ДАЙ, ДОБРЫ БОЖА. Hamanina/ Гаманіна

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 окт 2024
  • Песьня хвалебная сьв. Кірылы Тураўскага (пер. а. Язэпа Гэрмановіча)
    (Вершаваны пераклад на сучасную беларускую мову а. Язэпа Гэрмановіча)
    Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць,
    Тваёю ласкай захавай ад грэху:
    К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць -
    Дай ў Тваёй сіле мне знайсьці пацеху.
    Ты сьвет уладзіў на людзкую службу -
    Такі карысны і такі прыгожы,
    Каб мы, ўвайшоўшы з гэтым сьветам ў дружбу,
    Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа!
    Табе малюся, Божа міласьцівы,
    Дай мне ўбачыць сьвет Твой найясьнейшы -
    Цябе самога і ўсе ў небе дзівы -
    На векі вечны Божа наймілейшы!
    Тваёю моцай і я моцны стану -
    Айца, і Сына, і Духа Сьвятога -
    Тройцу адзіну, калі ў неба гляну,
    Хваліці буду Стварыцеля Бога.
    Будзь слава Богу ў Тройцы ўсемагутнай
    І жыватворчай, вечнай назаўсёды,
    І неразьдзельнай, і адзінасутнай,
    У Божай моцы - знак любові-згоды.
    #ансамбльГаманіна #гуртГаманіна #традыцыйныя_беларускія_песні #народныя_песні #Дай_добры_божа #Малітва #Беларуская_народная_творчасць #Беларуская_культурная_спадчына #жывы_сьпеў #а_капэльны_традыныйны_сьпеў #а_капэла #ChristmasFEST #Christmas_conсert #belarusian_traditional_culture #belarusian_traditional_songs #a-cappella_belarusian_songs

Комментарии • 3

  • @andyschulz8186
    @andyschulz8186 8 месяцев назад +2

    ❤❤❤❤❤❤❤❤

  • @Ulfed-th3si
    @Ulfed-th3si 2 года назад +3

    Вельмі прыгожа!

  • @МарияБорткова
    @МарияБорткова 2 года назад +3

    Цудоўны спеў малітвы! Дзякую! Просьба: напішыце ў звароце імя Бога з вялікай літары