Уладзiмiр Кудрын i Галiна Галенда - Затрымай юнацтва

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 фев 2025
  • Музыка: Яўген Магаліф
    Словы: Сяргей Грахоўскі
    Аранжыроўка: Андрэй Гітгарц
    (1)
    Асыпае лiсце верасень,
    А пялёсткi - белы май,
    На крутым зялёным беразе
    Ты юнацтва затрымай,
    (2)
    Каб яно не заблудзiлася,
    Не згарэла на агнi,
    Каб душа з душой свяцiлася,
    Як сузор'i ў вышынi.
    Прыпеў:
    Мы з табою пойдзем берагам
    Па задымленай расе,
    Можа, нам з туману белага,
    Можа, нам з туману белага
    Бусел шчасця прынясе.
    (3)
    Нашы сцежкi разыходзяцца,
    Але сыдуцца ў бядзе,
    I душа з душою згодзiцца
    I не здрадзiць анiдзе.
    (4)
    Асыпае лiсце верасень,
    А пялёсткi - белы май,
    На крутым зялёным беразе
    Ты юнацтва затрымай.
    Прыпеў:
    Мы з табою пойдзем берагам
    Па задымленай расе,
    Можа, нам з туману белага,
    Можа, нам з туману белага
    Бусел шчасця прынясе.
    Владимир Кудрин, Галина Галенда, Евгений Магалиф, Сергей Граховский, Андрей Гитгарц

Комментарии •