Шчыры дзякуй за аповяд складны і інфарматыўны. Невялічкія ўдакладненьні Сучасны афэстны друк цяжка паблытаць з высокім. Золата (і іншыя мэталікі) перадаюць добра літаграфія і шаўкаграфія, але ў нас не прынята ўскладняць сабе жыцьцё пры рэалізацыі кніжных праектаў.
Дзякуй за ўдакладненні. Гэта праўда. Друк адразу ж бачна: высокі ці плоскі афсетны, альбо сучасны лічбавы. Але гэта бачыць прафесіянал. Шырокая публіка не адрозніць згаджаную стагоддзямі выкарыстання старонку з тэкстам, надрукаваным некалі наборным шрыфтам, ад копіі старонкі, зробленай на якаснай лічбавай машыне. Прасцей нават знайсці адрозненні ў паперы большасці сучасных факсіміле. Што ж да золата, то і тут не так усё проста. Ёсць факсімільныя выданні, дзе спрабавалі паўтыраць золата, каб блішчэла і пералівалася, як у арыгінале. Так рабілі па розных тэхналогіях. Як прыклад прывяду - факсімільнае ўзнаўленне Слуцкага Евангелля. Але выкарыстанне любой з гэтых тэхналогій, у тым ліку прыпрэсоўкі залатой фольгі, літаграфіі і шаўкаграфіі, не дазваляе дакладна паўтарыць арыгінальнае мастацкае тваранае золата на старонках старой і пацёртай паперы ці пергаменту. Выглядае альбо як блішчасты навадзел, або як недасканалае паўтарэнне. Што да Жыровіцкага Евангелля, то тут наогул была татальная трагедыя: там разам у адных і тых жа мініяцюрах, застаўках і ініцыялах і золата, і бялілы, і фарбы на мінеральнай аснове з выкарыстаннем лазурыту і малахіту, якія блішчаць і пераліваюцца і якія абсалютна немагчыма перадаць ніякім сучасным друкам.
@@BelarusBook у мяне ёсьць старыя літаграфскія і фотатыпныя (?) рэплікі старадрукаў і рукапісных кніг. Яны выглядаюць даволі дастойна. Лазурыты-малахіты і іншыя камяні, у друкарскую фарбу не замяшаць, але (умоўны) сінтэтычны ультрамарын ў 90% выпадкаў дае рады, хоць, вядома, ягонае зерне сёньня драбнейшае Лічбавы друк пачынае паціху пралазіць у гэтую нішу: даводзілася бачыць даволі прыстойныя прынты белым па чарной паперы.
@@xczk Так, менавіта! Некаторыя рэплікі даволі блізка перадаюць золата. Хромалітаграфія навучылася гэта ў некаторай меры рабіць яшчэ з 19 ст., сучасны лічбавы друк з выкарыстаннем залатой фарбы таксама часткова вырашае пытанне, але... Але паўнацэннай дакладнасці няма, усё адно адрозненні ад тваранага золата на старонках даўніх рукапісаў вельмі істотныя. А вось выкарыстанне бляску паўкаштоўных і каштоўных камянёў нічым не замяніць.
@@xczk Дарэчы, сёння выпуск факсіміле стаў сапраўдным мастацтвам. У свеце ёсць цэлы шэраг розных фірмаў, якія спецыялізуюцца на выпуску факсіміле. І ёсць багата калекцыянераў і бібліятэк, якія іх мэтанакіравана збіраюць. НА той жа Франкфурцкай кніжнай выставе факсімільныя выданні займаюць амаль цэлы павільён.
Дзякуй вам. Вельмі цікава было паслухаць. Сам вельмі люблю чытаць, асабліва папяровыя кнігі. Ад папяровых кніг насамрэч зусім іншыя пачуцці. У апошні час часцей чытаю з тэлефона альбо з чыталкі з электроннымі чарніламі, выкарстыўваю для гэтага кожную свабодную хвіліну. А кнігу не заўжды можна трымаць пад рукой. Але калі ёсць магчымасць утульна ўладкавацца з папяровай кнігай я абавязкова раблю гэта.
Шчыры дзякуй за аповяд складны і інфарматыўны.
Невялічкія ўдакладненьні
Сучасны афэстны друк цяжка паблытаць з высокім.
Золата (і іншыя мэталікі) перадаюць добра літаграфія і шаўкаграфія, але ў нас не прынята ўскладняць сабе жыцьцё пры рэалізацыі кніжных праектаў.
Дзякуй за ўдакладненні. Гэта праўда. Друк адразу ж бачна: высокі ці плоскі афсетны, альбо сучасны лічбавы. Але гэта бачыць прафесіянал. Шырокая публіка не адрозніць згаджаную стагоддзямі выкарыстання старонку з тэкстам, надрукаваным некалі наборным шрыфтам, ад копіі старонкі, зробленай на якаснай лічбавай машыне. Прасцей нават знайсці адрозненні ў паперы большасці сучасных факсіміле. Што ж да золата, то і тут не так усё проста. Ёсць факсімільныя выданні, дзе спрабавалі паўтыраць золата, каб блішчэла і пералівалася, як у арыгінале. Так рабілі па розных тэхналогіях. Як прыклад прывяду - факсімільнае ўзнаўленне Слуцкага Евангелля. Але выкарыстанне любой з гэтых тэхналогій, у тым ліку прыпрэсоўкі залатой фольгі, літаграфіі і шаўкаграфіі, не дазваляе дакладна паўтарыць арыгінальнае мастацкае тваранае золата на старонках старой і пацёртай паперы ці пергаменту. Выглядае альбо як блішчасты навадзел, або як недасканалае паўтарэнне. Што да Жыровіцкага Евангелля, то тут наогул была татальная трагедыя: там разам у адных і тых жа мініяцюрах, застаўках і ініцыялах і золата, і бялілы, і фарбы на мінеральнай аснове з выкарыстаннем лазурыту і малахіту, якія блішчаць і пераліваюцца і якія абсалютна немагчыма перадаць ніякім сучасным друкам.
@@BelarusBook у мяне ёсьць старыя літаграфскія і фотатыпныя (?) рэплікі старадрукаў і рукапісных кніг. Яны выглядаюць даволі дастойна. Лазурыты-малахіты і іншыя камяні, у друкарскую фарбу не замяшаць, але (умоўны) сінтэтычны ультрамарын ў 90% выпадкаў дае рады, хоць, вядома, ягонае зерне сёньня драбнейшае
Лічбавы друк пачынае паціху пралазіць у гэтую нішу: даводзілася бачыць даволі прыстойныя прынты белым па чарной паперы.
@@xczk Так, менавіта! Некаторыя рэплікі даволі блізка перадаюць золата.
Хромалітаграфія навучылася гэта ў некаторай меры рабіць яшчэ з 19 ст., сучасны лічбавы друк з выкарыстаннем залатой фарбы таксама часткова вырашае пытанне, але... Але паўнацэннай дакладнасці няма, усё адно адрозненні ад тваранага золата на старонках даўніх рукапісаў вельмі істотныя. А вось выкарыстанне бляску паўкаштоўных і каштоўных камянёў нічым не замяніць.
@@xczk Дарэчы, сёння выпуск факсіміле стаў сапраўдным мастацтвам. У свеце ёсць цэлы шэраг розных фірмаў, якія спецыялізуюцца на выпуску факсіміле. І ёсць багата калекцыянераў і бібліятэк, якія іх мэтанакіравана збіраюць. НА той жа Франкфурцкай кніжнай выставе факсімільныя выданні займаюць амаль цэлы павільён.
Дзякуй вам. Вельмі цікава было паслухаць. Сам вельмі люблю чытаць, асабліва папяровыя кнігі. Ад папяровых кніг насамрэч зусім іншыя пачуцці. У апошні час часцей чытаю з тэлефона альбо з чыталкі з электроннымі чарніламі, выкарстыўваю для гэтага кожную свабодную хвіліну. А кнігу не заўжды можна трымаць пад рукой. Але калі ёсць магчымасць утульна ўладкавацца з папяровай кнігай я абавязкова раблю гэта.
Абсалютна згодзен. Кніга дазваляе іначай адчуць твор, нібы памацаць яго, амаль фізічна.