ГАННА СЕВЯРЫНЕЦ [ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ, 2020]

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 7 сен 2024
  • Сучасная беларуская пісьменніца, выкладчыца і журналістка Ганна Севярынец чытае свой новы верш.
    «Апошняй кропляй да напісання верша сталі кадры з разгону нядзельнага марша: чалавек у белай кашулі, заліты крывёй. Я тады на марш не пайшла, бо хварэў сын, і сачыла праз тэлеграм, таму гэта было асабліва балюча. Ды выплеснула ўнутраную напругу ў верш», - кажа пра свой твор Ганна Севярынец.
    Наколькі падзеі 2020 года ў Беларусі перасякаюцца з падзеямі 1937 года?
    «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. 83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты.
    Глядзі відэа-праект «Вечныя вершы» 30 кастрычніка на ютуб-канале YOUBEL TV. / @youbeltv
    Ідэйны натхняльнік, стваральнік: @a_sneh
    Асістэнтка стваральніка: @quinqueflora
    Рэжысёр: @georgi_biziuk
    Аператар: @jet_ili
    Прадусарка KROK FILMS: @allsheva
    Музыка @sh4ttle
    Фота: @johnny_cosmic
    Вокладка: @hanna_klokava
    Паэтка Ганна Севярынец: / hanna.sieviaryniec
    Лакацыя: літаратурны музей Петруся Броўкі

Комментарии • 26

  • @safiagrybanava8892
    @safiagrybanava8892 2 года назад +1

    Ўсім вам Севярынцам, сапраўдным , мужным, таленавітым з вялікай літары БЕЛАРУСАМ нізкій паклон і дзякуй! Ганна, беражыце сябе. Пакуль мы чуем Вас мы верым.

  • @ingasoley5628
    @ingasoley5628 3 года назад +3

    Анна , мы пераможам!!! Разам! !! Дзякуй!

  • @user-qb5zf4fu1t
    @user-qb5zf4fu1t 2 года назад +2

    Дзякуй,Ганначка.Якая ты разумная,прыстойная.Дай бог табе здароўя.

  • @markus2691
    @markus2691 3 года назад +18

    Гэта вельмі моцны і прыгожы верш! Дзякуй вам!

  • @YOUBELTV
    @YOUBELTV  3 года назад +28

    Ганна Севярынец
    Можа, і ёсць канстытуцыі, што пішуцца не на вуліцах.
    Над іхнымі фармулёўкамі плыве кабінетны пах.
    А нашая канстытуцыя ў дварах і на лесвіцах туліцца,
    На дахах, на вежах, на комінах, на стэлах і на мастах.
    Над нашае канстытуцыяй сухі і гарачы вецер:
    «Не забі», «не хлусі», «не лжэсведчы», «блізкага - палюбі».
    У ёй свішча і б’е наводмаш туга гефсіманскага вецця:
    На што ты пакінуў, ойча? На што ты мяне пакі…
    Няшмат на крыжовым дрэве месца для канстытуцый.
    Тут пішацца хутка і ёміста, у напрузе дрыжыць рука:
    «Ня бойся», «ня плач», «не выпрошвай», «не спрабуй азірнуцца»,
    «Ня кідай адных таварышаў», «цісні ў машыне гудка».
    Можа, у вас - на паперы. У нас - на бінтах і кашулях.
    Па беламу-беламу полю чырвонаю паласой,
    Па тратуарнай плітцы, па трансфарматарнай будцы,
    Па плоце вакол Акрэсціна, па лоджыях у Баравой.
    І вам не злічыць Галгофаў, паўстанняў і рэвалюцый,
    Як не злічыць ніколі вачніц Курапацкіх ям,
    Дзе мы напісалі навечна артыкулы канстытуцыі,
    Па якой мы збіраемся выжыць - і жыць насуперак вам.

    • @user-fi7hi4sf5z
      @user-fi7hi4sf5z 3 года назад +1

      МОЦНА.. ЖЫЦЦЁВА..

    • @babamasha
      @babamasha 3 года назад

      Дзякуй за верш!

    • @stsor
      @stsor 3 года назад

      Там пішацца шпарка*

    • @matteotrace2299
      @matteotrace2299 3 года назад

      instaBlaster...

  • @babamasha
    @babamasha 3 года назад +2

    Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!

  • @user-dx5hs4sr8f
    @user-dx5hs4sr8f 3 года назад +2

    Дзякуй!

  • @Myxamopiyc
    @Myxamopiyc 3 года назад +2

    Дзякуй за верш

  • @nastasya_davydik
    @nastasya_davydik 3 года назад +4

    Дзякуй, Ганна Канстанцiнауна! Жыве Беларусь! Жыве вечна!

  • @user-is1we6lq5c
    @user-is1we6lq5c 3 года назад +7

    Вельмi Монца! Дзякуй!

  • @daryaroskach1714
    @daryaroskach1714 3 года назад +6

    👏👏👏

  • @nonanonadze1093
    @nonanonadze1093 3 года назад +3

    Дзякуй Ганна! Жыве Беларусь насуперак усiм!

  • @user-rf7xj2qt4b
    @user-rf7xj2qt4b 2 года назад

    Моц! Аж захацелася прадэкламаваць!

  • @dariamiasnikovich4752
    @dariamiasnikovich4752 2 года назад

    Дзякуй

  • @user-fo7md6ls9b
    @user-fo7md6ls9b 3 года назад +4

    Дзякуй,сил ВАМ

  • @user-jh6dx6qp4o
    @user-jh6dx6qp4o 3 года назад +2

    Так пронзительно. Господи, сколько мы пережили за эти дни!

  • @marketamatyl
    @marketamatyl Год назад

    прыгажосць!

  • @AaAa-cn5st
    @AaAa-cn5st 2 года назад

    Верш класны. Малайцы!

  • @tomarakaversneva171
    @tomarakaversneva171 3 года назад +4

    На таких людзях трымаецца зямля.

  • @foobar1672
    @foobar1672 3 года назад +2

    Многие путают конституцию с проституцией.

  • @user-dx4ge8yl6h
    @user-dx4ge8yl6h 2 года назад

    Моцна, па беларуску....грунтоу́на і безпаваротна