Слуцкія паясы | Урокі гісторыі #32 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 15 сен 2024
  • Славутыя слуцкія паясы - адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі. Доўгія шырокія паясы з прыгожым малюнкам і складаным пляценнем з каштоўных нітак атрымалі распаўсюджанне на беларускіх землях яшчэ ў XVI-XVII стагоддзях. Дарагія паясы для шляхты прывозілі з усходніх краін, але ў ХVIII стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная мастацкая з’ява - "слуцкі пояс". Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналогію. Сусветную вядомасць атрымалі паясы Слуцкай персіярні - мануфактуры самай заможнай і ўплывовай дынастыі Еўропы Радзівілаў. Першая персіярня ўзнікла ў Нясвіжы, але па распараджэнні Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі ў 1750-я гады яе перанеслі ў Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі. У час росквіту ў Слуцку працавалі да 55 ткачоў (толькі мужчыны!), столькі ж чаляднікаў і прадзільшчыц. На 20-25 станках штогод выпускалі каля 200 паясоў вельмі тонкай работы. Сёння старадаўнія слуцкія паясы - рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.
    Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Комментарии • 15

  • @user-gb8qh2lv7f
    @user-gb8qh2lv7f 3 месяца назад +6

    З задавальненнем паслухаў пра гісторыю Слуцкіх паясоў, дзякуй вялікі за гутарку.

  • @WorldofTanksBLR
    @WorldofTanksBLR 4 месяца назад +4

    Дзякуй за сапраўдную гісторыю, вельмі цікава было паслухаць пра Слуцкія паясы, шмат цікавага даведаўся

  • @Vlados2000_
    @Vlados2000_ 4 месяца назад +4

    Як заўсёды вельмі цікава і пазнавальна, дзякуй за чарговую гутарку пра нашу гісторыю

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 4 месяца назад +4

    Дзякуй вялікі за вельмі цікавую інфармацыю пра Слуцкія паясы, з задавальненнем паслухаў

  • @SimonMuzica
    @SimonMuzica 4 месяца назад +4

    Дзякуй за Вашу працу!

  • @user-gs2op8op6d
    @user-gs2op8op6d 3 месяца назад +4

    Дзякуй вялікі за размову, вельмі цікава было паслухаць пра Слуцкія паясы

  • @ТутэйшыЛітвін
    @ТутэйшыЛітвін 4 месяца назад +4

    Як заўсёды вельмі цікава і пазнавальна, дзякуй за аповед пра гэту тэму

  • @-ld2nq
    @-ld2nq 4 месяца назад +2

    З задавальненнем паслухаў пра Слуцкія паясы, дзякуй вялікі за цікавы аповед

  • @user-ul2mm5cp2f
    @user-ul2mm5cp2f 4 месяца назад +4

    Дзякуй, супэр кантнэнт

  • @Liuke_Sky
    @Liuke_Sky 4 месяца назад +5

    Цямнее край зубчаты бора... Я толькі ў дарослым узросьце зразумеў сэнс гэтых словаў...

  • @LitwoOjczyznomoja-ri2rk
    @LitwoOjczyznomoja-ri2rk 4 месяца назад +4

    Vieĺmi cikava, dziakuj za sapraŭdnuju historyju pa hetaj temie, šmat cikavaha daviedaŭsia

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 4 месяца назад +4

    Я б сёння з доўгай сукенкай насіла прыгожы пояс

  • @ivan_324
    @ivan_324 4 месяца назад +4

    Ну звычайная справа, большасць гістарычных беларускіх артэфактаў і каштоўнасцей у расейскіх музэях, чортавы бальшавікі раскрадалі ўсё што маглі а што не раскралі, то разбурылі і знішчылі

  • @Litwin-rg8cx
    @Litwin-rg8cx 4 месяца назад +3

    vieĺmi cikava bylo pasluchać, dziakuj vialiki za razmovu pa hetaj temie, šmat karysnaha pačuŭ

  • @user-xj4sy7ch4k
    @user-xj4sy7ch4k 3 месяца назад +1

    Дзякуй за сапраўдную гісторыю, вельмі цікава было паслухаць пра гісторыю Слуцкіх паясоў.