Гістарычны гімн Беларусі «Пагоня» - Беларусы з розных розных краін спяваюць у падтрымку Беларусі

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 15 дек 2020
  • Сёння мы прэзентуем дэма-ролік праекту "Спяваем Разам - гімн Пагоня", у якім беларусы з амаль 30 краін сабраліся разам у анлайне і праспявалі нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».
    Яго зрабілі для ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Народных Амбасад Беларусі, якая прайшла 10 снежня ў анлайне. Гэта відеа - маленькі рэ-мейк чэрвеньскага роліка на канале Годна з далучэннем восеньскіх матерыялаў ад беларускіх дыяспар, якія зрабілі запісы спеваў на вуліцах сваіх гарадоў і наваколля, каб перадаць на Радзіму хвалю салідарнасці з розных канцоў свету.
    Фінальны ролік ад беларусаў замежжа чакаецца пазней.
    У запісе песні летам і восенню паўдзельнічалі:
    - оперны барытон Ілля Сільчукоў
    - гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная
    - мастацкі кіраўнік і дырыжор хору "Concordia" Галіна Казіміроўская
    - вакаліст украінскага гурта "Антитіла" Тарас Таполя
    - спявачка беларускага гурта "Shuma" Марына Шукюрова (Руся)
    - бразільская музыка Cristiane Nogueira Miguel
    - беларускамоўны бэнд з Францыі "Lounata"
    - актрыса і фотамадэль Elee Nova
    - а таксама беларусы з Аб’яднанных Арабскіх Эміратаў, Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, ЗША, Тайваня, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чылі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
    Відеа мантаж - дыяспара Вялікабрытаніі: www.nadzeya-by.co.uk/
    Арыгінальная ідэя кліпа - кампанія «Годна»: hodna.by/
    Тэкст: Максім Багдановіч
    Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч
    Толькi ў сэрцы трывожным пачую
    За краiну радзiмую жах,
    Успомню Вострую Браму святую
    I ваякаў на грозных канях.
    У белай пене праносяцца конi,
    Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
    Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
    Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
    Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
    Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
    У бязмерную даль вы ляцiце,
    А за вамi, прад вамi - гады.
    Вы за кiм у пагоню спяшыце?
    Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
    Мо яны, Беларусь, паняслiся
    За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
    Што забылi цябе, адраклiся,
    Прадалi i аддалi ў палон?
    Што забылi цябе, адраклiся,
    Прадалi i аддалi ў палон?
    Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
    Не давайце чужынцамi быць!
    Хай пачуюць, як сэрца начамi
    Аб радзiмай старонцы балiць.
    Мацi родная, Мацi-Краiна!
    Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
    Ты прабач, ты прымi свайго сына,
    За Цябе яму ўмерцi дазволь!
    Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
    Срэбнай збруяй далёка грымяць...
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Падрабязней пра кампанію «Годна»: hodna.by/
  • РазвлеченияРазвлечения

Комментарии • 31

  • @user-xd3zi5ev9m
    @user-xd3zi5ev9m 22 дня назад +1

    Дорогие мои беларусы!! Вы Лучшие!!!❤

  • @sapraudny_belarus
    @sapraudny_belarus 8 месяцев назад +17

    Жыве Беларусь!!!🤍❤️🤍

  • @deniminecraft486
    @deniminecraft486 7 месяцев назад +10

    Вось гэта сапраўдны гімн Беларусі! ⬜️🟥⬜️🤝🇺🇦

  • @lizpavloff7818
    @lizpavloff7818 3 года назад +17

    Господи, вот гимн так гимн, - мурашки. Воодушевление, гордость, любовь, патриотизм, единение, достоинство. Спасибо.

  • @LennyStork
    @LennyStork 5 месяцев назад +5

    Чудовий, гарний гімн! Хотілося б почути його у виконанні мільйонів білорусів не з різних кутків світу, а з центральної площі Мінська! (Мрії, мрії...) Тим не менш, Жыве Беларусь!

  • @chropinionmb
    @chropinionmb 6 месяцев назад +3

    Lang lebe Belarus!
    Жыве Беларусь!
    🤍❤🤍
    Best wishes from Germany. We stand behind you!

  • @ap1608
    @ap1608 6 месяцев назад +4

    Жыве Беларусь!

  • @Alexandrinka
    @Alexandrinka 3 года назад +11

    Цудоўная песня! Моцныя галасы! Прыгожыя людзi рознага ўзросту з розных краiн!

  • @SummerMoved0n
    @SummerMoved0n 3 года назад +4

    Впервые от музыки у меня мурашки по телу.

  • @aksanayurkova3052
    @aksanayurkova3052 3 года назад +3

    Цудоуна!

  • @espresso8601
    @espresso8601 3 года назад +12

    Спасибо огромное!Счастлива,что белоруска!И язык мы все знаем,скоро заговорим!⚪🔴⚪

  • @user-we1lw8dn7o
    @user-we1lw8dn7o 3 года назад +7

    Шикарный гимн.

  • @schatz6751
    @schatz6751 3 года назад +5

    Гэта у́ нашым падсазнанні да мозга касцей наша родная.

  • @user-gf4sr4zn4c
    @user-gf4sr4zn4c 6 месяцев назад +4

    Это душа Беларусии и его народа находящегося под игом гнета диктатора.

  • @kseniyaandreeva8560
    @kseniyaandreeva8560 3 года назад +19

    Што ні кажы, а гэтая мелодыя кранае нешта таемнае ў душы, тыя струны, аб наяўнасці якіх шмат гадоў не здагадвалася...

  • @RAZAM.E.V.
    @RAZAM.E.V. 3 года назад +3

    заўжды!

  • @schatz6751
    @schatz6751 3 года назад +3

    Старадауняй Лitoyckaй Пагонi. Не спынiць не стрымаць.

  • @GTA-cx3hi
    @GTA-cx3hi 2 месяца назад

    ⚪🔴⚪💪

  • @user-gg9sb6ll4r
    @user-gg9sb6ll4r 3 года назад +3

    Шчыра, але чаму слёзы на вачах растлумачце?

  • @AttilaL
    @AttilaL 8 месяцев назад +1

    "Audax Belarus" за "Пагоню".

  • @user-oe7e456rt
    @user-oe7e456rt 3 года назад +5

    Самае галоўнае, што рухае сытуацыю наперад - гэта ўнутраны беларускі пратэст; людзі, якія не здаюцца. Гэта галоўная перадумова пераменаў і галоўны страх Лукашэнкі.

  • @waizdream
    @waizdream 3 года назад +5

    Уважение вам. А мне и современный гимн нравится тоже :) Честно скажу - даже флаг нынешний государственный больше национального красно-бело-красного. Желаю вам уважать мнения других людей так же. Вообще мне нравится и язык русский на ровне с беларуским, но и английский я бы тоже под эту важность обозначил в современное время. Пожалуйста, только не продвигайте национализм ,а то потеряете людей как на Украине, разделите общество. Спасибо вам. Просмотрел все выступления спикеров - это очень круто! Вы огромные молодцы и трудолюбцы!

    • @TheEmperorCommandsIt
      @TheEmperorCommandsIt 3 года назад +5

      Нам не стыдно петь НАШИ ПЕСНИ, нам не стыдно говорить на НАШЕМ языке! Это беларусь, значит люди не должны стыдиться быть беларусами!!!

    • @waizdream
      @waizdream 3 года назад

      @@TheEmperorCommandsIt это современный мир и необходимо уважать каждого ближнего. Пожалуйста, только без радикального национализма. Спасибо :)

    • @waizdream
      @waizdream 3 года назад

      @@user-yu3ei8eh7w уважайте жителей и их веру, мышление. Общайтесь с ними без агрессии и безпрестрастно. Нужно выслушать каждого ближнего рядом с вами. Без разделения, пжлста

    • @user-sw4lt8iq2q
      @user-sw4lt8iq2q 3 года назад

      @@user-yu3ei8eh7w в вас вселился бес.

    • @user-ec5kh6io2w
      @user-ec5kh6io2w 4 месяца назад

      Позвольте Вам заметить, что моя родная Россия в Украине 300 лет проводила насильственную русификацию с элементами геноцида. Так что для украинцев их отношение естественно.
      Впрочем, Россия, как империя, и с другими народами не церемолнилась.
      Чтобы уважать друг друга и понимать, надо знать историю.
      Мне и самой это далось нелегко. Гораздо легче верить, что твоя страна всегда права...
      ⬜🟦❌

  • @user-zd6ri7kd6n
    @user-zd6ri7kd6n 3 года назад

    Шось як си не тое

  • @user-oe7e456rt
    @user-oe7e456rt 3 года назад +11

    Жыве Беларусь!