“Нам не ўсё адно!”: онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 окт 2024
  • Падтрымаць беларускіх палітвязняў salidarnasc.com
    12-гадзінны ўсебеларускі онлайн-марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно!” ставіць мэтай сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты.
    З ініцыятывай выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.
    У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх Белсат TV, Еўрарадыё, Зеркало, Звычайны ранак, Радыё Свабода, Радыё Ўнэт, Страна для жизни, а таксама Беларускі расследавальніцкі цэнтр, Брестская газета, Маланка Медиа, Медыязона, Наша Ніва, Радыё Рацыя, Салідарнасць, BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя.
    Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным:
    Беларуская Рада культуры,
    сацыяльны праект INeedHelpBY,
    медыя-праект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам “Палітвязынка”,
    Анархічны чорны крыж - Беларусь,
    праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby,
    фонд дапамогі беларусам у Літве “Razam”,
    ініцыятыва BY_help,
    Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДА ВОЛІ»,
    фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol,
    Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці,
    фонд беларускай салідарнасці BYSOL,
    дабрачынны фонд “Краіна для жыцця”,
    публічная дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB.
    Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону.
    ❗️ Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз замежныя карткі ці рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

Комментарии •