Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук. Фэст у падтрымку зволеных артыстаў. Мой родны кут (Лучанок - Колас)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 фев 2025
  • Вядомая беларуская оперная спявачка і актрыса, лідарка блока «Культура і нацыянальная спадчына» у НАУ Маргарыта Ляўчук стала яскравым сімвалам пратэсту-2020. З-за сваёй актыўнай пазіцыі вымушана была пакінуць Беларусь.
    Не менш знакаміты блогер з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук - аўтар youtube-канала «Рудабельская паказуха», грамадзянскі актывіст, неаднаразова па надуманых падставах прыцягваўся ўладамі да адміністрацыйнай адказнасці. Шырокую вядомасць атрымаў як аўтар хіта «Я з вёскі» у выкананні Ксеніі Дзягелькі. Восенню 2020г. ён разам з сям’ёй не змог вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу.
    Знаходзячыся ў эміграцыі, Андрэй і Маргарыта працягваюць актыўны супраціў і час ад часу ладзяць анлайн-канцэрты, дзе спяваюць як хіты сатырычнага дуэта “Красная Зелень”, так і пяшчотныя кампазіцыі з анталогіі беларускай музыкі. А таксама артысты адказваюцьць на пытанні беларуских гледачоў у прамым эфіры.
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці аб’яўляе перазапуск анлайн-фэсту #АртыстыПерамогі​!
    Падтрымаць беларускіх Артыстаў Перамогі можна тут: byculture.org/...

Комментарии • 20