Зямля (a cappella)
HTML-код
- Опубликовано: 2 апр 2023
- Альбом: Песні вольных людзей
Зямля
Музыка і словы: Лявон Вольскі
Апрацоўка: Галіна Казіміроўская
Выканаўца: Вольны Хор
Запіс, мастэрынг: Павал Сініла
Дызайн: Ксенія Хвастоўская
Аўтарскія правы: Вольны хор
volnychor.com
Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках:
○ RUclips: / volnychor
○ Telegram: t.me/volnychor
○ Instagram: / volnychoir
○ Facebook: / volnychoir
Падтрымаць “Вольны хор:
○ www.donationalerts.com/r/voln...
○ праз сэрвіс Patronite: patronite.pl/VolnyChor
○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам...
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывею шчодра палітая.
А сыны яе незлічоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш спяваць - не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца,
А спытаеш піць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды...
Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць.
А зямля мая ў снягох ляжыць. - Видеоклипы
Гэта гучыць магічна, да кропелек слёз!! Вялікая падзяка!😍❤️❤️❤️❤️
фантастичне виконання