BrasLove Школа Касцёльнага Спеву 2023

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 сен 2024
  • #waladarka #braslau #браслав #костёл #пилигрим
    Waladarka.by
    VEDAJ.BY - • Браслав - Озера и друг...
    Сергей Томашевич - • БРАСЛАВ. Браславские о...
    Кожны год у жнiўнi пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву.
    Запіс:
    Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 6 жніўня да Іны Сапун
    тэл.: +375 (29) 715 73 42
    e-mail: agniinna@mail.ru
    У 2023 годзе з 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праводзілася 6-ая летняя школа касцёльнага спеву. У ёй прынялі ўдзел асобы з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых парафій.
    Ініцыятарам школы спеву з’яўляецца арганістка нашай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко.
    Курс навучання ўключаў пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, харавы спеў, а таксама азнаямленне з сэнсам літургіі, значэннем асобных частак святой Імшы і прынцыпамі адбору рэпертуару для літургіі. Вывучыліся асаблівасці арганнага суправаджэння ў літургічным спеве. Заняткі наведвалі як дарослыя, так і дзеці.
    Своеасаблівым вынікам заняткаў стаў спеў удзельнікаў падчас галоўнай святой Імшы ва ўрачыстаць Маці Божай Валадаркі Азёраў.
    -------------------------------------
    Кожны год у жнiўнi пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву.
    Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для літургіі.
    Арганізатары запрашаюць узяць удзел у тыдні касцёльнай музыкі ўсіх, хто жадае праслаўляць Бога згодна з заклікам святога Аўгустына: «Спявай голасам, спявай сэрцам, спявай вуснамі, спявай жыццём».
    Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны.
    Мастацкі кіраўнік праекту дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах.
    У праграме школы:
    Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
    Супольны харавы спеў
    Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
    Арганнае суправаджэнне
    Умовы ўдзелу
    Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял.
    Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.
    Запіс:
    Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 6 жніўня да Іны Сапун
    тэл.: +375 (29) 715 73 42
    e-mail: agniinna@mail.ru

Комментарии • 1