Хуткі абед з бульбы і курыцы. Паглядзі і прыгатуй так, язык праглынеш!

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 янв 2025
  • Усіх вітаю на канале Смачна! Сёння прыгатуем з вамі смачную страву з простых прадуктаў - Бульбы і курыцы. Атрымліваецца добры паўнацэнны абед ці вячэра для ўсёй сям’і. Падрабязны спіс прадуктаў глядзіце ў апісанні.
    Для курыцы:
    2 курыныя грудкі
    2 цыбуліны
    4 зубчыкі часныку
    Соль і перац па гусце (на самі грудкі)
    Мука (каб абваляць грудкі)
    Масла (для смажання)
    0,5 ч. лыжкі солі
    1 ч. лыжка папрыкі
    1 ч. лыжка сухога часныку
    0,5 ч. лыжкі размарыну
    100 мл вяршкоў 32% (у мяне было і мала і я дадала яшчэ лыжку смятаны)
    Бульба запечаная “пад шклянкай”
    Бульба 15-16 шт (каб улезлі на ваш процівень)
    Соль, перац па гусце
    Масла (1 ч.л. на кожную бульбіну)
    Алей, каб змазаць процівень
    Салата на ваш густ;)
    Смачна есці!

Комментарии • 8