Агеев Н С Авторская песня Зноў знайшоў

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 30 сен 2024
  • ЗНОЎ ЗНАЙШОЎ
    Родны край, мілы кут,
    Майму сэрцу заўжды дарагі,
    Нарадзіўся я тут,
    Тут жыццёвай ракі берагі.
    Вы прабачце бацькі,
    Што, калісці, пакінуў я Вас,
    Што няўрымслы такі,
    Што шляхі разышліся у нас.
    Прыпеу
    Варухнула ў сэрцы штосці,
    Назаўжды прыйшоў, ня ўгосці,
    Да бацькоўскага двара,
    Зараз ведаю, не трэба
    Жаўрукоў лавіць у небе, -
    Ад дабра шукаць дабра.
    Хоць нямала вады
    Уцякло з тых, дзяцінства часін,
    А лагодна, заўжды,
    Сярод любых мне, - родных мясцін!
    Трэба помніць заўжды,
    Дома сілу і сцены даюць.
    Я вярнуўся сюды,
    Мае розум і сэрца пяюць.
    прыпеу
    І цяпер, праз гады,
    Зноў былое стаіць у вачах,
    Я у снах, - малады!
    Размаўляю з раднёй па начах.
    Да высновы прыйшоў,
    І прызнацца у тым не баюсь,
    Што шукаў, - я знайшоў!
    Няма лепей цябе, Беларусь!
    Да высновы прыйшоў
    І прызнацца у тым не баюсь,!
    Люблю сэрцам, душой
    Цябе - Чыстая-Белая Русь!
    Прыпеу
    Родны край, мілы кут,
    Майму сэрцу заўжды дарагі,
    Нарадзіўся я тут,
    Тут жыццёвай ракі берагі.
    Да высновы прыйшоў,
    І прызнацца у тым не баюсь,
    Што шукаў, - я знайшоў!
    Няма лепей цябе, Беларусь!
    Да высновы прыйшоў
    І прызнацца у тым не баюсь,!
    Люблю сэрцам, душой
    Цябе - Чыстая-Белая Русь!
    Прыпеу

Комментарии •