КРАМБАМБУЛЯ - Рыкша ("Такога няма нідзе")

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 окт 2024
  • Сайд-праект у стылі 60-х - Такога няма нідзе.
    Словы: Лявон Вольскі
    Музыка: Лявон Вольскі
    У ролях: Алег Хаменка і Каця Пытлева
    Рэжысэр: Мацей Сабураў
    Тэкст:
    Цягне, цягне рыкша свайго мандарына,
    А у мандарына дрын у кулаку.
    Ён лупцуе дрынам небараку рыкшу,
    Я глядзець на гэта болей не магу.
    А у рыкшы дома дваццаць восем дзетак
    І падлогу жонка памялом мяце.
    Выпівае рыкша рысавай гарэлкі
    І лупцуе дрынам жонку і дзяцей.
    А у рыкшы дзеці ненавідзяць школу
    І урокі робяць толькі з-пад дрына.
    Школу ненавідзяць і малодшых крыўдзяць,
    Так вось і расьце з іх брыдкая шпана.
    Так было нядаўна, ды таварыш Мао
    Сьвет несправядлівы назаўжды зьмяніў.
    Зніклі мандарыны - злосныя тыраны
    І таварыш рыкша ў партыю ўступіў.
    Стаўце 👍 і націскайце 🔔, каб не прапускаць новыя відэа.
    Падпісвайцеся і на нашую старонку ў Facebook: / krambambula
    Па супрацы і праектах лістуйце: 📩 krambambulaofficial@gmail.com

Комментарии •