Трэцяя частка Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Сэрцы болем напаўняйце, сэрцы болем напаўняйце! 2. Вочы, плачце, як крыніцы, * дайце горкіх слёз напіцца (х 2). 3. Нават сонца, месяц, зоры * сумна свецяць, нібы ў горы (х 2). 4. Поўніць неба плач анёлаў, * ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2). 5. Крышацца са страху скалы, - * мёртвыя з магіл паўсталі (х 2). 6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * цэлы свет нібы канае (х 2). 7. Крыж Хрыстовы і кананне * душы вострым болем раняць (х 2). 8. Моцай, ласкай, сілай ранаў * знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2). 9. Вось грэх мой перад Табою, * змый яго святой крывёю (х 2). 10. У бяздонні мукаў Пана * я з правін сваіх паўстану (х 2). У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце. Гімн 1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, * ці ж мукаў Пана страшных Ты не бачыш! * Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,* сіл больш не мае. 2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, * ды вось на плечы крыж прымае з дрэва. * Пад ім Ён кленчыць, млее, ўстаць не можа * добры наш Божа. 3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,* цвік, нібы джала, прабівае рукі. * Па-над зямлёю Збаўцу крыж узносіць, * неба галосіць. 4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы цела, * каб на табе ўжо болей не вісела. * Мы пахаваем Пана ў сумным гробе * з плачам ў жалобе. 5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, * прагну з надзеяй грахоў даравання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі. 6. Богу навекі хай жа будзе хвала * за ўсе знявагі - іх сустрэў нямала. * За нас цярпеў Ён, Бога Сын адзіны, * Збаўца нявінны. Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на судзе ў Пілата * з ліхадзеямі быў параўнаны, * Езу, мілы Пане. 2. Езу, на Галгоце жахлівай * Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,* Езу, мілы Пане. 3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, * нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, * Езу, мілы Пане. 4. Езу, да крыжа на Галгоце * быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, * Езу, мілы Пане. 5. Езу, са злачынцамі разам * Ты прынародна быў пакараны, * Езу, мілы Пане. 6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў * боль узмацнялі, пяклі Твае раны, * Езу, мілы Пане. 7. Езу, на крыжы літасціва * злодзею ласку Ты даў паяднання, * Езу, мілы Пане. 8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны * далі Табе піць ў хвіліну канання, * Езу, мілы Пане. 9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, * ка’ты не чулі Твайго наракання, * Езу, мілы Пане. 10. Езу, з крыжа вучнямі зняты, * у грабніцы Ты быў пахаваны, * Езу, мілы Пане. Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне. Размова душы з Маці Балеснай 1. Ах, я Маці нешчасліва, * ўжо цярпець не маю сілы, * на крыжы Мой любы Сын (х 2). 2. О Марыя, боль Твой люты, * пад крыжом Твае пакуты, * я хачу дзяліць з Табой (х 2). 3. Вось канае Мой Сыночак, закрывае Ён ўжо вочы, * Я канаю разам з Ім (х 2). 4. Маці, страшнаю бядою * падзяліся Ты са мною, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2). 5. Ох, не чую Сына мовы, * Ён схіліў на грудзі голаў, * Я на свеце ўжо адна (х 2). 6. О, Марыя, мукі Пана, * крыж, пакуты, боль і раны * буду ў сэрцы я насіць (х 2). Напрыканцы: Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Песни жальбы разрываюць мае сэрца.
Трэцяя частка
Натхненне
1. Песні жальбы заспявайце! *
Сэрцы болем напаўняйце,
сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, *
дайце горкіх слёз напіцца (х 2).
3. Нават сонца, месяц, зоры *
сумна свецяць, нібы ў горы (х 2).
4. Поўніць неба плач анёлаў, *
ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2).
5. Крышацца са страху скалы, - *
мёртвыя з магіл паўсталі (х 2).
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: *
цэлы свет нібы канае (х 2).
7. Крыж Хрыстовы і кананне *
душы вострым болем раняць (х 2).
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў *
знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2).
9. Вось грэх мой перад Табою, *
змый яго святой крывёю (х 2).
10. У бяздонні мукаў Пана *
я з правін сваіх паўстану (х 2).
У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце.
Гімн
1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, *
ці ж мукаў Пана страшных
Ты не бачыш! *
Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,*
сіл больш не мае.
2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, *
ды вось на плечы
крыж прымае з дрэва. *
Пад ім Ён кленчыць,
млее, ўстаць не можа *
добры наш Божа.
3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,*
цвік, нібы джала, прабівае рукі. *
Па-над зямлёю
Збаўцу крыж узносіць, *
неба галосіць.
4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы цела, *
каб на табе ўжо болей не вісела. *
Мы пахаваем Пана ў сумным гробе *
з плачам ў жалобе.
5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, *
прагну з надзеяй грахоў даравання. *
Нашы правіны змыем мы слязамі, *
зжалься над намі.
6. Богу навекі хай жа будзе хвала *
за ўсе знявагі - іх сустрэў нямала. *
За нас цярпеў Ён, Бога Сын адзіны, *
Збаўца нявінны.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на судзе ў Пілата *
з ліхадзеямі быў параўнаны, *
Езу, мілы Пане.
2. Езу, на Галгоце жахлівай *
Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,*
Езу, мілы Пане.
3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, *
нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, *
Езу, мілы Пане.
4. Езу, да крыжа на Галгоце *
быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, *
Езу, мілы Пане.
5. Езу, са злачынцамі разам *
Ты прынародна быў пакараны, *
Езу, мілы Пане.
6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў *
боль узмацнялі, пяклі Твае раны, *
Езу, мілы Пане.
7. Езу, на крыжы літасціва *
злодзею ласку Ты даў паяднання, *
Езу, мілы Пане.
8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны *
далі Табе піць ў хвіліну канання, *
Езу, мілы Пане.
9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, *
ка’ты не чулі Твайго наракання, *
Езу, мілы Пане.
10. Езу, з крыжа вучнямі зняты, *
у грабніцы Ты быў пахаваны, *
Езу, мілы Пане.
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Ах, я Маці нешчасліва, *
ўжо цярпець не маю сілы, *
на крыжы Мой любы Сын (х 2).
2. О Марыя, боль Твой люты, *
пад крыжом Твае пакуты, *
я хачу дзяліць з Табой (х 2).
3. Вось канае Мой Сыночак,
закрывае Ён ўжо вочы, *
Я канаю разам з Ім (х 2).
4. Маці, страшнаю бядою *
падзяліся Ты са мною, *
дай і мне спазнаць Твой боль (х 2).
5. Ох, не чую Сына мовы, *
Ён схіліў на грудзі голаў, *
Я на свеце ўжо адна (х 2).
6. О, Марыя, мукі Пана, *
крыж, пакуты, боль і раны *
буду ў сэрцы я насіць (х 2).
Напрыканцы:
Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
Дзякуй.зе.малитву
Площади
.
. материков
Дякую