ЗА ШТО. Спектакль, прысвечаны падзеям 29 кастрычніка 1937 года

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 28 окт 2022
  • Гэта пастаноўка пра ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
    Тады больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты супрацоўнікі НКУС расстралялі ў курапацкім лесе.
    Спектакль "За што" паставіў літоўскі рэжысёр Андрус Дарала з акторамі з Гродна, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь.
    Андрус Дарала, рэжысёр:
    - У спектаклі мы згадваем імёны паэтаў, якія так ці інакш мелі дачыненне да тэатру. Былі драматургамі, перакладчыкамі п'ес. Іх вершы, адабраныя для спектаклю, надзвычай актуальныя і сёння. Гэтыя людзі нешта ведалі, за гэта іх і забівалі. У 1937-м здарылася тое, што мае вялікія наступствы і зараз. Была мэта ў савецкай дзяржавы стварыць чалавека савецкага, пазбаўленага каранёў, - пачвару, гатовую захопліваць і не сумнявацца. Але разам з тым нішчылі культурніцкую эліту беларускай нацыі.
    Ініцыятыва стварыць такі спектакль належыць гарадзенскім акцёрам, якія змушаныя былі бегчы з краіны ў Вільню. Гэта яны не сумняваліся ні хвіліны ў важнасці пастаноўкі, бо гэта іх асабісты боль, іх гісторыя. Дзякуючы ім, пачаў вывучаць і збіраць матэрыялы, а ўжо пасля з'явілася ідэя п'есы. Я ім вельмі ўдзячны, бо акцёры падышлі вельмі адказна і беражліва да матэрыялу.
    .
    .
    .
    У ролях:
    Васіль Мініч
    Вераніка Мініч
    Натэла Бялугіна
    Віталь Лявонаў
    Наталля Лявонава
    Ганна Іванова
    Рэжысёр: Андрус Дарала
    Мастак: Таццяна Дарала
    Камера і мантаж: Юлій Шышко
    Прэм’ера спектакля адбылася 29 кастрычніка 2021 года ў Вільні.
    ---
    Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - byculture.org/donate
    Мы ў сацсетках:
    👉 Telegram - t.me/by_culture
    👉 Facebook - bit.ly/by-culture-fb
    👉 Instagram - bit.ly/by_culture_insta
    👉 RUclips - bit.ly/youtube-byculture
    #BY_CULTURE
  • КиноКино

Комментарии • 13

  • @BYCULTURE
    @BYCULTURE  Год назад +6

    Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты: byculture.org/donate

  • @anzhelika3941
    @anzhelika3941 Год назад +3

    Anzhelika
    vor 1 Sekunde
    Баліць душа за ўсіх ахвяр 💔 за ўсіх гэтых годных, сумленных, таленавітых беларусаў і беларусак, якія маглі б жыць, ствараць, пісаць, даследваць, змагацца за мову, гісторыю, культуру і незалежнась Беларусі, але былі знішчаны сталінізмам, а цяпер вынішчаюцца лукашызмам і путынізмам.. Беларусы, шануўце памяць продкаў, змагайцеся за вольную будучыню!

  • @jacquesgrabowski2393
    @jacquesgrabowski2393 Год назад +9

    спадарства , імёны забойцау́ і вертухаеу́ мы памятаем .
    Жыве Вечна Вольная Незалежная Вялікалітва !!!
    сьмерць акупантам і калябарантам

  • @user-lc7ku6je1o
    @user-lc7ku6je1o Год назад +5

    Якое чытанне! Захапляе дух. Паэты забітыя, але не забытыя. Жыве Беларусь!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Год назад +3

    Вялікі вам дзякуй! Як гэта ўсё балюча адклікаецца: фота Курапатаў, пратэстаў, вершы, казка пра музыку і песня напрыканцы, тым больш, калі Tor band затрымалі...

  • @vojtekb4318
    @vojtekb4318 Год назад +6

    Как же я соскучилась по таким спектаклям. До мурашек. Спасибо за игру актёрам! Браво! Браво!Браво! 👏👏👏

  • @user-zw5ls9ww8w
    @user-zw5ls9ww8w Год назад +5

    Дзякуй

  • @sdv7525
    @sdv7525 Год назад

    дзякуй маі даражэнькія

  • @mariadzeshchanka6716
    @mariadzeshchanka6716 Год назад

    Дзякуй!

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Год назад

    Ну давай здесь побазарим.

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Год назад

    Ээээ

  • @tolstay_panda_v_kedax725
    @tolstay_panda_v_kedax725 Год назад

    Эй перушнч