55 | Даўгач | Як і дзе жылі гараджане ў канцы XIX ст.

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 12 сен 2024
  • У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Таццяна Даўгач
    Пагаворым пра
    - Новыя з'явы і новыя спосабы гарадскога жыцця
    - даходныя дамы як сімвал мадэрнізацыі гораду
    - як выглядаў інтэр'ер дома і дзе можна было гэта ўсё купіць
    Інстаграм спадарыні Таццяны тут / dauhach
    Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by. Партнерскія выпускі расказваюць пра побыт і розныя пытанні паўсядзённасці з нашай мінуўшчыны, якая часам бліжэй, чым здаецца 😉
    Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ на зніжку ў 7% на ўсе тавары каталогу, у тым ліку на тавары для дома і рамонту ☺️ (акрамя і так акцыйных тавараў)
    Відэаверсія падкасту створана пры падтрымцы студыі TeamTeam 🖤
    А пастаянна падтрымліваюць праект сваімі данатамі патроны на платформе Патрэон, за што аўтарка падкасту сардэчна ўдзячная кожнаму ❤️
    Спасылкі на сацсеткі і патрэон тут taplink.cc/tak...
    Дзякуй за кожнае праслухоўванне і рэакцыю🖤 Бо кожны лайк і камент распаўсюджвае кантэнт!🖤

Комментарии • 20

  • @2kry8229
    @2kry8229 9 месяцев назад +1

    Звук заставки-сладость для ушей!)))

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад

      Дзякуй! Рада, што нашыя густы супадаюць ))

  • @marinakulikowska269
    @marinakulikowska269 9 месяцев назад +8

    Хацелася пачуць (і пабачыць адпаведныя здымкі) болей пра знакамітыя сядзібы Менску. Як, напрыклад, выглядаў інтэр'ер у Чапскага, Вайніловичаў, Дельпаце (цяпер галерэя Савіцкага), Ваньковічаў. Як заўжды, цікава паслухаць гісторыі, звязаныя са скарбамі , схаванымі ў палацавай мэблі, гісторыі набыцця асобных рэчаў.
    Але агулам- дзякуй за беларускамоўны падскаст! Гэта так важна і цудоўна, што робіце.❤

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад

      Дзякуй! Запішу ў план ))

  • @Jola-Jola
    @Jola-Jola 9 месяцев назад +3

    Гэта ідэальна! Ідэальная вядучая і ідэальны суразмоуца❤

    • @taksklhist
      @taksklhist  8 месяцев назад

      Шчыры дзякуй! 🥰

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky 8 месяцев назад +1

    🤗🤗🤗

  • @flannmacein774
    @flannmacein774 9 месяцев назад +1

    Дзякуй вялікі! Хацелася б шчэ пачуць пра пабыт прастога люду.

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад

      Дзякуй! Запішу ў план тэм )

  • @HHAA605
    @HHAA605 9 месяцев назад +2

    Добры вечар!

  • @Ilyaaki
    @Ilyaaki 9 месяцев назад +2

    900 кв аршын гэта 455 метраў квадратных, не 600, але ўсё роўна шмат

    • @taksklhist
      @taksklhist  8 месяцев назад +1

      Ой, дзякуй! А то мы бачце пагубіліся ў разліках ))) І праўда ўсе адно шмат!

  • @marliak1642
    @marliak1642 9 месяцев назад

    А хто былі гэтыя людзі, што зьязджалі на лета? Як яны зараблялі на жыцьцё, ня будучы прывязанымі да канкрэтнага месца працы? І няўжо яны рэальна штогод распрадавалі маёнтак, а праз паўгода закупаліся занава?

    • @taksklhist
      @taksklhist  9 месяцев назад +1

      Тут хутчэй маецца на ўвазе не маентак распрадавалі, а пра здымную кватэру, што пакідалі на лета. То крыху розны, і праўда, фармат

    • @marliak1642
      @marliak1642 9 месяцев назад

      проста не магу ўявіць, хто мог вось так прыязджаць-зьязджаць. рабочыя? дык тады, выходзіць, прадпрыемствы летам не працавалі, раз усе выехалі. заможныя? дык для іх эканомія не такі прыярытэт, ды яны, пэўна, і не жылі ў здымных кватэрах... хто тады? ну, студэнты, але гучала больш "масава"

    • @user-kk8xw9iw5q
      @user-kk8xw9iw5q 9 месяцев назад

      @@marliak1642 добры дзень. Добрае пытанне, якое ілюструе ў тым ліку тое, як мы спрабуем вытлумачыць усё праз уласны жыццёвы досвед, і як глядзім на мінулае праз прызму сучаснасці :) (што насамрэч абсалютна нармальна) Справа ў тым, што ўсе ж побыт і штодзённасць гараджан канца ХІХ стагоддзя моцна адрознівалася ад нашага сёняшняга жыцця. Напрыклад, людзей якія б працавалі фіксаваны дзень 5/2 і мелі б 28 дзён адпачынку мы б і з ліхтарамі не знайшлі ў той час. Рабочыя фабрык былі прывязаны да вытворчасці, і наўрад ці маглі сабе дазволіць кудысьці выязджаць. Але паводле падлікаў А.Лютага, усяго на прадпрыемствах, якія размяшчаліся ў беларускіх губернях у 1880-1900 гг. працавала крыху больш за 25 000 рабочых (гарадское насельніцтва ў гэты час +/- 900 000 чалавек. Са студэнтамі ў нас будзе яшчэ складаней. А хто ж тады там жыў? Акрамя добра вядомых нам досыць заможных асоб, якія маглі сабе дазволіць з'язджаць на свае летнія сядзібы, утрымліваючы пры гэтым арэнднае жыллё ў горадзе, гэта былі 1)не вельмі буйныя землеўласнікі, якія некаторы час вымушаны былі праводзіць у горадзе, бо тут біржы, банкі, розныя патрэбныя інстытуцыі; 2) тыя, хто жыў на прыбытак з невялікага капіталу; 3) радзей гандляры, якія былі прывязаны да горада падчас ярмарак, але ў іншы час маглі дазволіць сабе выехаць за яго межы; 4) уладальнікі невялікіх прадпрыемстваў ці кантор, якія займаліся аказаннем паслуг і маглі наладзіўшы працу, дазволіць сабе некалькі месяцаў праводзіць не ў горадзе (у прынцыпе, іх можна злучыць з п.2); 5) настаўнікі і іншыя прадстаўнікі інтэлігенцыі; 6) чыноўнікі, якія часта мелі такі графік працы, аб якім сёння іх калегі могуць толькі марыць, але пры гэтым і заробкі службовых асоб не заўсёды былі супервысокімі. І іншыя. Увогуле, можа быць гэта не трапіла ў відэа, але я прамаўляла, што не сустракала ў дачыненні да беларускіх доходных дамоў падрабязна апісаных прыкладаў такіх ад'ездаў, гэта хутчэй агульнаімперская (падазраю, што і агульнаеўрапейская) практыка. Але ў якасці ўскосных доказаў можна прывесці якраз сезонныя аб'явы аб распродажы маёмасці. Іх шмат у тагачасных газетах. То спадзяюся, стала крыху больш зразумела :)

    • @taksklhist
      @taksklhist  8 месяцев назад

      @@marliak1642 Слухайце, не толькі ж рабочыя жылі ў гарадах. Вот тут артыкул пра сацыяльны склад гарадоў. Там есць таблічка niab.by/newsite/ru/artuh

    • @marliak1642
      @marliak1642 8 месяцев назад

      @@taksklhist Ну ясна, што ня толькі рабочыя :) Мяне амаль усе катэгорыі зьдзівілі.
      Дваране і купцы - ім было актуальна эканоміць? Ну, няхай. Ва ўсякім разе, маглі выехаць на лецішчы дзеля прыемнасьці. Але наўрад ці нешта пры гэтым прадавалі.
      Духавенства - не кідала ж яно цэрквы на лета?
      Чыноўнікі - ім давалі адпачынкі на лета, дзяржаўнчы ўстановы зачыняліся?
      Вайскоўцы - тут не ўяўляю, чым яны асабліва займаліся. Былыя вайскоўцы пэўна маглі і выехаць, а звычайныя наўрад ці выбіралі?..
      Мяшчане - таксама не магу ўявіць, чым яны займаліся. Працавалі ж пэўна недзе. Хто ў краме, хто на фабрыцы, хто ў чыёйсьці гаспадарцы. Але недзе, дзе летам не было працы?.. У відэа, мяркую, вялося аб іх. Але ў мяне карцінка не складаецца ў галаве.
      Сяляне - калі яны займаліся сельскай гапсдаракай, то летам наўрад ці яе кідалі.
      Я ні ў якім разе не хачу спрачацца з пасылам лекцыі, проста не магу ўкласьці яго ў галаве.