Сергей Башлыкевич & Leibonik - Зяленая вiшня

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 ноя 2024

Комментарии • 12

  • @ТатьянаЛычковская-ц7й

    Большое спасибо🙏💕 Песня моей мамы, в новой интерпретации. ❤

  • @ЕвгенийСуслов-ц1г
    @ЕвгенийСуслов-ц1г 5 месяцев назад +2

    Очень талантливо!!

  • @MdMa88
    @MdMa88 3 года назад +9

    Дзякуй!

  • @joesss6025
    @joesss6025 5 лет назад +8

    Супер браво!

  • @маликмалик-ф2у
    @маликмалик-ф2у Год назад +3

    Выдатна!

  • @joesss6025
    @joesss6025 5 лет назад +6

    Спасибо большое! Оригинальное исполнение! Очень понравилось.

  • @siarzuk8
    @siarzuk8 5 месяцев назад

    А дзе дастаць тэкст?

    • @Oborotenby
      @Oborotenby 4 месяца назад +1

      Зялёная вішня з-пад кораня выйшла
      Аддала мяне мама, дзе я непрывычна
      Дзе я непрывычна, дзе я не бывала -
      Ў чужую старонку мяне ты аддала
      Гаруй, залівай, мачы слязьмі рукавы
      І не зважай на гасцей, што ўздоўж глухіх сцен паселі
      Покуль чарку з гарэлкай жаніх цягнуў да гары
      Было самой маладой не весела на вяселлі
      Цяпер да тваіх малітваў сам бог будзе глухаваты
      Дом бацькоўскі - гняздо, а новы дом будзе клетка
      Калі ж вялі маладзіцу пад вішняй старой ад хаты
      З той вішні дзеўке ў падол упала белая кветка
      Ой мама-мама куды ж ты сваю дачку аддала
      Ніхто у новай сям′і нявестку не пашкадуе
      Не дачакаецца дзеўка ад свякрухі болей цяпла
      Чым маладая кабылка, што зрання ў полі працуе
      Штодзень дзеўка пры полі, абедам пры сенажаці
      А ўвечары для залвіцаў прадзе сукно пад лучыну
      І як зязюля па небу сумуе яна па хаце
      Ой мама-мамачка родная, ўспамінай пра дзяўчыну
      Успомні мяне, мама, хоць раз у аўторак
      А я цябе, мама, на дзень разоў сорак
      Успомні мяне, мама, хоць раз у сярэду
      А я к табе, мама, няскора прыеду
      Маўклівым крыкам не можа да родных сцен дагукацца
      Ўначы туга па дзяцінству рапухай цісне на грудзі
      Бажухна, дай жа ёй сілы цярпенне мець дачакацца
      Калі нарэшце сям'ёю стануць чужыя людзі
      Расце як тонкая яблыня пасярод гушчара
      І калі скажуць дзяўчыне: ідзі вады прынясі
      Яна дастане са студні вады ўсяго паўвядра
      А другую палову далівае слязьмі
      Скура з ветру чарствее, пальцам цяжка даць рады
      Матуля ж вельмі любіла дачковы белыя рукі
      А за вячэрай між іншым свякруха дае парады
      Каб муж ціхенькую жонку ўсё ж часам біў для навукі
      Не думай, мама, што дочку аддала жыць белай боннай
      Дзеўка, грэйся слязьмі пад ветрам ласкі сцюдзёнай
      І хай жа покуль не звяне будзе табе абаронай
      Ля роднай хаты сарваная кветка вішні зялёнай
      Ты думаеш, мама, што я тут не плачу
      За горкімі слязамі я свету не бачу
      Зялёная вішня назад не ўрасцецца
      Малада дзяўчына дамоў не вярнецца

  • @hectortroyian5568
    @hectortroyian5568 Год назад +3

    Спасибо большое! Оригинальное исполнение! Очень понравилось.

  • @hannaarmonik7843
    @hannaarmonik7843 2 года назад +4

    Дзякуй!