Знакамітыя ўраджэнцы Беларусі ў ЗША - Частка I

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 сен 2024
  • Беларуская Амэрыка, сезон 1, выпуск 6
    Добра вядома, што ў пачатку ХХ стагодзьдзя ў Злучаных Штатах Амэрыкі апынуліся сотні тысяч эмігрантаў зь беларускіх земляў Расейскай Iмпэрыі. Шмат хто зь іх стаў знакамітым у новай краіне, ажыцьцявіў “амэрыканскую мару”.
    У гэтым стрыме беларускi гiсторык Натальля Гардзiенка распавядae пра трох зь іх, чые дасягненьні больш ведамыя ў ЗША, чым ў Беларусі:
    🔻Давід Дубінскі ( David Dubinsky) - Прэзыдэнт аднаго з найбуйнейшых амэрыканскіх прафсаюзаў, родам з Берасьця;
    🔻Стэфан Варшаўскі (Stefan Warschawski) - вядомы матэматык зь Ліды;
    🔻Полі Адлер (Polly Adler) - ўладальнiца аднаго з самых вядомых амэрыканскіх бардэляў на Манхэтане, родам зь Янава, што на Берасьцейшчыне.
    🇺🇸🇨🇦 Нaдзея Нортан распавяла пра навіны беларускай дыяспары ЗША і Канадзе лета/восень 2024.
    Aўтарка ідэі праекта і вядоўца: Надзея Нортан
    Сумесны прaект АБА I БІНіМ “Беларуская Амэрыка”.
    Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы
    Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва - БІНіМ
    Глядзець усе папярэднiя выпускi 1 сезонa Беларускай Амэрыкi:
    🇺🇸Беларусы ў ЗША:
    • Беларусы ў ЗША 🇺🇸
    🇺🇸Тадэвуш Касьцюшка ў Амэрыцы:
    ruclips.net/user/li...
    🇺🇸Генрых Дмахоўскі i Мікалай Судзілоўскі:
    ruclips.net/user/li...
    🇺🇸Гiсторыя Сьвята БНР у Амэрыцы
    ruclips.net/user/li...
    🇺🇸Як беларусы сьвяткуюць Купальле ў ЗША і Канадзе?
    ruclips.net/user/li...
    ♨️Увага, канал і сацсеткі АБА ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, ці плянуеце туды ехаць, не стаўце падабайкі, не камэнтуйце і не дзяліцеся нашым кантэнтам.
    Падтрымаць Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы:
    www.paypal.com...
    #БеларускаяАмэрыка

Комментарии • 4

  • @aba.together
    @aba.together  Месяц назад +5

    Дзякуй вялiкi за цiкаўнасць да праекта "Беларуская Амэрыка". Падпісвайцеся на наш канал, каб не прапусціць наступныя сустрэчы.

  • @hanna6477
    @hanna6477 Месяц назад +2

    Было мега цікава! Дзякуй за праэкт і за гэты выпуск! Натальля - вам асобная падзяка за прадстаўленую інфармацыю! Цудоўна, што гэта ня толькі дзесьці ў кніжках і архівах, а ёсць даступным відэа на Ютубе!

  • @aba.together
    @aba.together  Месяц назад +5

    🔻Пачытаць кнiгi, артыкулы гiсторыка Натальлi Гардзiенка:

    kamunikat.com/hardzijenka-natalla


    🔻Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва - БІНіМ:
    facebook.com/profile.php?id=100089595467075


    🔻“Запісы БIНIМ” - навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
kamunikat.com/zapisy

  • @aba.together
    @aba.together  Месяц назад +5

    Запрашаем на 35 Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня - 2 верасня 2024 ў Таронта, Канада:
    belarusians.ca/be/