Паляцы зноўку здолелі! Па тэрмінатару таксама атрымалася добрая гуляня, хоць сьціплы бюджэт было тамака таксама відаць здалёк. Пры тым і студыя дробная і ніякіх пантоў на конт нейкага асаблівага мастацкага погляду не было - проста бяруць ды сумленна й рупліва выконваюць сваю працу - заслугоўвае на шчырую павагу. Ды і бачна як і ў выпадку з тэрмінатарам, што распрацоўшчыкі самыя ставяцца з вялізнае павагай да арыгіналу. Ну і ўсю прыгажосьць яны зрабілі амаль што ЗА АДЗІН ДАЛЯР!!!
Яны зрабілі, але ж трэба адзначыць, што якасць усё роўна не самая топавая па шмат якіх пытаннях. Ёсць куды расці, але ўлічваючы абставіны - канешне малайцы
Приєднаюся до флеш-мобу по рекомендації ютубу. Доволі не звично бачити відео на вашій мові, а що приємно -Ти все розумієш. Бажаю Вам успіху в цій не просій справі.
Дзякуй за агляд і асабліва за момант з тэхнічнымі патрабаваннямі -- раз такія пірагі з аптымізацыяй, баюся на маёй RX570 выдасць фепасаў 10-15. Ну і з вуснаў я рагатнуў :D
Нармалёва прайшоў на 1060 на 5 гб. Кадраў 40-50 было(для такога не хуткага геймплею гэтага хапае). Амаль што аднолькавыя карты. На сярэдніх-нізкіх наладах рэдка прасядае. Гульня - агонь!
Дзякуй за агляд, неяк шчыра кажучы наогул абмінуў увагай гэтую гульню. Цяпер паглядзеў запіс стрыму, агляд і падаецца далёка ня дрэнная гульня, толькі, відаць, ня самая разрэклямаваная.
Пасьля таго, як паспрабаваў гэтую гульню, адчуў сябе снобам🙈 І справа нават ня ў сціплым бюджэце. Баёўка нецікавая, выклікаў няма, цікавых механік няма, гісторыя шэрая. Ну адзінае што, галовы эфектна разлятаюцца ад хэдшотоў) Карацей, здалося, што гульня - абсалютны прахадняк без моцных недахопаў, але і ніякіх прыемных элементаў таксама не знайшоў. Зрабіў рэфанд) А за агляд і пастаянны новы кантэнт - дзяка)
Тэрмінатар я б казаў супер гульня выйшла, асабліва для фантыкаў тэрмінатара. Гэта тое чым павінны былі быць тэрмінатары пасля Тэрмінатар 2. На самой справе менавіта пасля тэрмінатара чагосьці такога як мінімум чакалі і ад рабакопа. Таму для тых хто гуляў ў тэрмінатара, тое што рабакоп выйшаў даволі добры не сюрпрыз, а цалкам прадказальная рэч. Дарэчы тут (у рабакопе) графон ды многія механікі (тыпу слоўмо пасля выбівання дзвераў, індыкатару урону і г.д.) як на тым жа тэрмінатары. Ну і павага распрацоўшчыка да лору таксама на тым жа супер-высокім узроўні як і у тэрмінатары. Трэба какзаць што і недахопы тыя ж самыя, тыпу не самага лепшага графонія, штучнага ідыёта і падобнага. Але зноў жа для тых хто цэніць арыгінальны фільм гэта яшчэ адна супер-рэч (не гледзячы на недахопы) ад Teyon. Амаль не забыўся прагалоўнае: Дзякуй за агляд добрай гульні на нашай роднай ды самай прыгожай мове на сьвеце. Падабайка, камент ды і патрыён на месцы)
Апошняе, ў ва што я гуляў пра Робакопа - гэта цір на тэлефоне па матывах апошняга фільма (гадоў 10 таму) - было прыкольна. Мяркую, што і ў гэту было б цікава. Дзякуй за агляд 😀
Привіт! Мені твоє відео запропонував Ютуб, я з України. Твій огляд дуже класний і цікаво було послухати білоруську мову. Хай твої відео будуть класним способом її поширювати. П.С. Рухавик - класний переклад "движка" 😍. У нас кажуть - рушій.
Рудзі патлумач, не благі экшан ў межах анрыл эджын, якія ў анрыла есць абмежаванні для гэтага жанра? Анрыл тоурнамент ствараўся якраз на ім і рухавік пад яго пісаўся і мог спаборнічаць с Quake хто з іх больш відовішны. Мне падаецца Робакоп такой якаснай гульнёй па фільму, але не больш таго. Калі б разпрацоўшчыкі неяк пашырылі сусвет ці дадалі ў сюжэт што-небудзь нечаканае было б цікавей. Дзякуй за агляд безумоўна.
Нарэшце дачакаліся абзора на Рабакопа. Нажаль, на галасаванні ў тэлеграме, яна не трапіла у спіс лепшых. Але асабіста для мяне гэта адкрыццё года. Канешне, пасля Брам Балдура...
Я хоць і люблю адкрыты сусвет, але скрыптаваныя калідоркі таксама калісьць цікава праходзіць. Вось нядаўна была ў мяне рэтраспектыва f.e.a.r. - адная з першых гульняў, у якую я гуляў на пека. Дарэчы, як пан Рудзі ставішся да такога тыпу кантэнту - пагуляць у што старое, легендарнае?
Добры агляд i добрая гульня. Дзякуй. Але я чую, што ты не выклаўся на 100% i не пераглядзеў тры фiльмы. Iх дарэчы тры, а не чатыры. Чацвертым называлi пiлотны выпуск серыялу з мардашкай Морганам.
Паляцы зноўку здолелі! Па тэрмінатару таксама атрымалася добрая гуляня, хоць сьціплы бюджэт было тамака таксама відаць здалёк.
Пры тым і студыя дробная і ніякіх пантоў на конт нейкага асаблівага мастацкага погляду не было - проста бяруць ды сумленна й рупліва выконваюць сваю працу - заслугоўвае на шчырую павагу.
Ды і бачна як і ў выпадку з тэрмінатарам, што распрацоўшчыкі самыя ставяцца з вялізнае павагай да арыгіналу.
Ну і ўсю прыгажосьць яны зрабілі амаль што ЗА АДЗІН ДАЛЯР!!!
Яны зрабілі, але ж трэба адзначыць, што якасць усё роўна не самая топавая па шмат якіх пытаннях. Ёсць куды расці, але ўлічваючы абставіны - канешне малайцы
Ютубу треба частіше рекомендувати білоруський контент для україномовної аудиторії і навпаки. Загалом, все дуже зрозуміло.)
Вашыя словы бы ютубу ў вушкі :)
На юцюбе нават нельга замовіць рэкляму беларускамоўнага кантэнту - для разуменьня становішча тут гэтага самага кантэнту і стаўленьня да яго пляцоўкі.
:(@@verboommm
Приєднаюся до флеш-мобу по рекомендації ютубу. Доволі не звично бачити відео на вашій мові, а що приємно -Ти все розумієш. Бажаю Вам успіху в цій не просій справі.
Дзякуй вялікі!
Дададзены субцітры! Таксама падпісвайцеся на сацсеткі Рудзі 👇👇 :
Patreon падтрымка (магчыма ВПН) - www.patreon.com/rudzi_game
Канал "Відзік" - www.youtube.com/@VidzikYT
Twitch - www.twitch.tv/rudzi_game
Рудзі. Стрымы - www.youtube.com/@rudzi_stream
Telegram - t.me/rudzi_game
Twitter - twitter.com/Rudzi_game
Instagram - instagram.com/rudzi_game/
TikTok - www.tiktok.com/@rudzi_game
Дзяк за відос. Пампую кіна-трылогію, і пачынаю гульню=)
Спачатку кіно, потым гульні)
На кінакіпе акурат пераклад на беларускую ё)
Дзякуй
Дзякуй за агляд і асабліва за момант з тэхнічнымі патрабаваннямі -- раз такія пірагі з аптымізацыяй, баюся на маёй RX570 выдасць фепасаў 10-15. Ну і з вуснаў я рагатнуў :D
Я на іх кожны дыялог глядзеў, БОЖА ЧАМУ Я ІХ ЗАЎВАЖЫЎ 😆
Нармалёва прайшоў на 1060 на 5 гб. Кадраў 40-50 было(для такога не хуткага геймплею гэтага хапае). Амаль што аднолькавыя карты. На сярэдніх-нізкіх наладах рэдка прасядае. Гульня - агонь!
Дзякуй за агляд, неяк шчыра кажучы наогул абмінуў увагай гэтую гульню. Цяпер паглядзеў запіс стрыму, агляд і падаецца далёка ня дрэнная гульня, толькі, відаць, ня самая разрэклямаваная.
Пасьля таго, як паспрабаваў гэтую гульню, адчуў сябе снобам🙈 І справа нават ня ў сціплым бюджэце. Баёўка нецікавая, выклікаў няма, цікавых механік няма, гісторыя шэрая. Ну адзінае што, галовы эфектна разлятаюцца ад хэдшотоў) Карацей, здалося, што гульня - абсалютны прахадняк без моцных недахопаў, але і ніякіх прыемных элементаў таксама не знайшоў. Зрабіў рэфанд)
А за агляд і пастаянны новы кантэнт - дзяка)
Дзякуй, што гледзіце 🥰
гульня для тых, каму спадабаліся арыгінальныя фільмы))
Прыкладна так)
Рудзі топ
Дзякуй!
Гульня якраз доя мяне 😅, я якраз не люблю бегаць, рухаюся з скрыпам, і Бажухна якія скокі!? 😱
Згодны. Скокі для маладых!
Стэлсу, канешне, Рудзі не дадалі, але гульня выглядае лепш, чым можна было чакаць.
Не далі Рудзі разгарнуцца, канешне
Тэрмінатар я б казаў супер гульня выйшла, асабліва для фантыкаў тэрмінатара. Гэта тое чым павінны былі быць тэрмінатары пасля Тэрмінатар 2. На самой справе менавіта пасля тэрмінатара чагосьці такога як мінімум чакалі і ад рабакопа. Таму для тых хто гуляў ў тэрмінатара, тое што рабакоп выйшаў даволі добры не сюрпрыз, а цалкам прадказальная рэч. Дарэчы тут (у рабакопе) графон ды многія механікі (тыпу слоўмо пасля выбівання дзвераў, індыкатару урону і г.д.) як на тым жа тэрмінатары. Ну і павага распрацоўшчыка да лору таксама на тым жа супер-высокім узроўні як і у тэрмінатары. Трэба какзаць што і недахопы тыя ж самыя, тыпу не самага лепшага графонія, штучнага ідыёта і падобнага. Але зноў жа для тых хто цэніць арыгінальны фільм гэта яшчэ адна супер-рэч (не гледзячы на недахопы) ад Teyon.
Амаль не забыўся прагалоўнае:
Дзякуй за агляд добрай гульні на нашай роднай ды самай прыгожай мове на сьвеце. Падабайка, камент ды і патрыён на месцы)
Дзякуй вялікі за падтрымку!
Шкадую, што не пагуляў у Тэрмінатара раней, тады бы агляд быў паўнейшы і больш грунтоўны
Апошняе, ў ва што я гуляў пра Робакопа - гэта цір на тэлефоне па матывах апошняга фільма (гадоў 10 таму) - было прыкольна. Мяркую, што і ў гэту было б цікава. Дзякуй за агляд 😀
Думаю, што так)
Лайк на жарце пра вусны
вельмі падобна да іх папярэдняй гульні. калі гуляеш за тэрмінатара, то гэтак сама выламваюцца дзверы ў людскія сховішчы і са слоўмо усіх адстрэльваеш.
Ну во. А вось гуляў бы ў Тэрмінатара, тады б запіў гэта ў мінус. Бо паўторы - не самае лепшая ідэя)
Привіт! Мені твоє відео запропонував Ютуб, я з України. Твій огляд дуже класний і цікаво було послухати білоруську мову. Хай твої відео будуть класним способом її поширювати.
П.С. Рухавик - класний переклад "движка" 😍. У нас кажуть - рушій.
Дзякуй!
Рудзі патлумач, не благі экшан ў межах анрыл эджын, якія ў анрыла есць абмежаванні для гэтага жанра? Анрыл тоурнамент ствараўся якраз на ім і рухавік пад яго пісаўся і мог спаборнічаць с Quake хто з іх больш відовішны. Мне падаецца Робакоп такой якаснай гульнёй па фільму, але не больш таго. Калі б разпрацоўшчыкі неяк пашырылі сусвет ці дадалі ў сюжэт што-небудзь нечаканае было б цікавей. Дзякуй за агляд безумоўна.
У межах таго, што графічна можа прапанаваць Анрыл - прыгажосці і разбуральнасці
Дзякуй вялікі за агляд! Як і заўсёды, душа адпачывае)
Дзякуй!
Нарэшце дачакаліся абзора на Рабакопа. Нажаль, на галасаванні ў тэлеграме, яна не трапіла у спіс лепшых. Але асабіста для мяне гэта адкрыццё года. Канешне, пасля Брам Балдура...
Дзякуй. Як кажуць, тыповы польскі шутан.
Я хоць і люблю адкрыты сусвет, але скрыптаваныя калідоркі таксама калісьць цікава праходзіць. Вось нядаўна была ў мяне рэтраспектыва f.e.a.r. - адная з першых гульняў, у якую я гуляў на пека. Дарэчы, як пан Рудзі ставішся да такога тыпу кантэнту - пагуляць у што старое, легендарнае?
Неяк і не ведаю, мо калі сапраўды старое і памацаю 🤔
Падабаецца твой кантэнт, агонь❤
Дзякуй!
Нечакана, канешне, што агляд РК пачынаецца з агляду вуснаў. Вось за гэта мы Рудзі і любім.
Ось дзякуй 🥰
Спасибо!
Брацюня, ад душы 🥰
Добры агляд i добрая гульня. Дзякуй.
Але я чую, што ты не выклаўся на 100% i не пераглядзеў тры фiльмы. Iх дарэчы тры, а не чатыры. Чацвертым называлi пiлотны выпуск серыялу з мардашкай Морганам.
4 - кіно 2014 года, праўда я хв, што там па якасці
@@Rudzi Ааа, я пра гэтае лайно i не падумаў. Вось табе i адказ пра якасць. Ды i да класiчнага Роба ён нiмае адносiн.
Спочатку відео подумав, що українську мову стебе:)
Здаецца тут дапамагло тое, што чаканняў ніякіх не было ці яны былі вельмі нізкія, што не так і кепска
Так, і не чакаў, і распрацоўшчыкі пальцы не гнулі
Не можу відірвати очей від вуст робокопа 👄👀 Докторе, це нормально?
Мы тут усе такія 🥰