мовы не так шмат. Мая знаёмая працуе ў краме, дык беларускамоўных пакупнікоў (за год) можна палічыць на пальцах адной рукі.
Вы сама сказалі, што 2005 год прывёў да нармалізацыі клясычнага правапісу, таму словы наконт адкатывацца на 100 гадоў прагучалі прынамсі досыць дзіўна, мне ў відэа збракавала тлумачэньня чаму лацінка - заўсёды клясычны правапіс, а афіцыйны - трансьліт
Будзе своечасовым открыть у 2024 годзе в Гомеле и Минске филиалы Филологического факультета Белградского университета и Факультета славянской филологии Софийского университета
дужа моцна падабаецца мяккі знак і пераход і ў й, а таксама мяккая л, але сама забываюся пра йх, калі пішу, ніколі ня бачыла дзеясловіцу, але я нэпэўна за яе))) а згушчонка глыбокае, Ліза, як так?)))
Taraškievica, a jašče lepš biełaruskaja łacinka. Ja liču što treba abaviazkova ŭ škołach uvieści pradmiet pa Biełaruskaj łacincy. Kali Biełarusy buduć karystacca łacinkaj, to budzie praściej razmaŭlać z Palakami, Čechami, Słavakami, Słaviencami j inšymi słavianskimi narodami.
Напачатку патрэбна, каб людзі псіхалагічна прыйшлі да беларускай мовы, не лічылі яе нейкай несучаснай. Можа тады і зьявіцца нейкая "залатая" сярэдзіна.
@@Renessaince я казаў канкрэтна пра тарашкевіцу з "Беларускай граматыкі для школ" сп-ра Б. Тарашкевіча, выдадзеную ў 1918 годзе. БКП 2005 году, распрацаваны новымі людзьмі і шмат у чым несупадаючы з тарашкевіцай, не зьяўляецца яе прадаўжальнікам. Гэта іншы правапіс з іншымі правіламі, варта ня блытаць гэтыя рэчы.
Калі пісаць тарашкевіцай на лацінцы, то выходзіць па аб'ёме як пісаць без мяккіх знакаў, бо ў лацінцы ё паўнавартасныя літары якія перадаюць мяккасць гуку. напрыклад : l - ль, ń - нь, ź- зь, ć - ць, dź - дзь)
@@Name-t9fbd Prablema moža być vyrašana i aŭtamatyčna techničnymi srodkami. Naprykład, dadatak spraŭdžvańnia pravapisu dapamahaje pisać pravilna i vypraŭlać pamyłki. Ja miarkuju, što treba bolš kłapacicca, kab pravapis byŭ vyhodny dla čytačoŭ.
Не знаю, як си мене сюди занесло, але відео було дуже цікаве! Бороніть свою МОВУ, брати білоруси! Няхай жыве вільна Беларусь!!
Вялікі табе дзякуй Ліза, за беларускую мову.
Дзякуючы такой, як ты, мова ўсё яшчэ жывая і мы беларусы, жывыя!
Жыве Беларусь!
Жыве вечна!
Добры выпуск! Гляжу вас часта. З гумарам, цікава і карысна.
Сённяшняя тэма складаная, заслугоўвае ўвагі і абмеркавання.
Ліза, дзякуй вялікі табе ад настаўніка роднай мовы і літаратуры. Згодна з табою на ўсе 💯
Галоўна па -беларуску👍🌷
Мiлая дзяу'чына i кулончык круты . Дзякуй за Родную мову .
Да хаця б да якой мовы вярнуцца)
- хаця б да якой мовы ?) - лепш да той, якая са Светам Умоў )
дзе ЖыХары могуць РазумМець, што яны робяць і любяць )
дэ ЖыХоры можуть РозумМіты, шчо вуны робять і любять )
а ны там дэ ЖыТэлі ны тылэвять, шчо вуны робБлять, і любБлять ))
лепш з тою моваю, дзе людзі жывуць працай, з якой маюць ЗаРобак,
а не з тою, з якой людзі ходзяць.... ЗаРабБляць ))
@пан ліцьвін да сэнсу слова )
толькі з працы можна мець заробак )
РАБота, глядзі у коран, з РАБствам )
а вось тое, што некага вымусілі ЗаРабБляць, то
- гэта тоеж-самае, што і вымусіць такіх
хадзіць.. за рабствам і блятствам ))
.... і не кажыце ўжо, што вы, гэтага, не бачыце )
@пан ліцьвін 😉 аднолькавасць менталітэтаў ) у многім ) але - не ва ўсім )))
менталітэт, характар, розум ) фармуецца..
1. на базе УМОЎ, з якімі чалавек вырас )
2. на аснове УМа МОЎ... чым чалавек думае )
3. з якім Светам УмМовы... ён жыве... і што ўжывае... як у Святы, так і ў паўсюдзённым жыцьці )
алеж) усёжтакі.. што найболей блізіць беларуса і ўкраінца, на ўзроўні менталітэта... ?)
- МоВы !)
і беларус скажа.. - Я З РУскім ) Я - з чыстым, з белым, з бела-рускім )... і украйінэц скажэ.. - Я З РУскім ) Я - як русын )
а вот русский, к примеру, может сказать только так.. - Я С РУсским ) Я - КАК русский... ))
... гэтыя тры строчкі ) найболей проста... і яскрава )
паказваюць ступень блізкасці, у менталітэце(на падсвядомым узроўні)... беларусаў з украінцамі ) і - хто мы, беларусы і ўкраінцы )
и - кто они, русские, со своим "языком" и со своим "миром"... и со своими "условиями" )) 😒
@пан ліцьвін ВыБачТэ ) а от у нас, на піншчыны, люды мають РУБоту, якую РОБять і з якойі мають заРУБок, заРУБуток )
і нашэ, як лытвынство, дэ наша Старына ) так і білорускость, з чыстутою йійі Умув )
і кулы хтось білэ бачыть, як ныволю і прыгун, то - гэто уд дэбілоруссізацыі )) зза якойі люды становяцца слыпымы
і ны бачать, шчо БІЛЭ - гэто тэ, шчо СВІТЛЭ, ЧЫСТЭ і ВУЛЬНЭ )))
і калі гэтага не бачаць ліцьвіны, чы хтосьці, я шчэ, то - яны.. бяз свету, нячыстыя і з няволяю 😜
@пан ліцьвін кожны рэгіянальны дыялект, говар - гэта мікраМОВА, якая фармуе характар чалавека )
і тое, што раней... нават кожнае сяло мела свае адметнасці ў вымаўленні асобных, некалькі, слоў )
то - гэта ня проста выдавала чалавека з куль ён ) але - гэта была і дэманстрацыя... тых людзей і іх гонару, і таго - адкуль яны, і што з імі )
але ж... выдавала і ўсіх, і ўсё тое - што было... з нягоднасцю, зладзействам, ганьбай... і з куль яно было... і з якога места... і з якога сяла ))
так-што ) трэба бачыць і тое, што... іменна за афіцыйным(и за великим и могучим)) хаваецца тое, што з нехарошым... і канкрэтна - з паганню ))
на сяле погань не хаваецца ) яна там бачыцца, як аблупленая ) - чаму ?) - а таму, што сяло - гэта сіла !)
і вось ты, зараз, пачуўшы такое, тарашчыш вочы.. - як так... і чаму так ?)
а так ) бо, кажучы мовую піншчыны, сЫла сылА - в тому, шчо сылО і йе, само пу субі, сЫлою )
сЫла сылА ) два слова ) буквы аднолькавы) а націск розны.. у першым слове - націск у начале, у другім - у канцы )
і калі ты такое бачыш змалку, то - ты, растучы, і сам, напаўняешся гэтым сэнсам... і будзеш з сІлаю... )
з тою, якую ты ўбачыў, дарэчы, тут, іменна на піншчыне )))
Як жа вас прыемна слухаць :3
Дзякую! Я з Расіі, бо я вывучаю беларускую мову і ваш кантэнт вельмі дапамагае мяне ў гэтым
Я, хутчэй за ўсё, за дзеясловіцу. Мяне кожны раз, як я пішу па-беларуску, цягне выкарыстоўваць нешта сярэдняе. Мяккі знак там, дзе ён, на мой погляд, чуецца ці мяккую Л ў некаторых словах, але О толькі націскная, ГКХ могуць быць мяккімі.
Nia vàrta imho mnòžyć lik sùtnaściaû ©👌
спрэчкі паміж тымі, хто гаворыць тарашкевіцай, і тых, хто наркамаўкай, падобныя да спрэчак паміж палешукамі і палевікамі. На самой справе не так і важна як, абы выкарыстоўвацьбеларускую мову ў жыцці. А што да школы, то наша настаўніца заўсёды казала: "калі я пачну дыктаваць тарашкевіцай, вы ніколі беларускую мову не вывучыце". І пасля выдавала нешта падобнае да філёлагаў на Манбляне😅
Дзякуй за відэа
Тарашкевіца арыгінальны правапіс, а наркамаўка гэта навадзел бальшавікоў, створаны для таго, каб штучна наблізіць беларускую мову да расейскай мовы. Так што тарашкевіца нам радней. У будучыні трэба будзе абавязкова вярнуць тарашкевіцу ў адукацыйную праграму.
Быццам гэта відэа стварылі людзі, якія проста вікіпэдыю адкрылі й усё. Па гэтаму й зЬявілася гэтае відэа. Проста некалькі асноўных правіл наконт Ь так складана запомніць? Нават я змог, а яны кажуць: у тарашкевіцы з'ява.....
Па ўсім правілам пішацца зЬява
Да таго яны нават не адкрылі сайт клясычнага правапісу, інакш усёй гэтай лухты, наконт таго, што над тарашкевіцай не працуюць не было б.
Я б асабіста змяшаў б два віды адной мовы. Я напрыклад не разумею гэтага Ь у словах замест ’, наадварот, няма абыякавасці паміж астатнімі мовамі. І калі ўглыбляцца, то можна знайсці шмат прыкладаў.
@@democratic_belarus гэта не Ь замест ', гэта апостраф паставілі там дзе стаяў мяккі знак, каб пазбавіць мову мяккасьці. У тарашкевіцы гэта проста перадача мяккасьці, аб гэтым можна ў сэтцы пачытаць
@@pavalzpalessia та я ўсё гэта разумею, ноч была, распісаў як успомніў.
Адразу відаць што нацык з такім я ты трэба змагацца бо дабра ты не прынясеш толькі распаўсюдзіш злобу паміж народамі , як чалавеку звычна няхай так і говорыць.
Вельмі рэжа вуха гэтае "жывём". Жыве Беларусь! і мы жывем! Не гаварыце, Ліза, больш так ніколі, калі ласка!
Трэба вогуле размаўляць заўсёды на мове!Бо яна аб’ядноўвае нас,беларусаў:)
А наконт сгушчонкі-канешна,родная,віцебская,з Глыбокага:)
На якой мове? Моў свеце многа, пра якую Вы гаворыце?
@@user-tuser-shmuser на сваёй роднай мове
@@romanbordyugh7345 тады так і пішыце, а не выкарыстоўвайце гэты абразлівы выраз "на мове".
@@user-tuser-shmuser чаму ж гэта абраза?
дуже цікавий матеріал і файна подача. Дякую, багато нового дізнався
дзякуй за відэа! хочацца перайсці на тарашкевіцу, але пакуль што яна не ўкаранілася ў галаве.
дарэчы, маленькая правачка))
літара ґ перадае як раз выбухны гук [ґ] (у яго парны глухі [к]), а наш звычайны любімы мягенькі [г] (з парным глухім [х]) - як раз фрыкатыўны, бо атрымліваецца праз трэнне паветра падчас вымаўлення.
Вялізны дзякуй табе, дзяўчынка, за гэтую справу!
Як цікава і зусім не складана 🔥🔥🔥 Дзякуй за відэа
Ну сьнег, сьняданак - тутай мяккі патрэбны безумоўна!
Шчыры дзякуй!!! Вельмі цікавы выпуск))
тарашкевіца бліжэй) але згодна, што яна патрабуе унормавання. Глыбокская вядома ж! ❤️❤️❤️❤️
Тарашкевіца❤
Na moj asabisty pohlad - Łacinka vałodaje ŭsimi stanoŭčymi admietnaściami abodvuch kiryličnych pravapisaŭ: dakładnaściu «taraškievicy» i kampaktnaściu «narkamaŭki» biaź jich niedachopaŭ.
@Ян Камаўр выдатна. حمید فروخ «ما فارسی بلدیم».
aha, asabliva ja jo ju je, jakija pišucca ŭ dźvie litary
@@тататата-э9п I što ŭ hetym kiepskaha?
Zatoje, kali drukavać kamientary biaz «hačykaŭ» , to možna budzie prosta stukać pa USA-raskładcy klavijatury i zabycca pra ALT-Shift :)
Нельга размаўляць на тарашкевіцы альбо на наркамаўцы. Можна толькі па-беларуску.
U nas chto kak chacìt toj tak i havaryt © M Dziemianciej
Дзякую за Вашу працу
Дзякуй, Лiзачка!
Тарашкевіца!
Без мяккасьці гэта ўжо ня беларуская мова, а зьдзек над ёй... У мяккасьці ўся яе прыгажосьць...
Калі сапраўды будуць людзі размаўляць па-беларуску, тады і будуць выпрацоўвацца натуральным чынам звычкі і нават правілы маўлення. Але няхай спрэчкі ідуць - гэта толькі на карысць.
Тарашкевіца!!! ❤❤❤
Привіт з України!
Молодці, що намагаєтеся популяризувати білоруську мову!
Коли ви говорите про реформу мови у 33му році, що була зроблена не мовознавцями, чому ви не незиваєте винуватців цього?
А звідки я знаю, що це м0ckoBити? а тому що вони того року всі мови почали зpociйщувати (тобто наближати до своєї m0ckoBcbкої). Тому що вони булорусів (як і українців) абсолютно не розуміли, тому провели такі "реформи".
Бажаю успіхів вам у популяризації білоруської мови і у скиданні кайданів м0ckoBcbкої окупації.
Жыве Беларусь і Слава Україні!
Таму што яна за наркамаўку і свіна-сабак яшчэ за людзей лічыць. Героям слава!
Заблыталi зусiм.
Давайте размауляць мякка 😊❤
Незвычайна размаўляць Тарашкевіцай. Кажу як ёсць.
Я люблю рагачоўскую згушчонку і размаўляю на наркамаўцы - так мяне навучылі паўстагоддзя таму.
Тарашкевіца канешна, але на жаль я дрэнна размаўляю на ёй.
Як можна „размаўляць на правапісе“? Проста размаўляйце па-беларуску.
= Дзьве =... Паглядзіце як літоўцы адценьні сваёй мовы зьбераглі...
Дзякуй за выпуск i абраную тэму, а таксама крэатыў пры мантажы). Я за наркамаўку
Наркомовка - пародия на белорусский язык, но это твой выбор.
Narkomówka to parodia języka białoruskiego, ale to twój wybór.
@@neurokillbill88 ага, не достаточно на польский похожа
@@moss-growntree3074 Прочитай об изменениях "реформы" 1933 г. и их оценке филологов. Наркомовка - это уже трасянка, псевдобелорусский язык, в который искусственно навязали конвенции русского языка.
@@neurokillbill88 "Жизнь невозможно повернуть назад. И время ни на миг не остановишь". Спрабуюць вярнуцца да мінулага, перапісваць гісторыю - не ад вялікага розуму. Пакаленні, пакаленні і пакаленні выраслі ў гэтым, час змяніўся, змянілася мова, якая ўвабрала ў сябе і адлюстравала гісторыю. 1933г - гэта ўжо амаль стагоддзе таму. Давайце яшчэ ВКЛ і РП абновім.
@@moss-growntree3074 уж лучше говорить на русском языке, чем на таком псевдоязыке
А давайце выкінем усе літары зь беларускае мовы! Будзе вельмі “экалагічна”👍Чаму цікава палякі не павыкідвалі “лішнія” літары з сваёй мовы? Столькі дрэваў губяць сваімі sz/rz/cz! Відэа вельмі маніпулятыўнае. Зусім ня “годна”, спадарства.
Lacinka!
ć
Тарашкевіца ! ♥️♥️♥️♥️
Тарашкевич - марионетка Запада. И называть искусственно им полонизированный диалект настоящим языком, в то время, как коренные белорусы изъясняются на понятном даже русскоязычному изречении (я не про современный русский) просто лучше на коленях сидеть перед воеводами
Тарашкевца раднёй ❤
толькi рагачоўская! one love!
Глыбоцкая сгушчанка выпусціла этыкетку цалкам на беларускай мове. Рагачоўская не хоча гэтага рабіць.
Ну значыць купляем толькі глыбоцкую
@пан ліцьвін у Менску у крамах этыкеткі па беларуску. Выпуск у лістападзе
Вяртаць ці не вяртаць "ь"? Навошта займацца такімі складанымі пытаньнямі? Проста вернем лацінку )
Так лацінка ўвесь час існавала і існуе паралельна кірыліцы. У нас вельмі багатая мова - шмат варыянтаў і магчымасцей.
Магчымасць выбару закладзеная ў самой структуры мовы. Таму некаторыя асобіны так яе і баяцца.
Вернем? Гістарычна пісьменства на мове было кириллицей.
@@Rolando_Cueva Раней усё карысталіся лацінскай мовай, таму існуе і лацінка.
Taraškievič stvaraŭ svoj pravapis dla klasyčnaj łacinki, tamu miakkija znaki mienš turbavali: sviet - śviet. A słovy nakštałt filalogija (філялёгія) pišucca sa zvyčajnym L. Adnak, kali pisać aficyjnaj łacinkaj, to Narkamaŭka pasuje bolš za Taraškievicu: filalohija (філалогія, наркам + афіц.лацінка) - filialiohija (філялёгія, тарашк + афіцыйная лацінка).
правапісам размаўляці нельга, правапісам пішуць!
Відавочна, Тарашкевіца!
Ja za łacinku j klasyčny pravapis!
Да мяне бліжэй наркамаўка.
Акадэмічны правапіс - база, тарашкевіца - перажытак мінулага. Мяккія знакі непатрэбныя, толькі месца займаюць, а чытаць і без іх хопіць розуму.
Дарэчы, гук [ґ] - не фрыкатыўны, а выбухны. Фрыкатыўным ёсць наш родны [г].
дык праблема ў тым, што ніхто не чытае. Параўнайце слова свіння й сьвіньня, першае будуць чытаць як "свіня"
@@Laduk_ а другое будуць чытаць як 'сьвінь-ня', то-бок падзяляць адзін доўгі мяккі гук 'н' на два асобныя, што таксама неправільна, толькі яшчэ і лішнюю літару задзейнічае. дарэчы, у маім досведзе са звычайным падвойным 'н' праблем няма ў нікога, бо ў той жа расейскай мове яно гэтак жа сама чытаецца.
Глубокое
Адразу хачу напісаці пра памылкі ў відэё:
1) Так, асіміляцыя зычных была характэрная не для ўсёй Беларусі, але для большай яе часткі, і, што важна: для сярэдне- й пўднёва-заходніх гаворак, якія й паклалі ў асновы нашай літаратурнае мовы, таму што яны больш за астатнія захавалі ўнікальныя асаблівасьці беларускае мовы. Напрыклад заўжды цьвердая "р", таксама ё не паўсюль.
2) Ненаціскное "о" захоўвалася толькі ў словах пазычаных. Колас на той жа канфэрэнцыі 1926 року змагаўся за яго захаваньне, але яшчэ тады пастанавілі падпарадкоўваць пазычаныя словы аканьню. Дарэчы, паслухацце жывую мову Коласа, яна ё на ютабе й заўважце, як ён кажа слова "паэзія". Колас кажа "пОэзія"- праз ненаціскную о.
3) У Тарашкевіцы "л"- заўжды мяккая? Бляя, яка лухта. Вось, нават слова "лухта" з цьвёрдай "л". У тарашкевіцы мяккая л передавалася ў паўычаньнях. Напрыклад: лоґіка- наркомаўская, і лёґіка- тарашкевіцаю.
Ня варта ўспрымаць сур’ёзна відэа тых, хто і швец, і жнец, і на дудцы ігрэц.
@@Renessaince проста, разумееце?, гэта жа самы знакаміты Ютуб-канал, які апавядае пра беларускую мову ды яе асаблівасьці. І паглядзіць гейкі чалавек, і- не ад таго, што дурны, а проста , як чытаў ATL, "па наіўнасьці сярдэчнай",- паверыць у гэтую бязгузьдзіцу.
дык літаратурная норма ня можа й не павінна адлюстроўваць рысы ўсіх гаворак. Восьсю разьвіцьця новай беларускай мовы стала Вільня - Менск таму аснова - цэнтральныя гаворкі, а творцы-носьбіты іншых дыялектных груп дапаўнялі
Aûtôr pachadziè Cap 🧢👏🎓
Ciàžka nie pagadzìcca
Люхта🤣
Гарна мова головне що не російська)
Я из Армении,и я слышу этот язык и кайфую. Удивляюсь просто,как,кааак блин кгб или цк и такие бандиты постарались,чтобы вы сами перестали учить свой красивый народный язык. Всякими насмешками довели до того,что типа это язык сел и безграмотных людей. А смысл был в том,что вас ассимилировать с русскими стереть с лица земли беларусов. Учите свой язык,говорите на нем, и развиваете его. Будьте уверены,это на много красиво чем русский.
Мабыць тарашкевіца і лепш. Але пакуль размаўляю як атрымліваецца
Якая рагачоўская, вар'яты?! Толькі глыбокская! Дзякуй за працу)
🥰🥰🥰😍😍😍
Не чего що я з України дивитися буду
Слава Украіне!🇺🇦
Я выбіраю тарашкевіцу. Чаму? Ды бо я не беларус і вучыў беларускую па падручніку, які напісаны тарашкевіцай)
Дарэчы, рагачоўская топ
Выпуск добры, дзякуй! Я б дадаў у скарбонку акадэмічнага правапісу, што ў яго ёсць граматычная база: вялікая колькасць сучасных слоўнікаў, з дапамогай якой значна лепш арыентавацца, вывучаць беларускую і правяраць сябе. Да таго ж, існуе Акадэмія навук, куды можна звярнуцца ў спрэчных момантах. У тарашкевіцы пералічанага няма, таму і карыстацца ёй значна складаней.
тыповы наркамавец
20mi ròkami XX st bahàta čahò byłò vydadziena
Вельмі падабаюцца чорна-белыя ўстаўкі 🙂
Знаёмая, якой я давяраю, раіла купляць рагачоўскую згушчонку.
дарэчы, трэба правесьці рэформу, каб у наркамаўке не пісалася(але вымаўлялася) мягкае "дзь", г з пішам "дякуй, девяць, десяць і г д", а вымаўляем "дзякуй, дзевяць, дзесяць", мы ж зьнішчалі ўжываньне Ь выкарыстоўваньнем наркамаўкі дзеля "экалёгіі" дык чаму б вам далей не пайсьці? ах, дакладна, трэба будзе яшчэ літару Ў убраць, гэта таксама экалагічна. Думаю канал Годна са мной абавязкова пагодзіцца. Ды што там, я ўпэўнены, што канал годна мяне пыдтрымае, калі я вырашу карыстацца маскальскай мовай, нашв літоўская мова ўжо ў мінулым, ды на ей толькі ў вёсках размаўляюць, а што мы кажам пра мінулае? правільна! у мінулам нельга жыць! таму вяртаньне да роднай мовы не мае ніякага сэнсу(зараз са мной нават радыё свабода павінна пагадзіца))
Онлі Тарашкевіца- толькі праз вяртаньне да натуральных, непсаваных савецкімі уладамі нормаў можна адрадзіць мову, як гэта рабілі чэхі, славакі, нарвесцы)
Настолько естественные нормы, что направлены на искусственную полонизацию языка и предусмотрены Тарашкевичем, работавшим на Западе
пра Станкевічыцу зрабі Трушанку!
Па факцЕ, нарэшцЕ па факцЕ. Дзекі, пахне і жыве
👍👍👍💖💖💖
Лізавета ВЫ неверагодная.
З ь усё гучыць значна лепш
Такашкевіца! In ь we trust!
Я думала, что адметнасць тарашкевіцы - гэта мяккая сіпатасць( як у Лявона Вольскага).
Гэта адметнасць усёй беларускай мовы. У беларускай мове дамінуе зараз расейскі акцэнт, як у ірландскай - англійскі. Гэтак заўсёды так бывае калі людзі вяртаюцца з мовы каланізатараў да мовы продкаў, але вяртаюцца яны ўжо з акцэнтам першых і так навучаюць сваіх дзяцей. Таму і няма, гэтай сіпатасці, ну, ці правільней было б сказаць шапялявасці. У беларускай мове гукі [с'], [з'], [ц'] і [д^з'] заўсёды шапялявыя. Яны адметныя ад расейскіх і ад польскіх, быццам бы штосьці сярэдняе паміж імі.
наркомаўка як від кастрацыі. На мой сорам я так і размаўляю😑
Мне ў тарашкевіцы вельмі падабаецца мяккасць, "ў" на пачатку словаў і "ня", вось гэтае "яканне". Але "філязофія" ня вельмі. Так што калі б быў сярэдні нейкі варыянт, я б была за яго. Бо калі пішу па-беларуску ў мяне рука не падымаецца "сёньня" без мягкага знаку напісаць, і атрымліваецца, што зусім "няправільная" мова, ані наркамаўка, ані тарашкевіца 😭
Слова "філязофія" атрымалася менавіта такім праз запазычанне з польскай мовы (па-польску "filozofia"). Напрыклад, можна знайсці цытату "Filozofija jość nawuka nawuk" ("Філёзофія ёсьць навука навук") у папяровай беларускай кнізе 1928 года выдання на вікікрыніцах. Потым літару "ё" змянілі на "я", бо яна не пад націскам. Але пазней савецкія камісары польскае запазычанне выкінулі і замянілі яго на расейскае, такім чынам атрымалася "філасофія". Тая ж самая гісторыя і са словам "сымбаль" (па-польску "symbol") супраць "сімвал" (па-расейску "символ"). На маю думку, гэтыя словы проста з'яўляюцца сінонімамі. Іх можна выкарыстоўваць і ў наркамаўцы, і ў тарашкевіцы.
Ня здолеў даслухаць. Для пачатку няблага было б навучыцца адрозьніваць правапіс ад фанэтыкі. Нельга так з моваю.
Ды і што тут адрозьніваць?
Як пішаш, так і вымаўляеш, як ва ўсіх нармальных мовах.
Беларуская мова - жывая і сапраўдная.
Гэта вам не маскоўскае наречие.
Я за большую мяккасць, за "Ь", (а, дарэчы, ци з дрэу зараз робяць книги? Яны ж не гараць, нейки пластык , (ци плястык?)). Цудоуная тэма, Лиза, патрэбная! Мова яна жывая, и яна сама сябе пакажа, трэба час. И ниякия наркомы каб рыла не савали у гэта. И яшчэ мне загадкава, што так згушчонку некаторыя глыбоцкую любяць. Трэба неяк пакаштаваць !
3:57 прекрасна
До речі, а в білоруській є дискусія щодо г/х в запозичених словах з h?
Наприклад, в українській зараз (а «в діяспорі» вже давно) є тренд на транслітерацію (і відповідно вимову) h як г - гейт (замість хейту), Геловін, гардкор, тощо. І навпаки - ґуґл, Ґьоте, ґейт (в аеропорту).
Так, в нас є літера Ґ ґ - її повернули в 1990. :)
Вось толькі нелаўна глядзела відэа ў цік-току пра выбухны г(G) і фрыкатыўны г(H). Выбухна быў пазначаны такой рысачкай, як у вашым каментары, але на маёй беларускай клявіятуры яе няма. Відэа ад спадара Вінцука Вячоркі, пашукайце, калі вам цікава.
Які можа быць трэнд, калі перакладчыкі за кожную літару бьюцца з маскалём? Хутчэй зробяць як і ў расейскай. Яшчэ трэба ўлічваць, што носьбітаў мовы не так шмат. Мая знаёмая працуе ў краме, дык беларускамоўных пакупнікоў (за год) можна палічыць на пальцах адной рукі.
8:00 няпраўда, датычыцца толькі пазычаных словаў, а слова зьява наадварот пісалася праз ь а не ‘
Вы сама сказалі, што 2005 год прывёў да нармалізацыі клясычнага правапісу, таму словы наконт адкатывацца на 100 гадоў прагучалі прынамсі досыць дзіўна, мне ў відэа збракавала тлумачэньня чаму лацінка - заўсёды клясычны правапіс, а афіцыйны - трансьліт
Klasyčnaja łacìnka maje za grunt taraškėvicu, a biełtranslìt byû vymyśleny dzièla pieradavaņa (-ńnia) narkômaûki
Наркамаўка ці Тарашкевіца - што лепш?
Лепш тое, што Чыстае ... )
як прыклад.. Праца - гэта не РАБота, і Рада - гэта не Савет...... )
Будзе своечасовым открыть у 2024 годзе в Гомеле и Минске филиалы Филологического факультета Белградского университета и Факультета славянской филологии Софийского университета
Дзякуй за вiдэа. А можна прыклады з мягкай эль? нешта я тут не зразумела 🤗
Я супраць цьвёрдай “л” , бо не ўсе яе вымаўляюць)))
Размаўляйце як можаце. Трасянка - гэта акт згвалтавання расейскай мовы :)
дужа моцна падабаецца мяккі знак і пераход і ў й, а таксама мяккая л, але сама забываюся пра йх, калі пішу, ніколі ня бачыла дзеясловіцу, але я нэпэўна за яе)))
а згушчонка глыбокае, Ліза, як так?)))
Трэба насамрэч зрабіць, как пісалася так, як чуецца. Навошта ўскладняць самім сабе жыцьцё?
Тарашкевіца
Толькі Тарашкевіца
Глыбоцкая!!
Taraškievica, a jašče lepš biełaruskaja łacinka. Ja liču što treba abaviazkova ŭ škołach uvieści pradmiet pa Biełaruskaj łacincy. Kali Biełarusy buduć karystacca łacinkaj, to budzie praściej razmaŭlać z Palakami, Čechami, Słavakami, Słaviencami j inšymi słavianskimi narodami.
Lacinka.
ґвалт, гамбурґер, флюґер, ґеамэтрыя, ґраматыка, люксэнбурґ...
не жывЁм, толькі жывЕм!
Напачатку патрэбна, каб людзі псіхалагічна прыйшлі да беларускай мовы, не лічылі яе нейкай несучаснай. Можа тады і зьявіцца нейкая "залатая" сярэдзіна.
🔥🔥🔥🔥
9:47 я таксама за рагачоўскую)
Наш "титаник" идет ко дну, а оркестр на верхней палубе спорит -- играть мазурку или бравурный марш, потому что он историчнее.
8:42 Это не фрикативный, а взрывной(выбуховы)!
5:40 - заўвага :ь
Тарашкевіцай бы пісалася "мэтодолёгічны"
@Ragneda Ragvalodauna Але правілы запісу ў тарашкевіцы менавіта такія - з оканьнем у пазычаных словах.
@@dolcik271 Пачытайце для пачатку „правілы запісу ў тарашкевіцы“.
@@Renessaince а дзе іх можна пачытаць?
@@dolcik271 Пагугліце „Беларускі клясычны правапіс“.
@@Renessaince я казаў канкрэтна пра тарашкевіцу з "Беларускай граматыкі для школ" сп-ра Б. Тарашкевіча, выдадзеную ў 1918 годзе. БКП 2005 году, распрацаваны новымі людзьмі і шмат у чым несупадаючы з тарашкевіцай, не зьяўляецца яе прадаўжальнікам. Гэта іншы правапіс з іншымі правіламі, варта ня блытаць гэтыя рэчы.
Калі пісаць тарашкевіцай на лацінцы, то выходзіць па аб'ёме як пісаць без мяккіх знакаў, бо ў лацінцы ё паўнавартасныя літары якія перадаюць мяккасць гуку.
напрыклад : l - ль, ń - нь, ź- зь, ć - ць, dź - дзь)
Затое там некалькімі літарамі перадаецца еяюёx, мабыць як падлічыць так раз на раз 😅
Tak, majecie racyju. Ja rablu vysnovu što paznačać asimilacyjnuju miakkasć nadta marudna. Da taho ž dyjakrytyka psuje vyhlad tekstu. Paraŭnaj:
- Śviścić viecier, va ŭsim śviecie śnieh pakryŭ nasieńnie na stahodździe.
- Sviscić viecier, va ŭsim sviecie snieh pakryŭ nasiennie na stahodzdzie.
U pieršym vypadku amal u kožnym słovie dyjakrytyka. Tamu prapanuju ličyć paznačennie as. miakkasci nieabaviazkovym.
@@Name-t9fbd Prablema moža być vyrašana i aŭtamatyčna techničnymi srodkami. Naprykład, dadatak spraŭdžvańnia pravapisu dapamahaje pisać pravilna i vypraŭlać pamyłki. Ja miarkuju, što treba bolš kłapacicca, kab pravapis byŭ vyhodny dla čytačoŭ.
Is she speaking Belarusian or Russian? Please and thanks
Belarusian
Я за тарашкевіцу