Варэнне з шыпшыны. Супер- рэцэпт! / 12 верасня 2024 г.

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 28 дек 2024

Комментарии • 3

  • @Viktor_sh.
    @Viktor_sh.  3 месяца назад

    Варэнне з шыпшыны.
    На 1 кг вычышчаных пладоў.
    Ягады два разы прамыць халоднай вадой, адкінуць на друшляк.
    Заліць ваду ў каструлю, засыпаць ягады, давесці да кіпення, пасля закіпання варыць 10 хвілін.
    Выключыць агонь, засыпаць кілаграм цукру і размяшаць на працягу некалькіх хвілін да поўнага растварэння.
    Зноў давесці да кіпення, пасля закіпання варыць 20 хвілін на вельмі слабым агні.
    Пакуль гарачэй, разліць у чыстыя слоічкі.
    У мяне плады былі пераспелыя, салодкія, амаль без кіслаты. Таму варэнне атрымалася вельмі салодкае, як мёд. Цукру можна было даць паменш.
    Мае вам пажаданні не хварэць, і прыемнага апетыту!

  • @Жужу-щ6ю
    @Жужу-щ6ю 3 месяца назад

    А мо прасцей было б настойку зрабіць?!?! Таксама і смачна і палезна😊😊😊

    • @Viktor_sh.
      @Viktor_sh.  3 месяца назад

      @@Жужу-щ6ю прасцей, але для дзяцей не падыходзіць.😄