Класікі беларускай літаратуры ажываюць і зноў маладыя!

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 1 окт 2024
  • Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошкі ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў.
    Перад Вамі класікі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя - 22 асобы. Не ўсіх іх і пазнаеш у маладым узросце, а тут яны пачынаюць пазіраваць перад камерай, рухаюцца, нібы насамрэч ажываюць. Што ж, хай гэта будзе не толькі жартам на 1 красавіка, але і спробай ажывіць слаўных беларускіх творцаў хаця б у нашай памяці. Паглядзіце відэа - ці ўсіх пазнаеце?
    На відэа Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Зоська Верас, Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Янка Маўр, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Максім Танк, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. Натуральна, тут не ўсе вядомыя творцы мінулага стагоддзя. А можа, і не самыя-самыя. Прызнаюся, выбар быў суб’ектыўным - хто мне асабіста да душы аказаўся бліжэйшым, таго і ўключыў, хаця стараўся не забыцца на класікаў.
    Адным словам - зірніце! Не пашкадуеце!
    І пішыце каментары, заўвагі, прапановы.
    Мо яшчэ каго варта б рэканструяваць?
    =======
    Как выглядели белорусские писатели-классики в молодости? Мы немного знаем об этом благодаря старым черно-белым фотографиям. Однако современные технологии позволяют не только раскрасить эти изображения, но даже попытаться визуально оживить известных исторических личностей.
    Перед вами классики белорусской литературы ХХ века - 22 творца. Вы не всех узнаете в молодом возрасте. К тому же здесь они начинают позировать перед камерой, двигаясь так, как будто они действительно оживали. Что ж, пусть это будет не только шуткой к 1 апреля, но и попыткой оживить известных белорусских писателей - хотя бы в нашей памяти. Посмотрите видео - всех ли Вы узнаете?
    На видео Максим Богданович, Янка Купала, Якуб Колас, Тетка, Тишка Гартный, Максим Горецкий, Зоська Верас, Михась Чарот, Владимир Дубовка, Янка Мавр, Петрусь Бровка, Кузьма Черный, Максим Танк, Янка Брыль, Аркадий Кулешов, Иван Мележ, Евгения Янищиц, Иван Шамякин, Нил Гилевич, Владимир Короткевич, Василь Быков и Рыгор Бородулин. Естественно, это далеко не все известные творцы прошлого века. А может, и не самые-самые. Выбор был исключительно субъективным - кто был мне лично близок, тот и вошел в список, хотя я старался не забывать о классиках.
    Одним словом - посмотрите! Не пожалеете!
    И пишите комментарии, замечания, предложения.
    Быть может, кого-то еще нужно «оживить»?

Комментарии • 20

  • @VolhaHeut
    @VolhaHeut 3 года назад +3

    Дзякуй за працу!
    Зрабіце, калі ласка, ролік пра знішчаных у Курапатах паэтаў🙏

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  3 года назад

      Тут не ўсё так проста. Мы не ведаем дакладна на сёння ніводнага знічшанага менавіта ў Курапатах паэта. Можам толькі здагадвацца.

  • @alpiatr
    @alpiatr 3 года назад +4

    Супер! Дзякуй вялікі за надзвычай цікавае відэа. ❤️

  • @_AGATkA
    @_AGATkA 2 года назад +3

    вельмі натуральныя Караткевіч і Быкаў

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад

      Так, сапраўды. Праграма сама працуе так, што часам і не здагадаешся, якое фота атрымаецца больш натуральным.

  • @АлександрЗарецкий-ь7о

    Трэба ведаць сваих литэратарау!!!

  • @ruslanshafigullin
    @ruslanshafigullin Год назад +1

    Выдатны ролік! Даведаўся хоць, як выглядаюць нашыя класікі. А то апроч Багдановіча, Коласа і Купалы не ведаў іхных абліччаў.
    Жыве Беларусь!

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  Год назад +1

      Дзякуй за цікавасць! Класікі трошкі жывейшымі тут выглядаюць, чым на фотаздымках з падручнікаў.

  • @ТатьянаХорсеева
    @ТатьянаХорсеева 3 года назад +2

    Дзякуй

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад

      Дзякуй за падтрымку!

  • @Татьяна-э3н4э
    @Татьяна-э3н4э 2 года назад +1

    Ніл Гілевіч зусім не такі. Ён выкладаў у нас фальклор на філфаку БДУ. Прыемны чалавек з добрымі вачыма. У вас вельмі няўдалае фота. Шкада.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад +1

      Што ж тут зробіш. Гэта трошкі жартаўлівая візуалізацыя на аснове фотаздымкаў. Яна ва ўсіх выпадках некалькі ненатуральная, створаная камп'ютарам. Гэта ж не сапраўднае відэа. Проста Ніла Гілевіча многія яшчэ памятаюць ужывую (у адрозненне ад Багдановіча і Цёткі, напрыклад), таму камп'ютарная візуалізацыя выглядае некалькі ненатуральнай. Я сам яго памятаю. Але я і большасць сучаснікаў памятаем яго ўжо ў даволі сталым узросце, узросце класіка. Для гэтага роліка я адмыслова абраў фотаздымкі класікаў нашай літаратуры ў маладым узросце, калі іх яшчэ мала хто бачыў і ведаў. Таму і Ніл Сымонавіч выглядае некалькі незвычайным.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад

      Дарэчы, я выклаў яшчэ адзін ролік з сапраўдным выступленнем Ніла Гілевіча, дзе ён дзеліцца ўспамінамі пра Яўгенію Янішчыц. Ролік той быў зняты ў цяпер ужо далёкім 1993 годзе. Вось там можна бачыць сапраўднага Ніла Гілевіча. Калі цікава, гэта тут:
      ruclips.net/video/fxzB9JIy5bQ/видео.html

  • @Наталля-в5о
    @Наталля-в5о 3 года назад +1

    І не трэба некаторым там вачыма вадзіць. Добрая задума, дзякуй!

  • @Наталля-в5о
    @Наталля-в5о 3 года назад +1

    У Куьмы Чорнага трэба іншае фота выбраць. Ненатуральна

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  3 года назад +2

      Згодзен, моцна адрэтушаванае фота. Я скарыстаўся тым, што было пад рукою. Цяпер трошкі шкадую. Але ладна. Яшчэ наперадзе пагуляемся.

    • @olgarynyak2711
      @olgarynyak2711 Год назад

      Дзякуй. Як бы там нi было, гэта нашая памяць, наша спадчына.