Андрэй Мельнікаў - Камяні майго вогнішча (на словы Анатоля Сыса)
HTML-код
- Опубликовано: 12 сен 2024
- Сачыць за творчасцю Андрэя Мельнікава можна праз:
ФБ / andreymielnikaw
ВК andrey_...
Instagram / andrey_mielnikaw
TikTok vm.tiktok.com/...
Слухаць песню:
RUclips Music
• Monolog Alesia Haruna ...
Spotify
open.spotify.c...
Yandex Music
music.yandex.b...
Apple Music
music.apple.co...
Deezer
deezer.page.li...
Soundcloud
/ andrey-mielnikaw
Набыць альбом можна праз:
Apple Music / andrej-mielnika%c3%b9
Amazon
www.amazon.com...
Наш канал на RUclips:
/ @andreymielnikaw5719
#мельнікаў#анатольсыс
Гараць камяні ў маім вогнішчы,
расцвеленыя агнём,
нібы ваўчаняты ў логвішчы
сонечным прамянём.
У твар мне шугае полымя,
ды я ўсё адно бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.
Бяруць і да сэрцаў туляць:
няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,
Пра тых, хто прамёрз да костак,
хто шлях да агню згубіў,
хто д’яблу чырвоным хростам
Айчыну сваю пазбыў.
Дай Бог, каб маё каменне
аднойчы іх апякло,
прымусіла ўстаць з каленяў,
пайсці на маё святло.
Я - тут! Я шугаю полымем!
Праз боль я з сябе бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.
Дай Бог, каб маё каменне
Жар-птахам дайсці змагло
да тысячных пакаленняў
і сэрцы іх апякло!
Дзякуй, файная песня, вельмі добрае выкананьне, жыве!!!
Дўякуй вам за песню, дзякуй вам за А .Сыса. Песні на яго вершы кранаюць душу і сэрца. Але нажаль моло хто пра яго ведае. Добра што есць соцсеткі, то шмат чаго узнаем. Па беларускім каналам пра Анатоля ніколі ні успамняць. Гэта быў сапраўдны беларус, які вельмі любіў сваю радзіму.