Лявон Вольскі - Вера, Надзея, Любоў (feat. Ганна Хітрык)
HTML-код
- Опубликовано: 5 фев 2016
- Кранальная песьня ў дуэце са знакамітай сьпявачкай Ганнай Хітрык (гурты "S°unduk" sounduk ды "ДетиДетей").
Tekst pieśni
A ja spadziajusia, čamuści,
Što ŭ śviecie słaty dy imžy
Nie musiać pamierci pačućci,
Nibyta zimoju bamžy.
I Viera nie musić być stračanaj,
Jak taja valizka ŭ mietro,
Bo budzie chałodna i strašna nam
Biaźviernaj sibiernaj paroj.
Jak vieryć tym, chto nachłusić i pakradzie?
Nichto nikomu ŭžo nie vieryć i nidzie.
Jak vieryć u ščaślivy čas i lepšy dzień,
Kali naŭkoł niama ludziej, niama ludziej?
Ja vieru, i vy mnie paviercie:
U śviecie, dzie ŭsich nie sahreć,
Nadzieja nie musić pamierci,
Chiba što krychu zachvareć...
Chiba što krychu pachisnucca,
Ale nie pad lod hałavoj...
Nadzieja nie musić zahnucca
Ŭ chałodnych palach pad Maskvoj.
Niaŭdały chod, zhasaje hod, zhasaje dzień,
I ŭ ludziej niama nadziej, niama nadziej.
Za krokam krok, za hodam hod idzie ŭ tuzie,
I ŭ ludziej niama nadziej, niama nadziej.
A ja spadziajusia i vieru,
Što z našych chałodnych krajoŭ
Nie vypravicca ŭ vyraj
Z čarodami ptušak Luboŭ,
Nie budzie achviaraju zajzdraści,
Nia vypje atrutu da dna.
I ŭ kroku adnym ad nianaviści
Nas tut nie pakinie jana.
Zaŭždy imžyć, niama jak žyć, jak tut lubić?
Jak tut lubić, kali ŭsio žyćcio balić?
Jak tut lubić, kali zmahaješsia, kab być?
Kaho lubić, kali ŭsich vučyli bić?
Стаўце 👍 і націскайце 🔔, каб не прапускаць новыя відэа.
Кантактуйцеся са мной праз Facebook: / lavonvolski
Сачыце за навінамі ў Instagram : / volski.official
Па супрацы лістуйце на email: 📩 volskivideo@gmail.com
Афіцыйны сайт: lavonvolski.com
Выдатная песня. Не разумею, чаму так мала праглядаў. Файны твор.
Цудоўная песня! Дзякуй!
Як файна, дзякуй! Неўміручыя песні, зараз 2022, што далей?.... Вера, Надзея, Любоў
Лявон - частка жыцця беларусаў. Дзякуй!
Шчаслівая, што знайшла тут гэтую песню. Вельмі моцны твор!💔
Ай файна!. Раней ня ведаў аб існаванні гэтай кампазыцыы
Якая Ганна тут прыгожая, як файна сьпявае!!!
Кранальна, моцна. Заўсёды да слёз. Дзякуй.
Дзякуй за бліскучую песенку. Надзея прыйдзе з часам. ♥️♥️♥️ 🤍♥️🤍
Дзякую 👏👏👏 Слава Украіне Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
як прыгожая гучыть нашла роднай мовеа
Шыкоуна! Шмат разоу праглядвау на розных рысурсах, але тут упершыню)) Горн заварожвае!
Цудоўныя ❤️❤️❤️
💓💓💓💓💓💓💓
прыгожы жаночы вакал і вымаўленьне
ДОБРА!
Колькі часу мінула. А актуальнасць не знікае
Гэта кампазіцыя нясе аграмадную добрую энергетыку!За намі Прауда!З намі бог!
Нагадала стары НРМ, дзякуй за музыку у гэтыя ня простыя часы
Геніально!
Надія є!
Падабаецца
💛💙🤍❤🤍