ЯК ELDEN RING ЗРАБІЎСЯ ТАКІМ

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 1 ноя 2024
  • ИгрыИгры

Комментарии • 98

  • @yehor9621
    @yehor9621 7 месяцев назад +35

    Взагалі не очікував побачити в рекомендаціях відео білоруською мовою, тим паче таке якісне. Був дуже приємно здивований. Лайк та підписка - єдине, що я можу зробити, щоб більше людей побачило Вас. Дякую за працю!

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй вялікі!

    • @basstryme16031995
      @basstryme16031995 7 месяцев назад +2

      хах, те саме)

  • @lynxwinks_
    @lynxwinks_ 7 месяцев назад +3

    Дякую за працю! Бажаю розвитку каналу!

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй вялікі

  • @boris1986
    @boris1986 7 месяцев назад +12

    Якое цудоўнае відэа! Я кожны раз у захапленні ад таго, як у цябе атрымліваецца перадаць сутнасць. Вось у сярэдзіне агляда і пачатку часткі пра Элдэн Рынг я думаў што "можа, блін, і варта пагуляць", а потым "не", ты перадаў тыя эмоцыі з-за якіх я ў Соўлсы і не гуляю :D
    Дзякуй велізарны! Спадзяюся падрыхтоўка да гэтага відэа не моцна адбілася на псіхічным здароўі =)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +3

      Дзякуй! Ну, 70 гадзін, з якіх дакладна палова з "потным" кантролерам :)

    • @boris1986
      @boris1986 7 месяцев назад +2

      @UserTakoiTo Дзякуй, але ўжо і паспрабаваў (праўда першы Dark Souls), і наглядзеўся =) Мяне (асабіста) проста візуальна Элдэн Рынг прываблівае, вельмі ён прыгожа ды эпічна выглядае, а я люблю прыгоды ў прыгожым наваколлі. Толькі не такія балючыя :D

  • @OlenaGaponova
    @OlenaGaponova 7 месяцев назад +2

    Дякую за контент!) Дуже подобається!)) Ідеально підчас обіду)))

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй, смачна есці ! )

  • @dzianis-ramanouski
    @dzianis-ramanouski 7 месяцев назад +1

    Вельмі цікавая і глыбокае відэа. Шчэ, патрабуем шчэ :)

  • @Shakenbeer
    @Shakenbeer 7 месяцев назад +17

    Я так люблю Dark Souls, що мені вже видає відео білоруською. Дивлюся 😊.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +4

      🥰

  • @VeZantiQ
    @VeZantiQ 7 месяцев назад +1

    Альбе зычым здароўя, а яе гаспадарам дабрабыту шчасця і здароўя поўныя кішэні.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй)

  • @StaBArt
    @StaBArt 7 месяцев назад +1

    Толькі нядаўна даведаўся аб гэтым канале, і гэта сапраўды дыямент сярод беларускамоўнага кантэнта:) Дзякуй за якасныя відэа, прашу не спыняйся:) Ад мяне падабайка, падпіска ды камент каб больш людзей пабачыла👍

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй вялікі!

  • @worgenbor8934
    @worgenbor8934 7 месяцев назад +12

    Ну выдау манумент, дзякуй за працу. Але усе ведаюць што лепшы соул гэта bloodborn, проста няма аб чым спрачацца ))

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй! Хай будзе Бладборн, нічога супраць не маю :)

  • @MrSmith42
    @MrSmith42 7 месяцев назад +7

    Супер-кантэнт, такія эсэ цікавей за агляды. Цешуся, што канал развіваецца. Дзякуй. І пра Кадзіму, і пра Соўлсы вельмі цікава.
    Адзіны мінус, менавіта ў гэтым відэа занадта чуваць, што гэта чытка. Я не прафесіянал, не ведаю, чаму так, але тут заўважна.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +3

      Дзякуй. А мо бы падказалі хоць урывак, ці дзе такія пачуцці ўзніклі? Перагляджу, што не так зрабіў.

    • @MrSmith42
      @MrSmith42 7 месяцев назад +1

      @@Rudzi на пачатку, дзесьці з другой па пятую хвіліну. Я на 2х гляджу, таму нейкая такая рэчытатыўнасць кінулася ў вушы. Магчыма гэта больш нейкія мае праблемы, а насамрэч усё добра.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      @@MrSmith42 пагляджу, дзякуй 💪

  • @darthdregos2112
    @darthdregos2112 7 месяцев назад +1

    Я памятаю як яшчэ школьнікам пакутаваў у Blade of Darkness, але бясконцыя смерці не паўплывалі на маю любоў да яе. І мабыць дзякуючы ёй я захапіўся і серыяй SoulsBorne (прабач, Sekiro, ты не ў спісе). Памятаю як я ўпершыню пачаў першы DS і амаль 2 дні без перадыху бегаў па катакомбах у пошуках імба-зброі (са слоў сябра). Паміраў ад скелетаў (калёсы, каб іх!), некрамантаў, падаў з мастоў, заблуджваўся ў гэтым лабірынце. Але нарэшце знайшоў той самы Меч Валадара Магіл і...
    ...зразумеў што не хапае статаў каб ім карыстацца...
    Пердак тады добра падарваўся - я выдаліў гульню і вярнуўся да яе ўжо толькі праз год. І вось калі я прайшоў яе ад пачатку і да самага канца, тады ўжо я распрабаваў і палюбіў яе.
    Але калі ў маёжыцце прыйшла PS4, а з ёй Bloodborne - гэта было каханне з першага погляду. І нават сення я не пакідаю надзеі што ББ атрымае працчгненне або нэкст джэн рэмастэр (як Demon Souls на PS5).
    Вялікі дзякуй за якасны гейм і гік-кантэнт на беларускай мове! Так прыемна пачуць як распавядаюць пра ўлюбёныя рэчы на роднай мове🤍❤️🤍 Чакаю кожнае відэа. Зычу поспехаў у развіцці канала!

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй вялікі за водгук! Калі яны збяруцца працягваць соўлсы, а ў гэтым кірунку пэўна трэ ісці з такой арміяй фэнаў і грошай, спадзяюся, што будуць рабіць нешта больш незвычайнае і не баяцца эксперыментаў. Таму ББ 2, рэмастар першай і імаверны яе выхад на ПК - цалкам магчымы шлях.

  • @krylaty_husar
    @krylaty_husar 7 месяцев назад +8

    вось і ў мяне так здарылася. элдэн быў у мяне стартам зразумення соўлсборнаў. апасля элдэна прайшоў борн, а да гэтуль разы 3 пачынаў і ня здоліў. добры відос. малайца!

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй 💪

  • @yauhenkanavalau5083
    @yauhenkanavalau5083 7 месяцев назад +1

    Дзякуй! Добрае падсумаванне жанру

  • @TheRyreH
    @TheRyreH 7 месяцев назад +1

    Ня мой тып гулень, але паглядзець было ўсё адно цікава) Дзякуй!

  • @Angelofdeathby
    @Angelofdeathby 7 месяцев назад +1

    Стомленасць і асалода ад перамогі гэта мабыць прыемныя пачуцці. Дзякуй, Рудзі, што дазволіў занурыцца ў сусвет хоць ў плане гульні соўлсы не мой шлях, але было цікава.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй за прагляд!

  • @levim73
    @levim73 7 месяцев назад +4

    Чаргое відэа, што проста ўражвае сваёй глыбінёй, прыгажосьцю і разважлівасцю. Усё відэа глядзіш на адным прыдыханьні. А пасьля, натхнёны мастацтвам Рудзі, ідзеш гуляць у гэтыя гульні. Так было з Death Stranding, калі па прагляду цудоўнага відэа ізноў узяўся гуляць у тую цудоўную гульню, так і цяпер хочацца зноў зазінуць у штосьці з твораў Міядзакі. Па шчырасьці, гуляў у амаль ва ўсю клясыку, можа акрамя Bloodborne, і скажу так, што проста па сваіх асабістых пачуцьцях больш за ўсё спадабалася Sekiro, і нават ня ведаю чаму

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Дзякуй! Рады, што магу насычаць энергіяй на гульні :)
      А не дзіўна, што Sekiro вабіць, бо ў ёй ёсць непаўторна каларыт

  • @YT-zl2ji
    @YT-zl2ji 7 месяцев назад +2

    Дзякую з відэа. Наконт эксперыментаў: раю прыглядзецца да Lies of P. Вельмі трапнае спалучэнне асноўнага геймплэю соўлзаў і тых самых нішцякоў з бладборну і сэкіро: агрэсіўнай баёўкі і рытмічнай абароны. Не зацягнутая, максімум 30 гадзін. І ёсць у геймпасе :)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй. Пра Пінокіа канешне чуў і ведаю, але ж з соўлсамі пакуль зробім перапынак :)

  • @Ясьз-падВільні
    @Ясьз-падВільні 7 месяцев назад +5

    Халера, яно й раней падавалася складаным, а зараз ужо зусім перакананы

  • @commandoby
    @commandoby 7 месяцев назад +2

    Свае першае знаёмства з соўлсамі я пачаў з другой часткі. Яна тады была апошняй, а я зламаў нагу і амаль ўсё лета прабыў дома. Памятаю, што за сюжэт я памёр амаль 100 разоў. Пры тым было цікава пабачыць фінал.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Галоўнае, каб ад усяго была асалода)

  • @sanord1583
    @sanord1583 7 месяцев назад +2

    білоруськомовний ютуб існує, вау, супер. Зичу успіху

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй вялікі!

  • @MrBananaFo
    @MrBananaFo 7 месяцев назад +2

    Шчыра дзякую алгарытмам ютуба (быць можа першы раз у жыцці) за тое што яны мне падказалі гэты канал

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй, што яны дапамаглі вам знайсці канал!)

  • @commandoby
    @commandoby 7 месяцев назад +2

    Трымай шляхецкi лайк!
    Я люблю гульнi Borderlands. Да i хутка пакажуць экранiзацыю. Я бы паглядзеу падобны агляд на серыю.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Дзякуй!

  • @zzzpcp
    @zzzpcp 7 месяцев назад +1

    Мяне вабіць атмасфэра соўлсаў. Але не магу ў гэта гуляць - занадта складана. С дапамогай трэйнера пабегаў, паглядзеў. Палюбаваўся архітэктурай і меснымі пачварамі, да й годэ🥲

  • @andrewprostakov5097
    @andrewprostakov5097 7 месяцев назад +3

    згодны з большасьцю аргументаў, але серыю dark souls (+demon souls, +elden ring) усё адно вельмі люблю.
    хоць і ня так моцна, як bloodborne :)
    праходзіш гульні Фромаў - і адчуваеш шматслаёвую працу ва ўсім. ворагі стаяць менавіта тут і так - таму, што яны часткі галаваломкі. персанаж кажа нешта дзіўнымі словамі - таму, што ў яго пэўны характар, драматычная гісторыя і шматсэнсоўныя рэплікі. а потым глядзіш лорныя відосы на ютубе і разумееш, што не ўбачыў адразу і палову таго, што схавана аўтарамі. што дамы тут і вось там далей трохі розныя - не таму, каб гульцу было цікавей, а таму, што іх будавалі ў розныя часы розныя цывілізацыі.
    амаль нідзе больш такога не сустракаў.
    а кожнае сутыкненьне з новым ворагам ці сябрам, знаёмства з лакацыямі - запамінаецца ў дэталях і потым узгадваецца з прыемнасьцю.
    з elden ring у мяне ёсць праблемы - сэтынг і атмасфера нашмат менш прывабныя, чым у іншых праэктах. і адкрыты мір адчуваецца вельмі штучным. але ўсё адно атрымліваю тыя ж моцныя эмоцыі падчас гульні. новага ў ёй мне хапае, каб пастаянна адчуваць хваляваньні ад адкрыцьцяў.
    з нецярпеньнем чакаю наступнага твора майстроў.
    дзякуй за агляд і за меркаваньні! спадзяюся, Фромы яшчэ прыемна здзівяць цябе :)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Дзякуй вялікі. І я таксама чакаю ад Фромаў новых эмоцый :)

  • @ПавелКохан-п2р
    @ПавелКохан-п2р 7 месяцев назад +2

    Таксама спыніўся пасля сталіцы на паўгады. Пасля запусціў і даволі імпэтна прайшоў да палымянага волата. А пасля зноў згубіў жаданне працягваць, як даведаўся, што там яшчэ штук 5 адных толькі сюжэтных босаў.

  • @VidzikBY
    @VidzikBY 7 месяцев назад +3

    не, ну за такую працу і двух падабаек не шкода!

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Ну гэта дзякуй.
      Выглядае, што я сам сабе каменіарыі ад Відзіка пішу 😆

  • @arehana
    @arehana 7 месяцев назад +4

    Зусім не мой тып гульняў, але тым цікавей убачыць цельную выяву пра тое, што ўвесь час на слыху. А "Секіро" Рудзі мне амаль прадаў 😂

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Ну табе трэба гэтыя пакуты?)

    • @arehana
      @arehana 7 месяцев назад +1

      @@Rudzi пэўна не), пайду лепш за Снусмумрыка пагуляю. Ну ці чарговы раз БГ3

  • @rmonak9175
    @rmonak9175 7 месяцев назад +2

    Файнае вiдэа. Дзякуй.
    Пра Элдэн Рынг.
    Нават не буду лаяцца на цябе, што iзноў гульня не пройдзена. Бо насамрэч яе праходжанне сапраўды табе нiчога не дасць - усё гэта ты бачыў шмат разоў. Таму гэта сапраўды канвеер. I гэта ўжо папса, бо продажы 26 млн. Таму фанатыкам больше нечым крыць, што гэта нейкая элiтарная серыя да выбраных.
    Насамрэч, гэты адкрыты свет наадварот зламаў геймплэйны луп серыi. Такiя вялiкiя прасторы не патрэбны. Гульню трэба было рэзаць у два разы, i выдаляць усiх паўторных босаў. Рабiць добрыя ўзнагароды за перамогi. Рабiць нармальны сюжэт. Тады была б сапраўды лепшая гульня. А так гэта вельмi пераацаненая "лiдарамi меркаванняў" i нормicамi гульня.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Ну ўсё. Дык мяне выпісваеш з нормісаў, ці пакуль не?)

    • @rmonak9175
      @rmonak9175 7 месяцев назад +1

      @@RudziПакуль яшчэ не дастаткова iнфармацыi - працягну збiраць дадзеныя. Але перспектывы ёсць. Я за табой назiраю. Не змарнуй такi шанец, бо ён можа быць адзiны на тысячу гадоў )
      Гiсторыя творыцца на нашых вачах!

    • @linux4domvid
      @linux4domvid 5 месяцев назад

      ​@@rmonak9175 вялiкiя прасторы патрэбны. (mnie) . ale powtarzalnych bossów więcej niż chcialbym

  • @zhackshark934
    @zhackshark934 7 месяцев назад +2

    Дзякуй, пан Рудзі, што адгаварыў меня спрабаваць соулзы. Ну іх да дупы. Глядзець як ты у Элдэн гуляешь - вось гэта для мяне.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Пра што забыў сказаць яшчэ - соўлсы доьрыя гульні для стрымоў. Іх болей глядзяць, чым гуляюць :)

    • @Ban-go9eg
      @Ban-go9eg 7 месяцев назад

      +1

  • @markedby
    @markedby 7 месяцев назад +1

    Дзякуй за агляд!

  • @berlinerby
    @berlinerby 7 месяцев назад +3

    Дзяк, за цудоўнае відэа❤❤❤

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй 🥰🥰🥰

  • @kilo3811
    @kilo3811 7 месяцев назад +2

    Borne перакладаецца як "тое, праз што перадаецца" то бок bloodborne - перадаваемы праз кроў, airborne - перадаваемы праз паветра і г. д. То бок тэма гульні - заражэнне праз кроў - адлюстравана ў назве

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Дзякуй за тлумачэнне!

  • @Zlydzenko
    @Zlydzenko 7 месяцев назад +4

    Цікава, дзякуй. Ні разу не гуляў

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй. Кожнаму сваё, канешне

  • @kolimoli3184
    @kolimoli3184 7 месяцев назад +1

    Велімі цікава!

  • @Soytand
    @Soytand 7 месяцев назад +3

    Дзякуй за відэа. Я гуляў толькі ў першы дарк. Хто таксама гуляў,кажыце, колькі у першы раз вы спрабавалі забіць тых самых гаргулляў?

  • @RKl-bt9xz
    @RKl-bt9xz 7 месяцев назад +2

    Дзякуй, вельмі цікава)

  • @individualist_slv
    @individualist_slv 7 месяцев назад +1

    Файна што не толькі пра гульню распавядаешь але таксама шлях стваральніка гульні. Не вудаю чаму але гэта прыцягвае маю ўвагу.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй 🫡

  • @kzrtsv
    @kzrtsv 7 месяцев назад +1

    Элдэн быў першым маім соўлсам, а потым набыў ДС3. І доўга думаў, у чым розніца, калі і лор канцэптуальна падобны, і нават дызайн шмат у чым. Але 200 гадзін у Элдэне выратавалі ў свой час маю нервовую сістэму (пздзіў Маленію замест рэальных людзей)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      На жаль у многіх шлях іншы, ад трэцый да Элдэна і 200 гадзін нагуляць не ўсім пашчасціла :)

  • @Vasilina-eu8on
    @Vasilina-eu8on 7 месяцев назад +1

    Ня ведала, што тут такія прыгожыя гарады. Думала, што гульня пра бясконцую бойку ў полі.
    І нэрвовыя клеткі абнаўняюцца, не абнаўляюцца сувязі паміж імі. Вось я душніла😅

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      А сувязі хоць неяк новыя наладжваць можна, ці ўсё, гамон?)

  • @IlyaYatsevich
    @IlyaYatsevich 7 месяцев назад +1

    Цікава. Выглядаюць што калека, што сякіра ну вельмі прыгожа, але вось самому ў іх гуляць ну зусім ня хочацца. Ня мой тып, але хаця б у цябе пагляджу)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Соўлсы тыя гульні, дзе сапраўды шмат хто глядзіць на пакуты іншых на стрымах, а сам не гуляе)

  • @АнтонПаўлючык
    @АнтонПаўлючык 7 месяцев назад +3

    Bloodborn у сэрцы назаўжды❤

  • @Elen2332.
    @Elen2332. 7 месяцев назад +2

    Як я розумію, кожен крутий відеоігровий канал повинен мати відео про історію соулз лайків, так?😅
    Але було справді цікаво вас послухати.
    Дзякуй вам))

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй 😆

  • @ЯўгенАндрыенка
    @ЯўгенАндрыенка 4 месяца назад

    Першая была другая частка, і мяне забіў самы першы моб...
    Вельмі люблю соўлс гульні, нават я ў іх закаханы😮😅
    А бладборн, на дадзеным момант супер топ, прайшоў болей чым дзесяць раз...
    І зараз адчуваю што гатовы да секіро...
    А элдан, буду чакаць анлайна.

  • @borismossounov7527
    @borismossounov7527 7 месяцев назад

    Дзякуй, паглядзеў, гуляць як не хацелася, так і не хочацца. Шкада толькі грошаў, якія змарнаваў на элдэн рынг, калі ён быў на хайпе.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Дзякуй за прагляд

    • @borismossounov7527
      @borismossounov7527 7 месяцев назад

      @@Rudzi табе дзякуй, ты найлепшы!

  • @frostdoggyfd2775
    @frostdoggyfd2775 7 месяцев назад +2

    Ахаха, таксама стаміўся прыкладна на 70-80 гадзіне, выйшаў з гульні, прайшоў секіро, і толькі праз 4 месяцы павярнуся у elden і наіграў яшчэ 50 гадзін.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Ну во, трэба перапынак)

  • @НемоИнкогнито-ю1м
    @НемоИнкогнито-ю1м 7 месяцев назад +2

    Нешта душныя гэтыч соулзы. Я нават Deus Ex узяк, але не зайшло. У Цыву пайду.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Кожнаму сваё, канешне)

  • @linux4domvid
    @linux4domvid 5 месяцев назад +1

    dobra gra, zrobil duże ilość screenshotów =) , potrzebny bylo trzy miesiący żeby dostać 60 levela i przejsc

    • @Rudzi
      @Rudzi  5 месяцев назад +1

      Так, часу трэба на яе шмат )

  • @aliaksandrandreyeu6838
    @aliaksandrandreyeu6838 7 месяцев назад +2

    Вельмі класны фармат, было б цікава ўбачыць яшчэ ролікі пра гісторыю серый/студый/распрацоўшчыкаў. Напрыклад, пра Зельду. Ведаю, што вы вельмі шануеце гэтую серыю😐
    Яшчэ цікава было б убачыць ваш агляд на гульню Lies of P, бо, як па мне, гэта якраз Sekiro-like і вельмі блізкая да ідэала гульня ў гэтым жанры/паджанры, і пры гэтым не ад Фромаў)

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +1

      Дзякуй. Але пакуль досыць на мяне соўлсаў. Трэба што іншае зачапіць :)

  • @slownick7637
    @slownick7637 7 месяцев назад +2

    Мне найбольш падабаюцца DS3, Sekiro і Bloodborne. Так, Elden Ring не так падабаецца, бо я не вельмі люблю скачку на кані па вялікіх лакацыях з аднолькавым кантэнтам. Нешта Elden Ring страціла з пераходам да вялікага адкрытага свету.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад +2

      Так, усё дакладна можна было зрабіць кампактней і тым насычаней.

  • @unavezms8167
    @unavezms8167 7 месяцев назад +2

    Мне нешта соўлслайкі не заходзяць. Рэмнант 1 трэба з сябрамі праходзіць, скарлет нэксус нешта занадта ММОшны, ажно сюжэт сур'ёзна ўспрымаць не магу. :/ Інквізіцыю я са скрыгатам аднойчы прайшла. Не разумею, як яе людзі 5-10 разоў праходзяць.
    ЯШЧЭ Я ДУРНАЯ БЫЛА І КУПІЛА Я ПРАЗ МАГАЗІН ЕА, А ТАМ МАЛА ШТО АПЛАТА ТОЛЬКІ Ў РАСЕЙСКІХ РУБЛЯХ, ДЫК І Ў ГУЛЬНІ ДАСТУПНА ТОЛЬКІ РАСЕЙСКАЯ.

    • @Rudzi
      @Rudzi  7 месяцев назад

      Ну з гэтымі рэгіёнамі канешне прыколы, згодны (