Няміга & Алесь Чумакоў - Вяртайся Дамоў

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 12 сен 2024
  • Нарэшце радыя прэзентаваць нашу супрацу з Алесем Чумаковым.
    Няміга & Алесь Чумакоў - Вяртайся дамоў.
    Здымкі, мантаж - Валеры Кандрацьеў.
    Гук - Savart Studio
    Падтрымаць аднаўленне майстэрні гусляў Алеся Чумакова пасля пажару : linktr.ee/gusliby
    Падтрымаць творчасць гурта Няміга :
    / nyamiha_band
    Асабістая падзяка : Ілля Няхай, Рыта Адамовіч.
    Словы :
    Не ўздрыгне болей шкло ў вокнах ад атак,
    піянеры не знойдуць ў балоце танк.
    І дзіцёнак не згубіць свайго ката
    між бясконцых вакзалаў і перастанкаў.
    Не журыся, дарагая, што ж мы мала плакалі?
    Ускаласяцца палі, расквітнеюць макамі.
    Зарастуць травой варонкі з буеракамі.
    Застанецца зямля. Цёплая ды мяккая.
    Прыпеў:
    А ты вяртайся дамоў,
    без шчыта, са шчытом.
    Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае?
    З войска да бацькоў не напішуць ліст,
    і не прыйдзецца нікому ставіць абеліск.
    Бо навокал вясна, хлопец, азірніся,
    паглядзі: у кветках Кіеў, Масква і Мінск!
    Ціснуць рукі паслы. У госці ходзяць сем’ямі.
    Усе фартэцыі пераробяцца музеямі.
    Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае?
    Прыпеў

Комментарии • 28