Паглядзі на крыж
HTML-код
- Опубликовано: 8 фев 2025
- 1. Паглядзі на крыж - там чакае цябе любоў,
Паглядзі на крыж - Езус кліча зноў і зноў,
Паглядзі на крыж - Бог чакае сваіх сяброў,
Паглядзі на крыж - калі хочаш, ідзі за Мной.
Пр.: Гэты крыж цябе ўратуе, стане дарогаю тваёй,
З гэтага крыжа абмые Хрыстус цябе сваёю крывёй.
Гэты крыж цябе ўратуе і прывядзе да Хрыста,
З гэтага крыжа сплывае ласка, любоў да нас Твая.
2. Паглядзі на крыж - Езус кліча за сабой,
Паглядзі на крыж - на распятую любоў,
Паглядзі на крыж - хто ідзе дарогай той,
Паглядзі на крыж - пралівае сваю кроў.
Пр.: Каб належаць цалкам Богу, трэба ўсім вакол служыць,
Не чакаць пакуль другія - а пачаць сапраўдна жыць,
Сэрца каб любоў дарыла ў першую чаргу Хрысту,
Каб усё надзеяй жыла, трэба расквітнець крыжу.
Гэты крыж цябе ўратуе, стане дарогаю тваёй,
З гэтага крыжа абмые Хрыстус цябе сваёю крывёй.
Гэты крыж цябе ўратуе і прывядзе да Хрыста,
З гэтага крыжа сплывае ласка, любоў да нас Твая.
h A D Fis h - 4x
Пр.: h G A D Fis h - 4x
мп3: drive.google.c...
акорды: drive.google.c...
муз. і сл.: с. Марыя Емельянчык ОР
песня ❤🩹