Пад гоман вясёлы

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 2 апр 2023
  • Альбом: Песні вольных людзей
    Пад гоман вясёлы
    Музыка: аўтар невядомы
    Словы: Паўліна Мядзёлка
    Выканаўца: Вольны Хор
    Запіс, мастэрынг: Павал Сініла
    Дызайн: Ксенія Хвастоўская
    Аўтарскія правы: Вольны хор
    volnychor.com
    Падпісвайцеся на "Вольны Хор" у сацсетках:
    ○ RUclips: / volnychor
    ○ Telegram: t.me/volnychor
    ○ Instagram: / volnychoir
    ○ Facebook: / volnychoir
    Падтрымаць “Вольны хор:
    ○ www.donationalerts.com/r/voln...
    ○ праз сэрвіс Patronite: patronite.pl/VolnyChor
    ○ праз PayPal: volnychoir@gmail.com
    Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай,
    Пры зборы ўсіх нас на бяседзе такой
    Успомнім мы, брацці, аб долі няроўнай,
    Пра ўсіх тых, хто церпіць за край родны свой.
    З гарачай душою ўсе лепшыя сілы,
    Што выйшлі з народа, з сялянскай сям’і.
    Адных ужо крыюць курганы-магілы,
    Другія - у мурах за кратай турмы.
    У Познань і Кракаў, ў далёку чужыну,
    Загнаны ў няволю ён быццам навек,
    Бацькоў старых кінуў і мілу дзяўчыну,
    А сам церпіць голад, і холад, і здзек.
    І тварам збялелым прынікшы да кратаў,
    Ён зоркі шукае на небе глухім,
    Каб думкі занесла да роднае хаты,
    Каб кліч перадала сабраццям сваім.
    Змагайся, мой дружа, з тыранам народа,
    Змагайся з наезднікам-панам, як можаш,
    Змагайся за лепшую долю-свабоду,
    Хоць цяжка змаганне, а ўсё ж такі зможаш.
    Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай,
    Пры зборы ўсіх нас мы прысягу даём:
    «Не зломяць нас віхры у бітве няроўнай,
    За здзек з нашых браццяў мы помсту нясём!»
  • ВидеоклипыВидеоклипы

Комментарии •