Leibonik - Emigrant Song

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 июн 2023
  • Пра альбом тут: www.leibonik.live
    Прысвячаецца маім сябрам - за межамі Беларусі і дома.
    Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.
    Заўжды з вамі,
    дзе б ні знаходзіўся,
    Сяргей.
    / leibonik
    Над запісам працавалі:
    / bashlykevich
    / mr_nickson73
    / pavel_mamonau
    / pavel_sinila
    / jess_davy_
    Leibonik - Emigrant Song (Скажы, Віталік)
    На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
    Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
    На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
    Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
    Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
    Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
    Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
    Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.
    Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
    Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
    Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
    Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў
    Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
    Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
    Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды -
    Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
    Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
    Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
    Як мякка ільне да беларусскага нёба
    Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
    Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
    Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
    Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
    Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
    Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
    А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
    Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
    А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
    Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
    ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
    Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
    Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
    З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
    Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
    Хоць айран не кефір, гранола не каша,
    Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
    І вось я тут як вялікая панда
    Спяваю мінорную песню эмігранта,
    А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
    Бадзёры марш беларускага вязня.
  • ВидеоклипыВидеоклипы

Комментарии • 826

  • @user-mu6ye5uq7p
    @user-mu6ye5uq7p 9 месяцев назад +480

    Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!

    • @YouareB
      @YouareB 7 месяцев назад +45

      Усе Беларусы таксама разумеюць украінскую мову)

    • @user-tk4cd6ep2x
      @user-tk4cd6ep2x 7 месяцев назад +12

    • @maciej4725
      @maciej4725 6 месяцев назад +37

      Я паляк і таксама разумею.

    • @user-xf2ko1iu5o
      @user-xf2ko1iu5o 6 месяцев назад +19

      Дзякуй!
      Слава Украіне!❤

    • @user-xf2ko1iu5o
      @user-xf2ko1iu5o 6 месяцев назад +20

      ​@@maciej4725
      Дзякуй!
      Niech żyje Polska! ❤

  • @JM-fy1co
    @JM-fy1co Год назад +440

    Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤

  • @LesleyKnife
    @LesleyKnife Год назад +151

    Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....

  • @Kniazhnami
    @Kniazhnami Год назад +308

    Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць

  • @yauhenndtchay7035
    @yauhenndtchay7035 Год назад +337

    "Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!

  • @dasein1458
    @dasein1458 8 месяцев назад +174

    Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek.
    Dziękuję bardzo.
    Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło.
    Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem.
    Za wolność naszą i waszą.
    Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.

    • @Hanna_Bial
      @Hanna_Bial 6 месяцев назад +4

    • @user-xf2ko1iu5o
      @user-xf2ko1iu5o 6 месяцев назад +9

      Dziękuję bardzo!
      🤍❤🤍🤝🇵🇱
      Polacy, jesteście wspaniałym i cudownym narodem!

    • @user-te9zb5em2h
      @user-te9zb5em2h 5 месяцев назад +10

      Dziękujemy za takie ciepłe słowy❤ dziękujemy Polsce i Polakom❤

  • @siarzhuk14
    @siarzhuk14 Год назад +221

    Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!

  • @antos7654
    @antos7654 Год назад +92

    Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..

  • @bonaventure1986
    @bonaventure1986 Год назад +104

    Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма

  • @AlenaSchatzi
    @AlenaSchatzi 11 месяцев назад +246

    Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.

    • @user-tk4cd6ep2x
      @user-tk4cd6ep2x 7 месяцев назад +2

    • @Marfa-if9bq
      @Marfa-if9bq 4 месяца назад

      Таксама ў гэты момант слёзы пакаціліся...

  • @MargaritaLevchuk
    @MargaritaLevchuk Год назад +121

    Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍

  • @user-km2gq9nu7x
    @user-km2gq9nu7x Год назад +135

    Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤

  • @aleshulevic2653
    @aleshulevic2653 Год назад +117

    Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі

  • @vozh_voice
    @vozh_voice Год назад +74

    ад душы душэўна ў душу. Хадзі, абдыму

  • @TheBirkka
    @TheBirkka Год назад +63

    Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤

  • @nikolajshurkaev6592
    @nikolajshurkaev6592 11 месяцев назад +69

    Напэўна, разоў 25 за сёння праглядзеў гэты кліп. Шкада, што нельга ставіць больш чым адну падабайку. Вельмі кранальна. Дзякуй за кліп!

  • @maksymprotsak3316
    @maksymprotsak3316 Месяц назад +5

    Дякую за дану пісню. Повністю розумію текс пісті, так само і гнітючий сенс.
    Це і є жива культура яка висвітлює життя і становище.
    Боротьба продовжується проти спільної московської орди.
    Лайк, підписка, поділився з сім'єю цим відео.

  • @anastacia5907
    @anastacia5907 Год назад +65

    Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤‍🩹

  • @densheleh
    @densheleh Год назад +159

    Дзякуй, спадар, шчыры дзякуй за тое, што робішь 🙏🏻

  • @Lahvich
    @Lahvich Год назад +111

    Мда, раскідала нас канешне. Зараз слухаю на пазіцыі бахмутскі накірунак. І ваш твор падымае настрой і тым самым кпд. Вельмі хочацца павярнуцца дамоў! Галоўнае каб людзі былі гатовы ўзяць адказнасць за волю! І нават калі не гатовы падзяляць на часткі мусароў, то хацябы не перашкаджалі гэта рабіць тым хто гатовы!
    Шкада што няма мілай пані з чароўным голасам)
    Да перамогі разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

    • @user-iw6pt9no1n
      @user-iw6pt9no1n Год назад +9

      🙏🙏🙏

    • @alesjabirovski85
      @alesjabirovski85 5 месяцев назад +8

      Божачка, хутчэй вяртайцеся дадому. Дзякуй Вам, няхай захоўваюць Вас нябёсы.

    • @Lahvich
      @Lahvich 5 месяцев назад

      @@alesjabirovski85 дзякуй вялікі

    • @belarus2024
      @belarus2024 2 месяца назад +1

      Не памірайце, хлопцы !

    • @Lahvich
      @Lahvich 2 месяца назад

      @@belarus2024 Героі не паміраюць! Яны ідуць да Багоў вольныя. І жывуць у нашых сэрцах.

  • @0ver9k
    @0ver9k Год назад +57

    Вельмі цёплы трэк, адчуваецца як аўтару баліць і як добра ён адчувае тое ж што шмат іншых вымушаных з'ехаць

  • @Lahvich
    @Lahvich Год назад +51

    Дзякуй за вашу творчасць! Вельмі файна атрымалася!

  • @someoneelse6976
    @someoneelse6976 10 месяцев назад +46

    Друже, дякую тобі за пісню!
    Тепер завжди зі мною на плеєрі. Слухаю час від часу одну її по колу.
    Вдачі тобі у творчості та житті! : )

  • @alesyamelnikova6978
    @alesyamelnikova6978 11 месяцев назад +65

    Дзякуй за песьню! У яе асаблівая магія - яна вельмі балючая, але немагчыма перастаць яе слухаць і слухаць...

  • @LightNiceBand
    @LightNiceBand Год назад +48

    Гарна пісня, та кліп супер !!!

  • @wnuczka777
    @wnuczka777 Год назад +156

    Дзякуй ад эмIгрантаў! Спадабалася! Хай у сапраўдных беларусаў будзе ўсе добра!

  • @Pavel-yt9ch
    @Pavel-yt9ch 3 месяца назад +11

    Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.

  • @user-cq9mb3wg5g
    @user-cq9mb3wg5g Год назад +242

    Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲
    Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤

    • @illiacyzow8110
      @illiacyzow8110 Год назад +14

      💔

    • @Emelyhip94
      @Emelyhip94 Год назад +21

      У мяне такая ж гісторыя, толькі краіна іншая ❤‍🩹 Трымаемся!

    • @pandionek4288
      @pandionek4288 Год назад +1

      Так а какого вы уехали, не дожали? А ведь в случае смены власти в РБ ни одна ....... туда не вернется.

    • @user-cq9mb3wg5g
      @user-cq9mb3wg5g Год назад +26

      @@pandionek4288 лично я свое отсидела а "дожимать" против вооруженных мужчин больше меня вдвое я не могу извините, я не виновата что многие мужчины не вышли

    • @svetlanakutkovich745
      @svetlanakutkovich745 Год назад +20

      ​​@@user-cq9mb3wg5gогда многие сидели типо они вне политики. Мы выходили, мы вышли из своей зоны комфорта, мы вышли из страны. Но мы не обязаны дожимать режим для тех кто вне политики.

  • @user-nj9xr1pp6n
    @user-nj9xr1pp6n Год назад +44

    Мадлоба, Сяргей! Трымаемся! Павернемся, вязні выйдуць і зноў пройдзем маршам❤

  • @kuzmakuzmich4246
    @kuzmakuzmich4246 Год назад +65

    дзякуй за кранальную песню. i такi яркi клiп. мы абавязкова яшчэ паспяваем пад гiтару у нашым двары🤍❤🤍

  • @ninak.1962
    @ninak.1962 Год назад +46

    Вельмі круты тэкст, як заўсёды.. Дзякуй за творчасць!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 11 месяцев назад +80

    Губляюць людзі краіну, губляе Беларусь людзей 😢 Дзякуй за песню.

    • @adamcus
      @adamcus 10 месяцев назад

      Калі вы няздольныя ўсвядоміць, што Белоруссіяй мы сталі звацца толькі ў выніку маскальскай акупацыі, то выне народ, а быдла

  • @homelski
    @homelski Год назад +64

    Прыміце шчырую эмігранцкую падзяку. Здымаю капялюш.

  • @mmarrixs
    @mmarrixs Год назад +132

    Гарна пісня! Жыве Беларусь! Слава Україні!

    • @user-hz9ti4dc7i
      @user-hz9ti4dc7i 9 месяцев назад +6

      Жыве вечна! Героям слава!

  • @Thenkde
    @Thenkde Год назад +39

    Пераглядваю ўжо каторы раз. Дзякуй, Сярожа за тваю творчасць!

  • @user-my5kx8lp5v
    @user-my5kx8lp5v Год назад +141

    Что-то в глаз, наверное, попало, прослезилась ((( и сердце защемило. Видеоряд прикольный. Спасибо, родненькие ❤

  • @kyliamet
    @kyliamet Год назад +51

    Дзякуй за песню. Наўпрост у сэрца 😢

  • @mikhailvesemirovich7191
    @mikhailvesemirovich7191 Год назад +35

    Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў 🥲🥲🥲

  • @dzik_lit
    @dzik_lit Год назад +29

    Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы…
    Дзякуй за сьпеў

  • @alinaazaika
    @alinaazaika 11 месяцев назад +218

    Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська!
    Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!

    • @Leagakov
      @Leagakov 9 месяцев назад +3

      Гэта так доўга адбываецца, што мы ўжо страцілі надзею чакаць.

    • @kuzyukovich
      @kuzyukovich 8 месяцев назад +5

      Галоўнае - вы трымайцеся, ваша краіна. Мы любім вас. вітанне з Беларусі

    • @gririna6467
      @gririna6467 6 месяцев назад +4

      ​@@kuzyukovichі ми кохаємо вас, браття білоруси. Усі ми діти слов'ян, усі ми один народ ❤

    • @Scriptadiaboly
      @Scriptadiaboly 2 месяца назад

      Не це, а війна. І не закінчиться, а ми переможемо

  • @kuzyukovich
    @kuzyukovich Год назад +59

    Сярожа, гэта вельмi выдатна. Вялiкi дзякуй цябе! Працягвай!

  • @alexanderlapko9844
    @alexanderlapko9844 Год назад +37

    Трэба спяваць і там, і там. І каб лямпачка гасла па жаданні, і не было палітвязняў.
    Дзякуй, Сяргей, за песню!

  • @ch3p3
    @ch3p3 Год назад +42

    дзякуй, Сярожа, ганаруся быць знаёмым з табой!
    усё абавязкова будзе добра, вітаначкі з Кіпра🥲будзеш залятаць - залятай у госці!

  • @user-yk7fr7ch6l
    @user-yk7fr7ch6l 11 месяцев назад +37

    Такі выдатны твор! Пішы яшчэ!
    Нармальная ў нас мова, зручная прыгожая, сучасная. Толькі мы доўбні, калі ёю не карыстаемся.

  • @pierapiolka
    @pierapiolka Год назад +39

    Дзякуй за выдатную песню. Сэрца разбіла ўшчэнт 💔💔💔

  • @MrFedoss
    @MrFedoss 9 месяцев назад +254

    Брати-білоруси, хто читає цей коментар - знайте, що ми вас любимо. Геть лукашистів і інших почвар-посіпак!

    • @Emilia_Pliater
      @Emilia_Pliater 6 месяцев назад +18

      Дзякуй вам, мы вас таксама любім.
      ❤️

    • @Hanna_Bial
      @Hanna_Bial 6 месяцев назад +10

      🥰

    • @user-te9zb5em2h
      @user-te9zb5em2h 5 месяцев назад +11

      Слава Украіне❤

    • @uncorrectd4930
      @uncorrectd4930 5 месяцев назад +11

      I мы любiм вас, дарагiя! Слава Украiне i Жыве Вольная Беларусь! 💛💙🤍❤🤍

    • @yanakovaleva5168
      @yanakovaleva5168 5 месяцев назад +8

      Дзякуй❤

  • @user-ip5xd7uo6g
    @user-ip5xd7uo6g Год назад +53

    Вялікі дзякуй ад эмігранта з Унутранай Манголіі. Слухаючы сапраўды пусціў слязу. Шчыры дзякуй за вашу творчасць

    • @barys_licvinczuk
      @barys_licvinczuk 4 месяца назад

      Цікава, як цябé туды занéсла

  • @ZhenyaKolobov
    @ZhenyaKolobov Год назад +60

    привет-привет! надеемся на скорейший выход мажорной песни. но и эта прям топчик. слушаю уже 3й раз на повторе. Кате из Лондона привет))

  • @halina1684
    @halina1684 Год назад +40

    Вашы песьні в унісон з маёй душой. Яшчэ заспяваем разам на Траецкім. ❤

  • @baydet
    @baydet Год назад +39

    Дзякуй вялікі! Акурат сёння разважаў з сястрой аб тым, што гэтая эмігранцкая эмоцыя, якая, здаецца, жыве зараз у кожным беларусе і сціскае нешта у грудзях, патрабуе культурнага артэфакта. І вось Сярожа з'явіўся. Дзякуй! ❤

  • @nastyarubina7015
    @nastyarubina7015 11 месяцев назад +54

    תודה רבה,🇮🇱
    вялікі дзякуй, шаноўны пан Сяргей! Балюча, хапляе за сэрцайка💔😥. Але абавязкова буду пераслухоўваць для натхнення. Трымайцеся, да пабачэння на вольнай Радзіме, браты-беларусы❣

  • @fpmboy
    @fpmboy Год назад +64

    Бяз мокрых вачэй - не магу гэта глядзець. Кастусь - эмiгрант, дзявяты год. Вялiкi дзякуй, Сярожа!

    • @radzislawgwozdz4204
      @radzislawgwozdz4204 11 месяцев назад +5

      Вiтаю, Кастусь. Так, прыкра. У Яланах усё па - старому.

  • @Brave_Lion
    @Brave_Lion 10 месяцев назад +23

    Дзякуй. Проста дзякуй. Ніколі не чуў твае песні дагэтуль, а тут раптам у самае сэрдца і музыка, і голас, і тэксты.
    Нічога не скончылася, ўсё толькі пачынаецца. І 2020 год будзе падмуркам нашай будучыні.

  • @pepsichka
    @pepsichka Год назад +48

    Я не плачу, гэта дождж над Варшавай 🥺

  • @Marya-ps1ju
    @Marya-ps1ju 10 месяцев назад +34

    слухаю ўжо які раз, а слёзы самі цякуць і сціскаецца сэрца ад болю. Дзякуй за песню, у такія моманты моцных пачуццяў разумееш што ўсё яшчэ жывы 💔

  • @JM-fy1co
    @JM-fy1co Год назад +14

    "хоць айран і не кефір, гранола не каша, усё лепш, чым без суда сядзець" пфффф, у часы роспачы, калі ўжо набываю квіткі дадому, буду ўзгадваць гэты радок

  • @mariahrits6118
    @mariahrits6118 Год назад +37

    Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...

  • @user-dw2dh6qk1q
    @user-dw2dh6qk1q Год назад +38

    Дзякуй Вам, ажно да слёз. Павяртайцеся хутчэй, бо адзін я не здолею ўвесь кефір спатрэбіць.

  • @user-ey1cr4yc5c
    @user-ey1cr4yc5c Год назад +26

    Прывітанне з Хайфы. Гэта пра ўсіх нас, вельмі прыгожа і балюча...

    • @1kit
      @1kit 9 месяцев назад

      Алмазны фронт ван лав

  • @Lilak_85
    @Lilak_85 Год назад +39

    Гарна пісня. На гарній білоруській мові. Ми теж зараз емігранти через РаZZію😢

  • @dzivak
    @dzivak Год назад +52

    Сяржук, дзякуй! Чакаем цябе на канцэрце, дзе будуць нашы ўсе святкаваць перамогу!) уууух я не пью асабліва, але напь'юся абавязкова! І буду танчыць пад вашы леашыя песні, якія ўжо ёсць і якія яшчэ будуць напісаны. З павагай ад беларуса!)

    • @user-so9kb7fx9u
      @user-so9kb7fx9u 11 месяцев назад +1

      І танчыць, і плакаць, і смяяцца, і абдымаць знаёмых і незнаёмых блізкіх, і зноў, і зноў... 🤍❤️🤍

  • @fv5778
    @fv5778 11 месяцев назад +24

    Дзякуй вам вялікі за песню. Немагчыма спыніцца слухаць

  • @d_mosyagina1575
    @d_mosyagina1575 11 месяцев назад +19

    Файна пісня. Дякую і вітання зі Львова.

  • @Retro_Gamer_Belarus
    @Retro_Gamer_Belarus Год назад +23

    Вельмі кранальная песьня, дзякуй.

  • @ivannapliskova
    @ivannapliskova Год назад +22

    Як моцна!!!!! У самое сэрца!❤дзякуй!!!!

  • @ObviousLife
    @ObviousLife 10 месяцев назад +18

    One of the best belarusian song. Thanks. Zhive Belarus!

  • @magnus_hase
    @magnus_hase Год назад +36

    Зашчаміла душу. Дзякуй. ❤‍🩹

  • @user-ml1tx5qb9z
    @user-ml1tx5qb9z Год назад +23

    Цудоўная кампазіцыя.
    Дзякуй табе за кожнае слова,за кожнае зразумелае да болю.😢

  • @Trisolnca
    @Trisolnca Год назад +27

    Дзякуй шчыры ад эмiгрантаў эмігранту! Кожны будзе дома!

  • @Zmitrok13
    @Zmitrok13 Год назад +29

    Дзякуй вялікі ад унутранага эмігранта!

  • @user-xi1uz4ed8l
    @user-xi1uz4ed8l Год назад +30

    Дзякуй вялікі за гэту песню і тваю творчасць наогул ❤

  • @user-by8po7ur4w
    @user-by8po7ur4w Год назад +43

    Чакаем ва Уроцлаве з новым альбомам ❤

  • @heigsu
    @heigsu Год назад +14

    Ох, блін, проста нажом ды па сэрцу. Але лепш так, чым бадзеры марш. Чакаем альбом. Дзякуй вялікі❤

  • @EB-fp9lf
    @EB-fp9lf 7 месяцев назад +11

    Дзякуй за добрую песню! Вітанкі з Нямеччыны! Абдымаю ўсіх каму прыйшлося праз вайну ці рэпрэсіі пакінуць родныя мясціны!

  • @nikita_kraev
    @nikita_kraev Год назад +34

    усе пачуцці, якія я пытаўся патлумачыць сябрам, ужо тут, у песне. Дзякуй 🤍💔🤍

  • @user-fs1kz1qy4u
    @user-fs1kz1qy4u Год назад +23

    Дзякуй, выдатная песьня, цудоўны кліп

  • @user-od3mf2ug6s
    @user-od3mf2ug6s Год назад +23

    Мадлоба Сярожа! слухаю і плачу

  • @klepa6979
    @klepa6979 Год назад +30

    У самае сэрца ❤‍🩹 Дзякуй!

  • @user-zt8hb3qs6x
    @user-zt8hb3qs6x Год назад +47

    Дзякую, Сяргей, за добрую песню! На жаль жудасныя абставіны раскідалі нас па белым свеце... Вельмі часта слухаю ў машыне твой запіс з Віцебшчыны з Ганусяй (Вы Лепшыя);)) У тысячны раз твой Сымон шчыміць сэрца, а за акном пралятае бязмежны Казахскі прастор. Давай, Сярога, радуй нас сваёй новай творчасцю! Жыве Беларусь!✌

  • @Emelyhip94
    @Emelyhip94 Год назад +27

    Дзякуй, паплакала. Апошні мой канцык у Беларусі быў Ляйбонік у Гомлі...😥 Спадзяюся спяем яшчэ разам з вамі гэту песню ў Беларусі

  • @babka-v-kedax
    @babka-v-kedax Год назад +37

    Дзякуй, сусед!!! Рэфлексуемо разам і ўсё будзе файна!!

  • @MrBoogie
    @MrBoogie 11 месяцев назад +49

    Господи, всё бы отдал за то, чтобы эта песня не была настолько актуальной и жизненной для стольких людей, включая и меня...

    • @alesjabirovski85
      @alesjabirovski85 5 месяцев назад +6

      Раскіданыя па ўсім свеце нашыя беларусікі, а душа так баліць.

    • @user-ft7bq1zb4c
      @user-ft7bq1zb4c 5 месяцев назад

      ​​@@alesjabirovski85В 44 из Минска Ваши с немцами также переехали кто в США, кто в Канаду, кто-то в Аргентине 😂

    • @lolatank8328
      @lolatank8328 Месяц назад

      @@user-ft7bq1zb4cда их выпнули русская советская армия отжав дома и сослав на север тех , кто не смог сбежать. Моя семья уезжает из-за российской стороны второй раз . Насилие было применено как в первый ( и изнасилование ) так и во второй раз ( без изнасилования, но сломав челюсть 16-летнему , который катался во дворе вообще с другом и не был на протесте ) .

  • @pavelrainskij8095
    @pavelrainskij8095 Год назад +18

    Як заўжды афігенна. Сумую па вашых выступах

  • @NatkOrient
    @NatkOrient Год назад +14

    Дзякуй за трек ад Наташы, яка жыве каля акіяну ) Выпускай яшчэ!

  • @Tadevush
    @Tadevush Год назад +17

    Цудоўнейшыя і песня, і кліп. Дзякуй, Сяргей!

  • @mogreen8087
    @mogreen8087 11 месяцев назад +16

    нічога браты, мы яшчэ вернемся
    як птушкі па вясне, каб будаваць, каб спяваць, каб жыць
    бо любоу́ мацнейшая за смерць

  • @dzmitrydziamidau3762
    @dzmitrydziamidau3762 Год назад +86

    Окремий респект за куплет пра тых, хто пакінуў спачатку Беларусь, а потым Украіну.

  • @user-fo5jf9es9v
    @user-fo5jf9es9v 11 месяцев назад +22

    Моцная песня. Да слёз. Дзякуй.

  • @user-qs8nj5di9t
    @user-qs8nj5di9t Год назад +22

    Дзякуй вялiкi! Madloba! Жыве Беларусь!

  • @TTTuTTT
    @TTTuTTT Год назад +18

    Выдатна! Дзякуй вяікі!

  • @user-ph6wy2nx7p
    @user-ph6wy2nx7p Год назад +21

    Сяргею, красава! Дзякуй вялікі! Плёну і поспехаў па жыцці! 👋 🔥 👍

  • @user-xj4cw9rh1i
    @user-xj4cw9rh1i 11 месяцев назад +14

    Ажно сэрца зашчаміла ❤Я не эмігрант, але рэгулярна гэта пытанне з'яўляецца

  • @user-sf7zs2gw3h
    @user-sf7zs2gw3h 5 месяцев назад +10

    Тримайтесь, брати! Все здолаємо, все переможемо! Повернемо нашу землю і домівки. Слава Україні! Жыве Беларусь!

  • @Hanna_Bial
    @Hanna_Bial 6 месяцев назад +10

    Падабаецца, як рэагуюць прахожыя. Кайф))

  • @jontihij451
    @jontihij451 Год назад +12

    Супер! Шчырае прывiтанне з Шчучыншчыны)) Мы яшчэ зустрэнемся у Ваукавыску i заспяваем пра ксенаморфа. I сэкс з барадатым мужчынам абавязкова. I Касiнерау... i усё iншае.

  • @marthabulynko1635
    @marthabulynko1635 Год назад +24

    Вялiкi дзякуй ад панды з Кракава! Жыве Беларусь!

  • @user-qp4po3kj9m
    @user-qp4po3kj9m Год назад +19

    🤍❤️🤍 жыве ва ўсім свеце! Дзякуй

  • @Whiterabbit1701
    @Whiterabbit1701 Год назад +31

    Эмигранцкі лайк, дзякуй, Сярожа. Усё будзе, беларусы.

  • @SheldaNable
    @SheldaNable Год назад +6

    Добры рэпчык. Стаўлю падабайку! Працягвай рабіць сваю справу!

  • @gutorova
    @gutorova Год назад +39

    Спасибо за песню, Сергей. То ли чувствительными становимся со временем, то ли опять в самое сердце…