Канцэрт фальклорнага гурта "Варган" у Магілёве (1 частка)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 25 янв 2020
  • 18 студзеня 2020 году ў магілёўскім Палацы культуры вобласці фальклорны гурт «Варган» з Полацку прадставіў цікавую і насычаную канцэртную праграму.
    Выступ калектыву адбываўся ў выглядзе адукацыйнай і інтэрактыўнай творчай майстэрні "Жывая традыцыя", і цягнуўся больш за чатыры гадзіны. Ініцыявала імпрэзу суполка аматараў беларускіх народных танцаў у Магілёве, а большую частку арганізацыйнай працы ўзяў на сябе Палац культуры.
    У першай частцы відэа - спевы і майстар-клас па танцах.
    У другой частцы будуць народныя калядныя гульні і яшчэ танцы.
    Змест:
    0:40 песня "Непраўдзівая каліна" (Паазер'е)
    1:55 вясельная песня "Покуць" в. Гаўрыльчыцы, Салігорскі раён
    4:15 песня "Сонейка на захадзе", в. Мальцэвічы, Ганцавіцкі раён
    6:10 мужчынскія спевы - песня "Васылю, Васылю", в. Клетная Пінскага раёна
    7:37 песня "Голуб на чарэшне", Воранаўскі раён, Гродненская вобласць
    9:30 песня "Ой ты, кучар маладой", Салігорскі раён
    13:25 песня з в. Атвержычы, Столінскі раён
    15:50 песня "Да хадзіла дзеўка па лугу"
    Танцавальная частка праграмы:
    18:55 танец "Субота" (варыянт з Рассоншчыны)
    27:25 танец "Полька бабка" (Полатчына)
    39:20 танец "Каробачка" ("Карабейнікі", Краснаполле)
    44:20 танец "Кракавяк" (Полатчына)
    51:50 танец "На рэчаньку" (Полатчына)
    (Самую першую частку вялікай канцэртнай праграмы, якая пачалася з майстар-класу “Метады выхавання і навучання ў дзіцячым фальклорным калектыве “Покліч” сродкамі беларускага фальклору” і тэарэтычну частку канцэртнай праграмы полацкага гурта Варган можна паглядзець на відэа-стрыме ў фэйсбуку - AliesSabalieuski/videos/2867311783348680/?t=16 )
    Арганізатары канцэрта - суполка аматараў беларускіх народных танцаў у Магілёве і Палацы культуры Магілёўскай вобласці.
    Запіс і мантаж відэа - Алесь Сабалеўскі.

Комментарии •