Данчык - Рушнікі (1990)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 17 сен 2024
  • У суботу Янка ехаў ля ракі.
    Пад вярбой Алёна мыла рушнікі.
    -Пакажы, Алёна, броду земляку,
    Дзе тут пераехаць на кані раку?
    -Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
    Не муці мне толькі чыстае вады.
    У маркоце Янка галавой панік,
    Упусціла дзеўка беленькі рушнік.
    -Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
    Ой, плыве-знікае рушнічок з вачэй!
    -Любая Алёна, я ж вады баюсь,
    Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
    Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
    Цалавала Янку Лена над ракой.
    Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...
    Па рацэ далёка рушнікі плылі.

Комментарии • 3