Навук.-практ. канферэнцыя "Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна" (20-21.06.2024)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 24 авг 2024
  • 20-21 чэрвеня 2024 г. з нагоды святкавання 100-годдзя Бешанковіцкага раёна Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі правялі навукова-практычную канферэнцыю “Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 100-годдзя Бешанковіцкага раёна)”. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 гісторыкаў, археолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, фалькларыстаў, архівістаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк з Бешанковіч, Віцебска, Гродна, Дзяржынска, Лёзна, Мінска і Полацка.
    У рамках мерапрыемства была арганізавана работа секцый: “Бешанковіччына ад старажытнасці да 1917 г.”, “Бешанковіччына ад 1917 г. да сучаснасці”, “Звязаныя лёсам з Бешанковіччынай”. 21 чэрвеня прашла работа круглага стала “Культурная спадчына Бешанковіччыны”.
    Канферэнцыя праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» (навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі А. А. Каваленя) падпраграмы №1 «Гісторыя» (навуковы кіраўнік - кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. Л. Лакіза).

Комментарии •