Купальскі спеўны сход - У цёмным лесе (купальскі карагод)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 12 сен 2024
  • 28 чэрвеня 2016
    Дворык музея Ваньковічаў (г.Мінск)
    Спецыяльны госць: фольк-гурт "Miareža"
    Ў цёмнам лесе
    (Полаччына)
    Ў цёмнам лесе, ў цёмнам лесе гаманіна, гаманіна
    Сосна з еллю, сосна з еллю гаварыла, гаварыла
    Нешчасная, нешчасная тая маці, тая маці
    У каторай, у каторай сыноў многа, сыноў многа
    Штосуботу, штосуботу хахлы дзяруць, хахлы дзяруць
    Штонядзелю, штонядзелю на суд ідуць, на суд ідуць
    Ў цёмнам лесе, ў цёмнам лесе гаманіна, гаманіна
    Сосна з еллю, сосна з еллю гаварыла, гаварыла
    Шчаслівая, шчаслівая тая маці, тая маці
    У каторай, у каторай дачок многа, дачок многа
    Штосуботу, штосуботу сваты едуць, сваты едуць
    Штонядзелю свадзьбы йграюць, свадзьбы йграюць

Комментарии •