УЛАДЗЬ ЛЯНКЕВІЧ - НЕПРЫГОЖА [ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ 2020]

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 7 сен 2024
  • Сучасны беларускі паэт, перакладчык і музыка Уладзь Лянкевіч чытае свой новы верш «Непрыгожа».
    «Гэты верш я пісаў яшчэ два гады таму, і сам здзівіўся, наколькі ён набыў актуальнасць сёння. Мы і дагэтуль жылі ў міліцэйскай дзяржаве, якая паўсюль суне свой нос, спрабуючы нават на эстэтычным узроўні знішчыць усё прыгожае і замяніць сваёй навязлівай брыдкасцю.
    Разам з тым, 2020 год - гэта адкрыццё, бо людзі раскрываюцца, разнявольваюцца, дазваляюць сабе паказаць, на што яны здольныя ў добрым стваральным сэнсе.
    І я веру, што падзеі 2020 года не адпавядаюць 1937, бо ўсё скончыцца іначай. Мы пераадолеем выпрабаванні, і вінаватыя панясуць адказнасць за гвалт, які ўчыняюць», - кажа пра свой твор Уладзь Лянкевіч.
    «Арт Сядзіба» і «Krok Films» стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. 83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты.
    Глядзі відэа-праект «Вечныя вершы» 30 кастрычніка на ютуб-канале YOUBEL TV. / @youbeltv
    Ідэйны натхняльнік, стваральнік: @a_sneh
    Асістэнтка стваральніка: @quinqueflora
    Рэжысёр: @georgi_biziuk
    Аператар: @jet_ili
    Прадусарка KROK FILMS: @allsheva
    Музыка @sh4ttle
    Фота: @johnny_cosmic
    Вокладка: @hanna_klokava
    Паэт Уладзь Лянкевіч: @liankievic
    Лакацыя: літаратурны музей Петруся Броўкі

Комментарии • 6

  • @user-vp7ms3xf3o
    @user-vp7ms3xf3o 3 года назад +6

    клас!

  • @YOUBELTV
    @YOUBELTV  3 года назад +5

    Уладзь Лянкевіч - Непрыгожа
    Плошчу запоўнілі людзі ў форме,
    Як галубы, якіх з рукі корміш.
    Прылеглыя вуліцы парослыя як цвіллю
    Персанажамі ў цывільным.
    Варта глядзець праўдзе проста ў вочы -
    Наш горад некім падступна сурочаны.
    Варта глядзець праўдзе ў рожу -
    Навокал увогуле непрыгожа.
    Сяджу, сяджу, чакаю, чакаю,
    покуль нехта падкрадзецца вось-вось і мне
    затуліць вочы рукамі неўзаметку.
    Цёмна, цёмна, цёпла вачніцам робіцца
    на мяжы другога і доўгага месяцаў восені
    і я адмаўляюся адгадваць, хто гэта гэткі
    ў мяне за плячыма ў шчыльную амаль,
    каб рукі ад маіх вачэй як мага даўжэй
    не адымалі.
    Каб рукі ад маіх вачэй як мага даўжэй
    не адымалі.
    Варта глядзець праўдзе проста ў вочы -
    Наш горад некім падступна сурочаны.
    Варта глядзець праўдзе ў рожу -
    Навокал увогуле непрыгожа.

  • @markus2691
    @markus2691 3 года назад +2

    Дзякуй!

  • @daryaroskach1714
    @daryaroskach1714 3 года назад +5

    ох, моцна

  • @niksheshko2504
    @niksheshko2504 3 года назад +3

    Дадавайце тэкст калі ласка

  • @foobar1672
    @foobar1672 3 года назад +3

    Варта глядзець праудзе у рожу:
    26 гадоу Саша, а не Сярожа.