Міхась Чарот - Спявай мне, дзяўчынка

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 7 сен 2024
  • Слухаць на Yandex.Music, AppleMusic, VK, Spotify - band.link/t0HEK
    Светлы і сумны верш 24-гадовага Міхася Чарота быў напісаны амаль 100 гадоў таму, у 1920. У ім лірычны герой просіць заспяваць яму пра кветкі і зоркі, пра лепшыя дні і вясну, прыгадвае пра першае спатканне і каханне і хоча заснуць пад гэты ціхі спеў… Але мае назву гэты верш не “Бывай” і не “Зорка Венера”, а куды больш трагічную - “На могілках”.
    Відэа на, здавалася б, лірычную песню таму і знятае не ў выпадковым месцы, а на знакамітых могілках, пра якія ў сённяшняй Беларусі гавораць з вялікай неахвотай. У Курапатах - дзе, верагодней за ўсё, разам з многімі быў расстраляны і “заснуў” сам Міхась Чарот у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
    Відэаработа прысвечаная ўгодкам гэтай сумнай даты. У запісе ўзялі ўдзел прафесійныя музыкі саксафаніст Фёдар Малікін, бас-гітарыст Аляксандр Ільін, бубнач Яўген Гаўрусёў, спявак Уладзь Лепяшынскі і спявачка Валерыя Суравіцкая(LEAR).
    Ідэя: Алесь Сьнег, Уладзь Лепяшынскі
    Відэа: Андрэй Шаўлюга

Комментарии • 36

  • @alpiatr
    @alpiatr 3 года назад +5

    Вельмi кранальнае выкананне. Дзякуй вялiкi за памяць пра Чарота.

  • @latinizab7632
    @latinizab7632 3 года назад +7

    Ноч растрэляных паэтаў.

  • @irynamitsko2380
    @irynamitsko2380 4 года назад +25

    Цудоўнае выкананне на такую сумную тэму. Перадалі настрой, як трэба💔

  • @user-cs3ci5ry3w
    @user-cs3ci5ry3w 4 года назад +18

    Вялiкi дзякуй!!!! Гэта кранальна i моцна, ажно слёзы прабiлiся....((((

  • @lirzh
    @lirzh 3 года назад +8

    Дзякуй! Трымаемся! Мы разам ! Нас многа! За намі перамога!

  • @deathch.3846
    @deathch.3846 4 года назад +11

    Прыгожая песня! Дзякуй!

  • @user-fo7md6ls9b
    @user-fo7md6ls9b 3 года назад +6

    МОЦНА,ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ

  • @wawa-zm5wl
    @wawa-zm5wl 4 года назад +25

    Жыві Беларусь!

    • @YOUBELTV
      @YOUBELTV  4 года назад +4

      Будзе жыць вечна!

    • @pavalzpalessia
      @pavalzpalessia 2 года назад

      Жыве Вольная

  • @user-cn8ms7pz3h
    @user-cn8ms7pz3h 3 года назад +6

    Вялікі дзякуй! Цудоўная песня!
    Поспехаў вам!

  • @user-xs3df3us1y
    @user-xs3df3us1y 4 года назад +16

    Вельмі атмасфернае відэа, дзякуй!

    • @YOUBELTV
      @YOUBELTV  4 года назад +2

      Дзякуй вялікі!

  • @lirzh
    @lirzh 3 года назад +12

    Дзякуй! Жыве Белапусь!

  • @markus2691
    @markus2691 4 года назад +8

    Дзякуй вам! Вельмі моцна!

  • @ARTSIADZIBA
    @ARTSIADZIBA 4 года назад +12

    Моцна!

  • @abounasserfamily4323
    @abounasserfamily4323 4 года назад +15

    Судоуна i сумна! Браво выканауцам

  • @otorhinolaryngologyent9320
    @otorhinolaryngologyent9320 Год назад +3

    Міхась Чарот
    На могілках
    Ахвярую А...
    Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,
    Пра лепшыя дні, пра вясну,
    Пра наша каханне, галубка, спявай -
    Пад ціхі твой спеў я засну.
    Ці помніш спатканне, нясмелы пагляд...
    Нам зорка там з неба упала,
    Там месячык ясны ўзіраўся на сад,
    Ты думкі мае угадала.
    І песню пачуў я, ты пела тады,
    А гукі нясліся далёка,
    Той песні вясенняй засталісь сляды,
    У сэрца запалі глыбока.
    Гады праляцелі... Нібы неўзначай
    Мы разам спаткалі вясну...
    Дык зноў тую песню, дзяўчынка, спявай, -
    Пад ціхі твой спеў я засну...
    1920

  • @yevmen256
    @yevmen256 4 года назад +9

    Vydatna!

  • @user-jn6cc7jg2f
    @user-jn6cc7jg2f 4 года назад +6

    Гэта добра!

  • @talusrydloukin9235
    @talusrydloukin9235 4 года назад +4

    дзякуй, вельмі лірычна

  • @user-oo9cl5es2e
    @user-oo9cl5es2e 4 года назад +29

    Вельмі моцна!

    • @YOUBELTV
      @YOUBELTV  4 года назад +5

      Дзякуй!

    • @dzmitriykuharczyk4907
      @dzmitriykuharczyk4907 4 года назад

      @@YOUBELTV где качнуть подскажите??

    • @YOUBELTV
      @YOUBELTV  4 года назад

      @@dzmitriykuharczyk4907 паспрабуйце тут soundcloud.com/artsiadziba/mkhas-charot-spyavay-mne-dzyachynka

    • @dzmitriykuharczyk4907
      @dzmitriykuharczyk4907 4 года назад

      @@YOUBELTV тут приложение с него не скачать,только послушать ,с друзьями не поделится (( харош от народа прятать))

    • @YOUBELTV
      @YOUBELTV  4 года назад +1

      @@dzmitriykuharczyk4907 drive.google.com/open?id=1lKGfjSNWnpRrBJLXcHfuMhEYm2L9w_lW калі ласка )

  • @anymoredarians
    @anymoredarians Год назад +2

    🙏🙏🙏

  • @firsiliofram5698
    @firsiliofram5698 4 года назад +15

    Сэрца разрываеца 😭

  • @junaczy
    @junaczy 4 года назад +10

    😢😢😢

  • @user-bl8cd8ji7f
    @user-bl8cd8ji7f 4 года назад +14

    Вы молодцы, спасибо!

  • @user-fg3ii6zg4u
    @user-fg3ii6zg4u 3 года назад +2

    Вельмі прыемная песьня!!!, Ці будуць яшчэ такія?

  • @user-yj6qe8we8u
    @user-yj6qe8we8u 3 года назад

    Ня дрэнна, а і не хіт.