Мужчынскі хор «Унія» - Бітва пад Воршай [Аршанская бітва 8 верасьня 1514]

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 24 ноя 2022
  • Як ў нядзельку параненько
    Узышло сонейко хмарненько,
    Узышло сонейко над борам,
    Панад Селецкім таборам.
    А ў таборы трубы граюць,
    Да ваяцкае парады зазываюць,
    Сталі рады адбываці,
    Аткуль Воршы дабываці:
    А ці с поля, а ці зь лесу,
    А ці з рэчкі невялічкі?
    Ані з поля, а ні зь лесу,
    Толькі з рэчкі невялічкі!
    А ў нядзельку параненьку
    Сталі хлопцы-пятыгорцы,
    Каля рэчкі на прыгорцы:
    Гучаць разам з самапалоў,
    Зь сяміпадых ад запалоў;
    Б’юць паўсоткаю з гарматоў…
    Масква стала нарэкаці,
    Место Воршу пакідаці;
    А як з Воршы ўцекалі,
    Рэчку невялічку пракліналі:
    «Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
    Як нашая слава тутка прапала;
    Бадай высыхала да сканчэньня сьвету,
    Што нашай славанькі ўжо нету!».
    Слава Воршы ўжо ня горша
    Слаўся, князь Астрожскі!
  • ВидеоклипыВидеоклипы

Комментарии • 5

  • @user-ul3fc5cn2r
    @user-ul3fc5cn2r Месяц назад +1

  • @Litwin-rg8cx
    @Litwin-rg8cx 5 месяцев назад +1

    👍👍👍

  • @user-ql8vy4se1i
    @user-ql8vy4se1i 4 месяца назад +2

    На мой погляд, самы лепшы спеў гэтай песьні ў гурта Стары Ольса. Але ўсё роўна не дрэнна. Мне "Унія" падабаецца больш "Пагоняй", "Ваярскім маршам" і "Жалобным маршам"(больш вядомая як верш Янкі Купалы "Зваяваным")