Як прайшоў апошні фестываль - свята "У Пласток на квасок" ? Сустракаемся на Пятровіцу !

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 19 окт 2024
  • Успамін аб тым, як прайшоў апошні фестываль "У Пластоку на Квасок" у 2022 годзе. Незвычайнае мясцовае свята , якое адбываецца ў вёсцы Пласток Любанскага раёна Мінскай вобласці на "Сядзібе Паўла i Марылі" ужо стала традыцыйным. Нажаль для Alfred Mikus яно стала апошім...
    Чакаем вас 9-12 ліпеня 2023 !
    Паглядзець :
    piatrovica.by/...
    Праграма абноўленая, але яшчэ да пачатку фэсту можа змяніцца. Хочацца зрабіць гэтую Пятровіцу асабліва прыгожай і такім чынам ушанаваць памяць Альфрэда Мікуса, які быў з намі шмат год, а цяпер дзесь у лепшым месцы шукае прыгажосць.
    9 ліпеня
    14.00 ад’езд з Мінску спецыяльнай маршруткі ( забраніраваць месца там можна пазначыўшы ў анкеце пры рэгістрацыі)
    16.00 - сустрэча ўсіх на базе фэсту - сядзібе Кухарэнкаў (в. Шыпілавічы, Любанскага раёна)
    17.00 - Адкрыццё фэсту. Знаёмства з удзельнікамі.
    18.30 - Сустрэча з гуртамі “Журавушка” і “Напарачка”
    19.30. - Прэзентацыя выставы ўдзельнікаў фотаклуба “Мінск”
    20.30 - ” Любанская дзясятка плюс”. Грае музычны гурт “Любанскія”
    10 ліпеня
    09.00 - Пятроўскія спевы з В.Емяльянчык. Лугавы стыль спеву.
    11.00 - Танцавальныя заняткі з С.Выскваркам
    14.00 - Знаёмства з мастацтвам саломапляцення і выцінанкі
    15.00 - Вандроўка ў в. Кузьмічы, знаёмства з мясцовымі рамёствамі і музеем
    17.00 - Знаёмства з лугавымі песнямі і стылем . Сустрэча з гуртамі “Хамеліха” і “Чуткі”
    19.00. - Кузьміцкія танцы з С. Выскваркам
    21.00 - Сацыяльны эксперымент - “відэа ілюстрацыя полек”
    11 ліпеня
    09.00 - Пятроўскія спевы з В.Емяльянчык
    11.00 -Танцавальныя заняткі з С.Выскваркам
    14.00 - Знаёмства з мастацтвам упрыгажэння вялікодных яек - “шрабанак”
    15.00 - Вандроўка ў в. Жораўка
    16.30 -Традыцыйнае выпяканне хлеба. Парады ў карыстанні печчу ад І. Жудрык
    17.00 - Пятроўскія і жніўныя песні. Сустрэча з гуртом “Баярачка”
    17.30 - ” Ая жала не ляжала” - рэканструкцыя жніўных дзеянняў. Танец Талакуха.
    18.30 - Практыкум дагляду і выкарыстання косаў. Касарскія песні.
    19.30 - Танцы “на замову” ад гурта “Любанскія” і Ігара Узлова
    21.00 - Вечарынка ў вясковай хаце
    12 ліпеня
    9.00 - Знаёмства з выразанымі рушнікамі і іх значэннем
    9.30 - Абраканне ля крыжа, збор кветак і зёлак.
    10.00- Спевы ля дуба. Адкрыццё памятнага знака “Эталон віду”
    11.00 - Фотасесія ў строях у гонар памяці Альфрэда Мікуса
    12.00 - Спосабы павязвання намітак, хустак, паясоў
    13.30 - Пятроўскі малебен
    14.00 - Святочны канцэрт у гонар 200 год з дня нараджэння этнографа Паўла Шпілеўскага
    15.00 - “Асоба Паўла Шпілеўскага і значэнне яго для Беларусі”. Бяседа са З. Скварчэўскім
    16.30 -Фотасесія ў строях у гонар памяці Альфрэда Мікуса
    19.00 - Пятроўскія карагоды па вёсцы
    19.30-22.00 - Пятроўскі абрад, юшка, танцы
    22.00 - закрыццё фэсту і вогнішча

Комментарии •