КРАМБАМБУЛЯ - Дзякуй табе ("Такога няма нідзе") 👏
HTML-код
- Опубликовано: 11 окт 2024
- Песьня з сайд-праекту "Такога няма нідзе".
Словы: Лявон Вольскі
Музыка: Лявон Вольскі
Сьпявае Алег Гарбуз з прыгажунямі.
Тэкст:
Пад сьнегам зьзяе і іскрыцца
Калісьці шэрая сталіца.
І мы з табою разам сьмяяцца будзем і дзівіцца.
Мы зойдзем у карчму пагрэцца
І нам камін зацепліць сэрцы.
Глінтвейн з чырвоным перцам,
І позірк твой майго кранецца.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў з табою разам.
Плыве размова нетаропка,
Шматкроп’яў шмат і мала кропак.
Згасае сонца промень
І дзень сканчаецца кароткі.
Ён быў кароткі і чароўны,
Глінтвейну водар вечаровы.
У вокнах цень ліловы
І гукі ціхае размовы.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў з табою разам.
Дзякуй табе за пару нязначных фразаў,
Дзякуй табе
Дзякуй за тое, што мы з табою сам-насам.
Дзякуй табе
Падае лёгкі сьнег, час ня спыняе бег,
А мы ізноў з табою разам.
А мы ізноў з табою разам…
Стаўце 👍 і націскайце 🔔, каб не прапускаць новыя відэа.
Падпісвайцеся і на нашую старонку ў Facebook: / krambambula
Па супрацы і праектах лістуйце: 📩 krambambulaofficial@gmail.com
добра
і дзе тут вольскі??