Пімен Панчанка | Урокі гісторыі #72 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
HTML-код
- Опубликовано: 7 ноя 2024
- Пімен Панчанка - народны паэт Беларусі, аўтар больш як трыццаці кніг, быў адным з найбольш таленавітых і яркіх творцаў свайго часу. Абвостранае пачуццё справядлівасці нярэдка прымушала мастака слова паўставаць супраць сістэмы. Гэтак было і тады, калі ён страціў пасаду рэдактара часопіса «Маладосць» за публікацыю аповесці Васіля Быкава «Мёртвым не баліць», і тады, калі ў касмапалітычныя 1960-я выступаў палымяным абаронцам беларускай мовы. Не мог мірыцца ён і з бездухоўнасцю пачатку 1990-х гадоў, вострымі вершамі настойліва нагадваючы пра маральнасць і заклікаючы да чалавекалюбства. «Без чалавечнасці не будзе і вечнасці» - так сфармуляваў свае адносіны да свету Пімен Панчанка, і гэтых слоў ён цвёрда прытрымліваўся ў мастацтве і паўсядзённасці. Падчас перабудовы паэт падпісаў зварот беларускіх пісьменнікаў, артыстаў і вучоных да Міхаіла Гарбачова. У гістарычным архіве ён захоўваецца пад назвай «Патрабуюцца рашучыя дзеянні па выратаванні роднай мовы, роднай культуры» (1986-1987).
Сваёй творчасцю Пімен Панчанка і сам як найлепш спрыяў захаванню, развіццю нацыянальнай мовы і літаратуры.
Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.
Дзякуй, што адукоўваеце! Дзякуй за плённую, шматгадовую працу!
Дзякуй, Андрусь і Сяржук!
Дзякуй ❤
Дзякуй. У школе нас такое, здаецца, не расказвалі.
Дзякуй. Было цікава паслухаць і даведацца. Са школы памятаю, што ў падручніках па расейскай літаратуры былі караценькія апісанні біяграфій пісьменнікаў. А вось пра беларускіх літаратараў нічога не было напісана ў падручніках беларускай літаратуры. Я мяркую, што гэта не выпадкова