Ты паверыла бясконца (Жанчына з Саду)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 17 сен 2024
  • 1. Ты паверыла бясконца
    Слову велічнага Створцы,
    Знішчыўшы айца падману,
    Ева новая святая.
    Ты па райскім садзе ходзіш,
    Любы слухаючы голас,
    Выбіраць жыццё нас вучыш,
    Бо жыццё Ты дала Слову.
    Пр. Ave Maria, Ave Maria, Ave Maria, Maria /2x
    2. Ты паверыла бясконца
    І цярпела з Адкупленнем,
    Увесь Касцёл тры дні насіла,
    Аж здяйснілася прароцтва.
    Бог уваскрэснуў Аллелюя!
    Ты Яму спяваеш песні,
    Жыцця Маці і Касцёла,
    Навучы не верыць смерці.
    Маці Хрыстова, маліся за нас.
    Маці Божай ласкі, маліся за нас.
    Маці Беззаганная, маліся за нас.
    Маці міласэрнасці, маліся за нас.
    Святая Марыя, маліся за нас.
    3. Той, Якому давярала,
    Захапіўся прыгажосцю,
    Сон спаслаў на тваё цела -
    Абудзілася ўжо ў Небе.
    Радуйся, Марыя, ласкі поўна,
    Пан з Табою, гэта пэўна.
    Маці, будзь благаслаўлёна
    Ў Звяставання твайго Fiat.
    акорды: docs.google.co...
    мп3: drive.google.c...
    Пераклад з польскай,
    твор арыгіналу: • Ty, co nie zwątpiłaś n...
    Ty co nie zwątpiłaś nigdy (sł.: Monika Maśnik, muz.: Jakub Tomalak)
    ноты: mega.nz/file/1... (пераклад: а. Яўген Голуб)

Комментарии • 2