Кірыла Тураўскі | Урокі гісторыі #30 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 15 сен 2024
  • Гонарам і славай беларускай зямлі з’яўляецца найбуйнейшы майстар слова, выдатны асветнік, філосаф і прамоўца, першы епіскап Тураўскай епархіі, адзін з высокаадукаванейшых людзей свайго часу Кірыла Тураўскі.
    Нарадзіўся будучы асветнік у Тураве ў заможнай сям’і. Свецкае імя яго не захавалася, у гісторыю ўвайшоў пад імем Кірыла, якое прыняў пры пострыгу. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Рана пастрыгся ў манахі і заняўся літаратурнай дзейнасцю.
    Каля 1144 г. Кірыла становіцца настаяцелем Нікольскага манастыра. У 1148 г. ён зачыніўся ў манастырскай вежы, куды перанёс і сваю бібліятэку, каб поўнасцю аддацца роздуму, малітвам і літаратурнай творчасці, стаўшы, такім чынам, першым вядомым на Русі стоўпнікам. Прыкладна каля 1161 г. Кіеўскі мітрапаліт узвёў Кірылу Тураўскага ў сан епіскапа горада Турава, які ён насіў больш за 13 гадоў. Гэта быў першы за сто гадоў выпадак, калі епіскапам быў прызначаны мясцовы святар, а не прадстаўнік Кіева-Пячэрскай лаўры. Памёр Кірыла Тураўскі ў апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. у чыне вялікай схімы ў Тураўскім Барысаглебскім манастыры. Магчыма, ужо ў пачатку XIII ст. ушаноўваўся як святы, хаця звестак пра яго афіцыйную кананізацыю не выяўлена.
    Тураўскі епіскап праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар урачыстага царкоўнага красамоўства, які горача клапаціўся пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. 3 творчай спадчыны Кірылы Тураўскага зберагліся 3 выразна белетрызаваныя эпічныя тэксты (“Слова на сабор 318 святых айцоў”, “Слова ў памяць усіх святых”, “Канон і сціхіры на адыход найпадобнай княгіні Вольгі, бабулі Уладзіміра”), 8 "слоў"-пропаведзяў (“Слова на Вербніцу”, “Слова на Вялікдзень”, “Слова на Ушэсце” і інш.), некалькі дыдактычных аповесцей-прытчаў (“Аповесць пра беларызца і манаства”, “Казанне пра чарнарызскі чын”), 2 каноны, каля 30 малітваў-споведзяў. У асобных творах закранаў надзённыя маральна-этычныя праблемы, важныя пытанні грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы.
    Творы Кірылы Тураўскага склалі залаты фонд старажытнарускай літаратуры і на працягу стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю на землях усходніх славян, перапісваліся да XIX ст. Яны змяшчаліся ў зборніках-анталогіях "Златоуст" і "Торжественник" побач з класічнымі ўзорамі антычнай аратарскай прозы, творамі Іаана Златавуста. Асобныя працы друкаваліся ў “Евангеллі вучыцельным” (Заблудаў, 1569), “Малітвах паўсядзённых” (Вільня, 1596) і інш. З 1995 г. перыядычна праводзяцца Тураўскія чытанні, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.
    Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Комментарии • 5

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 3 месяца назад +4

    Дзякуй вялікі за гутарку пра Кірыла Тураўскага, з задавальненнем паслухаў

  • @Liuke_Sky
    @Liuke_Sky 3 месяца назад +6

    Кірыла Тураўскі - адзін са стаўпоў старажытнай Беларусі, прыклад чалавека, пакліканага Богам. Дзякуй!

  • @pallerpaller1967
    @pallerpaller1967 3 месяца назад +2

    Дзякую. Плёну нам усім.

  • @ALGERDA_Vilna
    @ALGERDA_Vilna 3 месяца назад +2

    3:04 ⬜🟥⬜Вялікі дзякуй за відэа! Мяне цікавіць і гісторыя, і палітыка, таму вельмі шмат падпісак на розныя каналы. На канале Володимира Цибулько аднойчы, а можа і не аднойчы, прагучала думка, што "Тураў - НАШ" (украінскі). Аўтар падзяліўся гэтай глыбокай думкай мімаходзь, маўляў, усе пра гэта ведаюць. Ага, з 1158 года ніхто ні пра што не забывае! Ніколі не чула ад літвінаў, што Кіеў - наш, дарэчы. А вось украінская гісторыяграфія - гэта адгалінаванне маскальскай.🤨

    • @zmitrokflaminha
      @zmitrokflaminha 3 месяца назад +2

      Толькі што бачыў відэа ўкраінскага гістарычнага канала, у якім расказвалі пра ўкраінку на польскім троне - Соф'ю Гальшанскую