54 | Лісейчыкаў | Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 12 сен 2024
  • У гасцях падкасту Дзяніс Лісейчыкаў, кандыдат гістарычных навук, архівіст, гісторык і адзін з аўтараў даследвання "Маджанскія: армянскі род у гісторыі Беларусі", што выйшла літаральна месяц таму.
    У выпуску гаворым пра:
    -слуцкія паясы і іх месца ў беларускай культуры;
    - паходжанне і лес заснавальніка слуцкай персіярні Яна Маджарскага;
    - дзейнасць Леана Маджарскага і яго інтэграцыю ў грамадства Рэчы Паспалітай;
    - арганізацыю работы персіярні і першых слуцкіх ткачых-афраслучанак.
    Вось тут можна падпісацца на ФБ Дзяніса Лісейчыкава / dzianis.liseichykau
    Вось тут можна паслухаць выпускі з другім аўтарам кнігі пра Маджарскіх Яўгенам Глінскім:
    Глінскі | "Разбор шляхты". Як даказаць шляхецтва taksklhist.mav...
    Глінскі | "Разбор шляхты". Як падрабіць дакументы taksklhist.mav...
    Глінскі | Сяляне, мяшчане і духавенства ў ВКЛ taksklhist.mav...
    Глінскі | Сяляне, мяшчане і духавенства ў ВКЛ taksklhist.mav...
    Купіць кнігу можна ў Акадэмкнізе на пр. Незалежнасці і у кніжным магазіне "Клякса" на Ульянаўскай 31.
    Падпісацца на сацсеткі і падтрымаць падкаст "Так склалася гістарычна" данатамі можна тут taplink.cc/tak...
    Дзякуй слухачам і патронам за кожнае праслухоўванне, лайк, камент і падтрымку!

Комментарии • 14

  • @maystra25
    @maystra25 9 месяцев назад +8

    Дзіўна, што да гэтага часу я нічога не ведаў пра існаванне такога цудоўнага і вельмі-вельмі якаснага (!!!) канала на тэму гісторыі Беларусі. Зараз жа падпісваюся!

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад +1

      Шчыры дзякуй на добрым слове! 🤗 Галоўнае, што цяпер Вы разам з нашым праектам!

  • @ВикторМахновец
    @ВикторМахновец 9 месяцев назад +1

  • @hannapanna99
    @hannapanna99 9 месяцев назад +5

    Дзякуй! Цікавая тэма. Якое шчасце мець такіх таленавітых даследчыкаў.

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад +2

      Дзякуй! Цалкам з Вамі згодная! Беларусь поўніцца таленавітымі людзьмі )

    • @TacytRylski
      @TacytRylski 5 месяцев назад

      І ня поўніцца. Чаму няма ніводнага падкаста з выбітнымі беларускімі даследчыкамі ВКЛ - Андрэем Радаманам, Андрэем Мацуком, Міколам Волкавым, Аляксандрам Грушам?..

  • @abcdpv
    @abcdpv 9 месяцев назад +1

    ого, такіх дэталяў пра паясы я ня ведаў ад слова зусім, асабліва пра тое, што Маджарскія былі армянскай крыві, і што над паясамі працавалі негрыцянкі! Вы ўмееце знайсці вельмі непапсовыя тэмы і добра іх раскрыць з таленавітымі выкладчыкамі, чымсці гэта нагадвае стыль Bushwalker:)

    • @taksklhist
      @taksklhist  5 месяцев назад

      Рада, што было цікава. Даследванне праўда атрымалася супер цікавым. Раю падпісацца на спадара Лісейчыкава. Ён ў сябе у ФБ шмат вельмі крутых цікавостак публікуе.

  • @marliak1642
    @marliak1642 9 месяцев назад +1

    Надзвычай цікава! Дык прыгонных дзяўчат у майстэрнях не было зусім?

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад

      Шчыры дзякуй! Не, не было. Максімум жонкі рабочых, што чарнавую працу рабілі )) Ну і негрыцянкі ў самым пачатку )

  • @varjatbiezduchouny
    @varjatbiezduchouny 9 месяцев назад

    «Па некалькіМ падкастаМ». І гэта на трэцяй хвіліне. Прабачце, Вам не сорамна весці падкаст на беларускай мове з такімі азбучнымі памылкамі?

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад +4

      Мне не сорамна памыляцца. А Вам не сорамна пісаць таксічныя каментарыі?

    • @marliak1642
      @marliak1642 9 месяцев назад +2

      Памылкі напраўду могуць раздражняць, але пісаць такія камэнтары папросту контрпрадуктыўна.

    • @TacytRylski
      @TacytRylski 5 месяцев назад +1

      Відаць, прыкарытных грошай шкадуюць на карэктара.