Усяго мала, прэсная страва Падсаладжальнік можна ? Трымай, сып, пакуль не досыць Бо жыці жыццё трывожна Ды да чорта сінгулярнасць Усё адначасна нічога Хай будзе бам, а што апасля ? Мы танчым на ўсю хоць і бяда Бяда Веру ў шанец першы, другі Толькі на жаль не ў трэці Мы прачнёмся іншымі Праўда, толькі зноў напачатку З паляўнічых-збіральнікаў Да вегетарыянства Хай будзе бам, а што апасля ? Мы танчым на ўсю хоць і бяда Бяда Змрочныя танцы надрыўнай жалобы, Езуня звісае ўніз галавой Табе так пасуе чорная сукня Цябе ствары бог, каб была ўдавой Kojima invents you to be my bridge-baby Святая ікона ў стылі дада Я буду з табою танцорам на свяце Дзе гора не гора, бяда не бяда Дэкадансавы дэнс, пот у пясочак Хай носам кроў- то бензін нашай ночы 3 глузду зляцелі? Але ж дурачкі? Рэйс без пасадкі, ніхто не саскоча Які ў нас курс? Па што ідзеш войча? Сунься ад краю, інакш прыйдзем мы Больш чым каханкі, менш чым сябры Гары яно гарам, гарам гары. Бяда Я птушанё, што не стаў на крыло, затанцаваўся і выпаў з гнязда Бяда Маё цела не храм, маё цела лядоўня, дзе холад адно і нішто не шкада Бяда Тут з попела зруйнаваных дамоў паўстане ізноў хмарачосаў арда Тут з попела нашых спаленых целаў на цёплай пустачы ўзыйдзе лебяда Бяда Я птушанё, што не стаў на крыло, затанцаваўся і выпаў з гнязда Бяда Маё цела не храм, тваё цела лядоўня, дзе холад адно і нішто не шкада Хай будзе бам, а што апасля ? Мы танчым на ўсю хоць і бяда
Усяго мала, прэсная страва
Падсаладжальнік можна ?
Трымай, сып, пакуль не досыць
Бо жыці жыццё трывожна
Ды да чорта сінгулярнасць
Усё адначасна нічога
Хай будзе бам, а што апасля ?
Мы танчым на ўсю хоць і бяда
Бяда
Веру ў шанец першы, другі
Толькі на жаль не ў трэці
Мы прачнёмся іншымі
Праўда, толькі зноў напачатку
З паляўнічых-збіральнікаў
Да вегетарыянства
Хай будзе бам, а што апасля ?
Мы танчым на ўсю хоць і бяда
Бяда
Змрочныя танцы надрыўнай жалобы,
Езуня звісае ўніз галавой
Табе так пасуе чорная сукня
Цябе ствары бог, каб была ўдавой
Kojima invents you to be my bridge-baby
Святая ікона ў стылі дада
Я буду з табою танцорам на свяце
Дзе гора не гора, бяда не бяда
Дэкадансавы дэнс, пот у пясочак
Хай носам кроў- то бензін нашай ночы
3 глузду зляцелі? Але ж дурачкі?
Рэйс без пасадкі, ніхто не саскоча
Які ў нас курс? Па што ідзеш войча?
Сунься ад краю, інакш прыйдзем мы
Больш чым каханкі, менш чым сябры
Гары яно гарам, гарам гары.
Бяда
Я птушанё, што не стаў на крыло, затанцаваўся і выпаў з гнязда
Бяда
Маё цела не храм, маё цела лядоўня, дзе холад адно і нішто не шкада
Бяда
Тут з попела зруйнаваных дамоў паўстане ізноў хмарачосаў арда
Тут з попела нашых спаленых целаў на цёплай пустачы ўзыйдзе лебяда
Бяда
Я птушанё, што не стаў на крыло, затанцаваўся і выпаў з гнязда
Бяда
Маё цела не храм, тваё цела лядоўня, дзе холад адно і нішто не шкада
Хай будзе бам, а што апасля ?
Мы танчым на ўсю хоць і бяда
Дзякуй. Толькі палез у каментары запытаць тэкст.
Па што ідзеш войча? - воўча? Альбо неправільна палічыў за адсылку.
Класны тэкст
@@YauheniBiankouski Хутчэй за ўсё памылка у тэксце каментара (Сяргей дакладна спявае "воўча")
Вахххх круты тэкст!! Завадная музыка і біт ❤
Маё цела не храм, маё цела лядоўня 💪
вогненна! дзякуй!
Мала каму так пасуе рабіць як балады, так і бэнгеры🥰
Дзякуй Міністэрству Сепультуры! Трэк агонь!
Ого! Гэта нейкі крок убок, крок у лес! Моцна гучыць, хачу ўвесь альбом такі!
Гэта проста вау❤
Фантастычна! Дзякуй!
Дзякуй! Вельмі якасны беларускамоўны кантэнт - нам такое падабаецца ❤
Разоў 10 ужо паслухаў. Файна
Вельмі файна: і музыка, і словы) Мы танчым на у́сю хоць і бяда
Абажаць❤️😚
Ви підпал💥🔥
Вельмі крута атрымалася 🔥🔥🔥
Дзякуй! Выдатная песьня!
Vydatny pryklad supracy! Cikavaja kampazicyja! Vieljmi zmiastowny tekst. Asobnaja padziaka za nadpis "BIADA" lacinkaj. I niaxaj biada abminie staranoju.
Моц-энэргiя❤
Дзякуй за тэкст😘
Полымя 🔥
шыкоўна!
Топчык)
Малайцы!
Файна❤пайшла танчыць!
Дзякуючы песні зразумела,хто я па жыцці) дэкаданс дэнсер
Дзякуем за вашыя водгукі🌚
🔥🔥🔥🔥🔥
Цікава, дзякуй!
Песня 🔥 і тэкст, і музыка! Leibonik упісаўся, як і заўсёды з вамі спяваў 😊
Дзякуй 🤗
цудоуна-шыкоуна
Ракета!
😮😮😮
Бяда як балюча,
…праўда толькі зноў на пачатку
Цудоўна 👍
Лайк лайк дэнс лайк 🔥
Крута!❤❤❤
🔥🔥🔥
Круць!!!
❤❤❤
Super🎉
кайф, вельмі моцна атрымалася!
Падабайка ❤
Bravo❤
🤩
❤
Сябры, пішыце больш каментароў, прасоўваем відэа і песню. Павінна быць 5 слоў і болей 👍🤗
очень необычно и психоделично! прям в клуб захотелось)
💃💣💥
танчым на ўсю змрочныя танцы
Які ў нас курс, па што ідзеш, воўча? (Ева Вежнавец - Святлана Курс) Блін, ну зразумеюць толькі беларусы. Хто чытаў гэтую кнігу? :)
Alors on dance!
⚪️❤️⚪️✌🏻
1:40
Для цiктокаy)
@@ThePionbordo сапраўды ёсць патэнцыял! 😆
Песня цепляет. Текст основан на фразе: "Пох...й пляшем", музыка на теме 25*25 SNAILKICK
Не "Гузік" канечне, але модна і сучасна. Трэндова, каб яго халера. Дзякуй, за мову(ТМ)
і застаўся ад яе толькі гузік... а яшчэ жыццё
На днях Sol Abyssorum, Chornabrova выпусцілі свае трэкі, цяпер вы. Проста музычнае свята нейкае
Ну норм
Ну вось, тэкст ўжо ведаеш, а песню яшчэ не чуў -_-
калі "можна я з табой" заляцела, а бяда не заляціць, то я зусім не разумею трэнды😆
Зразумеў, што вы мелі на ўвазе, толькі з трэцяга разу)
наўрадці. гэты трэк немагчыма напяваць
@@hi6660n "гары яно гарам, гарам гары"
Бяда.
Але не з намi )
Цікавы трэк
чаму бы i не, шаноуныя