Выжываем у Вільні: Капуста з капусты

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 24 авг 2024
  • Нешта даўно, сябры, я нічога не выкладаў. Лета - гарачы час, фэсты розныя, піва зноў жа трэба варыць. Але ж вось выпраўляюся. Глядзіце як за пару эўра атрымаць тры літры капусты.
    Шчыра дзякую усім хто падпісаны на мяне на Патрыёне!
    Нагадаю, што там вы можаце глядзець мае ролікі раней чым яны з'яўляюцца ў агульным доступе на RUclips. (відэа ў раннім доступе дасяжны ў незалежнасці ад узроўню падпіскі):
    / vitlandbrewer
    Ці вы можаце проста падтрымаць броварскую справу, зрабіўшы разовую ахвяру вось тут:
    www.buymeacoff...
    Калі назбіраю грошаў на аўтаматычную варку, зраблю вельмі цікавае нарвежскае піва па старажытным рацэпце.
    Капуста з капусты
    Рондаль 8 порцый:
    Капуста 550 гр. - (0.55€)
    Бульба - 500 гр. - (0.15€)
    Курыная грудка з косткамі- 780 гр. (1.01€)
    Морква - 120 гр. (0.08€)
    Цыбуля - 150 гр. (0.10€)
    Таматны соўс - 120 гр. (0.17€)
    Алей - 50 гр. (0.07€)
    Соль, перац, лаўрушка, цукр - (0.03€)
    ______________________________________
    Разам: 2.16€
    Порцыя: 0.27€
    У талерку на 8 порцый:
    Часнык, некалькі зубкоў - 10 гр. (0.04€)
    Кроп - 6-7 гр. (0.20€)
    Смятана - 160 гр. (0.50€)
    _______________________________________
    Разам: 0.74€
    На порцыю: 0.09€
    #food #foodie #homefood #emigration #homebrew

Комментарии • 4

  • @LiahaDrydzen
    @LiahaDrydzen Месяц назад +1

    Учора паглядзеў, сёння сам вару. Без мяса.

    • @VitlandBrewer
      @VitlandBrewer  Месяц назад +1

      Можна і без мяса, але ж як па мне без мяса крыху пустыя атрымліваюцца.

  • @LierkaLiusterka
    @LierkaLiusterka 22 дня назад +1

    3:11 * Патэльня

    • @VitlandBrewer
      @VitlandBrewer  21 день назад

      Усё так. Ну вучымся )