Змітрок Бядуля | Урокі гісторыі #41 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 15 сен 2024
  • Паэт і празаік Змітрок Бядуля - адзін з выдатных пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пісьменнік нарадзіўся ў мястэчку Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці, рос у шматдзетнай небагатай габрэйскай сям'і. Першы мастацкі твор Бядулі выйшаў у газеце “Наша Ніва”. Гэта быў абразок «Пяюць начлежнікі». У канцы 1912 года Змітрок Бядуля пераехаў у Вільню, дзе працаваў у выдавецкім таварыстве, быў сакратаром газеты “Наша Ніва”, рэдактарам якой у той час быў Янка Купала. Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні Змітрака Бядулі “Пяць лыжак заціркі”, “Маладыя дрывасекі”, “Летапісцы”, “На Каляды да сына”. Імя Змітрака Бядулі прысвоена школе на яго радзіме - у вёсцы Пасадзец. Яго імем названы вуліцы ў многіх гарадах Беларусі; на доме ў Мінску, дзе ён жыў, і на будынку Пасадскай школы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
    Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Комментарии • 4

  • @jannaseelig2008
    @jannaseelig2008 Месяц назад +3

    Як добра, што мне трапіўся ваш канал, і я на працягу ўжо некалькіх гадоў атрымліваю цікавую і незнаёмую мне інфармацыю з гісторыі, літаратуры, рэлігіі і грамадскага жыцця нашай краіны рознага часу! Дзякуй вам за гэта агромністы! Пра Змітрака Бядулю сення нешта караценька атрымалася, хацелася б больш!

  • @Liuke_Sky
    @Liuke_Sky Месяц назад +4

    Дзякуй! Шмат чаго ня ведаў пра нашага класіка!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Месяц назад +4

    Хацелася б больш паслухаць пра Змітрака Бядулю, цікавы, але сціплы выпуск)

  • @user-vf9wi1lk9d
    @user-vf9wi1lk9d Месяц назад +3

    Меня всегда обескураживала его внешность и стихи. Он - бОльший беларус, чем многие. Учитывая закрытость менталитета евреев("зацикленность" на автономии их культуры), уйти от сионизма и примкнуть к "тутейшим" - это не просто смело, это п..ц , как смело. Действительно любил, получается. Только любовь м.б. вопреки) Налеюсь, беларусы его не забудут. Ведь он пожертвовал своей идентичностью...