Няміга - Руіны (Official music video)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 12 сен 2024
  • Новая песня.
    Слухаць music.yandex.r...
    Відэашэраг згенераваны пры дапамозе AI
    Ксенія Валенда - словы, гітара, вакал.
    Савелій Юрчанка, Savart studio - аранжыроўка, звядзенне, майстарынг.
    Падпішыцеся на нашыя сац. сеткі :
    Instagam / nyamiha_band
    Вконтакте nyamiha...
    Падтрымаць / nyamiha_band
    boosty.to/nyam...
    Словы:
    Кім мы былі?
    Кім станем мы пасля?
    Засыхае дрэва у зямлі пустой.
    І дзеці герояў ператворацца у птушанят.
    На парэштках Літвы пабудуюць буслы гняздо.
    Колькі дзён ды шляхоў
    намі пройдзена.
    Толькі годнасці сваёй
    ды не знойдзена.
    Значыць, трэсціся, чакаць
    нам пад печкаю,
    пад панамі, пад папамі
    шчасця вечнага.
    Прыпеў:
    Рассцялілі зорны шлях
    даліны.
    На сто вёрстаў наўсцяж
    руіны.
    Што наперад, што назад
    вецер вые.
    Толькі ідалы стаяць верставыя.
    куплет 2
    Кім былі яны,
    Што жылі тут да нас?
    Ці мы вартыя слоў,
    Ці мы вартыя іх імён?
    Не спытае ніхто,
    ды ніхто не адкажа.
    На былых курганах
    пабудуюць панэльны раён.
    Прыпеў.

Комментарии • 20