Хусткі Любанскага раёна. Спосабы завязвання - Традыцыйны строй | Tradycyjny stroj

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 31 июл 2024
  • Хусткі Любанскага раёна. Спосабы завязвання - Традыцыйны строй |
    Chustka headscarves of Liubań District. Tying styles - Tradycyjny stroj
    [English version below]
    Шаліноўка, тарыноўка, газоўка, канаплянка, абхінанка і г.д. - гэта ўсё назвы хустак! Даведаліся ў Сяргея Выскваркі, знаўцы традыцыйнай культуры, пра розныя спосабы завязвання і захоўвання хустак, пра семантыку асобных элементаў і эвалюцыю жаночых галаўных убораў.
    Šalinoŭka, tarynoŭka, hazoŭka, kanaplianka, abchinanka, etc. - these are all the names of headscarves (kerchiefs)! We learned from Siarhiej Vyskvarka, an expert in traditional culture, about various ways of tying and storing headscarves, about the semantics of individual elements and about the evolution of women's headwear.
    00:00 - Intro
    01:37 - Хустка, завязаная “на латку” | A headscarf tied in “na latku” style
    03:26 - Хустка, завязаная “падушачкай” | A headscarf tied in “padušačkaj” (pillow) style
    04:40 - Як захоўвалі хусткі? | How were the headscarves kept?
    06:30 - Хустка, завязаная “пазаду” | A headscarf tied in “pazadu” (behind) style
    09:30 - Спосаб завязвання з вёскі Пласток | Tying style from the village of Plastok
    12:29 - Хустка “цвяточкам” | Headscarf tying style “cviatočkam” (flower)
    15:33 - Святочны варыянт (зімовы) | Festive tying style (winter)
    16:35 - Хустка, завязаная па прыкладу наміткі | A headscarf tied in namitka style
    20:00 - Спосаб з вёскі Дарасіно | Tying style from the village of Darasino
    26:36 - Хусткі местачковых дзяўчат | Headscarves of miastečka (Belarusian small town) girls
    30:27 - Як завязвалі хусткі жанчыны ў мястэчку Любань? | How did women tie headscarves in the town of Liubań?
    Далучайцеся да нас у сацсетках | Join us on social media:
    / tradycyjny_stroj
    / tradycyjny_stroj
    / tradycyjny.stroj
  • КиноКино

Комментарии • 22

  • @AlonaZhuk
    @AlonaZhuk 7 месяцев назад +3

    Вельмі цікава й прыгожа! Арыгінальныя спосабы! Цяпер усе трэба паспрабаваць❤

  • @valentinaignatuk2446
    @valentinaignatuk2446 6 месяцев назад +2

    О Божа, якія дзівосы, якое багацце!!!
    Дзякую спадару Сяргею і маёй любімай дзяўчыне за гэтую цудоўную навуку! Прыгажосць неверагодная!..)))
    Памятаю з ранняга дзяцінства бубуліну вялізную, цёплую, тоўстую хустку. Яна была цёмная, у чорна-зялёную клетку з кутасямі. Куды падзелася - не ведаю... Не памятаю і як называлася... Можа спадар Сяргей ведае?..
    Я яшчэ хацела сказаць, што той спосаб, які спадар Сяргей называе ,,на латку", у нас на Кобрыншчыне называецца ,,пад макаўку"... Мой любімы спосаб, калі жыла яшчэ ў вёсцы, усё лета так хадзіла...😊

  • @ansiblephone496
    @ansiblephone496 8 месяцев назад +1

    Столькі цудоўных спосабаў! Гэтага вельмі не хапала! Дзякуй вялікі! І вельмі зразумела ўсё паказана. Ажно хочацца цяпер піярыць нашэнне хустак ва ўсіх сітуацыях )

  • @user-pe3sv3fu6z
    @user-pe3sv3fu6z 8 месяцев назад +4

    Паглядзела з вялікім задавальненнем. Дзякуй вам вялікі, што захоўваеце і перадаеце нашу народную культуру. Гэта нашае багацце, годнасць і памяць народа.

  • @lenanikifarava9404
    @lenanikifarava9404 8 месяцев назад +5

    Ведьмі цікава іі практычна. Можна тое сёе карыстаць у сучасных вобразах❤

  • @spadaryniavisniavieckaja8125
    @spadaryniavisniavieckaja8125 8 месяцев назад +4

    Як хустка упрыгожвае жанчыну!❤

  • @poyas__ok
    @poyas__ok 8 месяцев назад +4

    Дзякуй вялiкi. Было цiкава❤

  • @halinakozlovskaya1942
    @halinakozlovskaya1942 8 месяцев назад +1

    Гэта усе проста скарб, вось што трэба паказваць iншаземным турыстам. Для мяне усе спосабы завязвання - адкрыцце!

  • @user-mh7rv3mu1r
    @user-mh7rv3mu1r 8 месяцев назад

    Люблю бясконца❤❤❤! Дзякую за выдатнае відэа даражэнькія!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 8 месяцев назад +1

    Гэта ж цэлая навука! Прыгожая 😍
    А "падушачкай" мы калісьці гальштукі ў школе завязвалі, я паясы гэтым спосабам завязваю таксама

  • @larissavolkovinskaya3993
    @larissavolkovinskaya3993 8 месяцев назад

    Вялікі дзякуй! Было вельмі цікава і карысна паглядзець, бо сама спрабую павязваць сябе хустачкі.

  • @user-ou4wh3bs6v
    @user-ou4wh3bs6v 8 месяцев назад +3

    👍👍👍

  • @katsiarynayaryvanovich7415
    @katsiarynayaryvanovich7415 8 месяцев назад

    ❤ Цудоўнае відэа!

  • @DerevenskajaMagija
    @DerevenskajaMagija 8 месяцев назад +3

    У нас шуляноука, щучынски район.

  • @studycats123
    @studycats123 8 месяцев назад

    Такі дзядзька цікавы))) ці часта раней хлопцы цікавіліся хусткамі? Павага Вам за такое хоббі❤

  • @user-vy5sv2dw6t
    @user-vy5sv2dw6t 5 месяцев назад

    😮 🏵️🤗💒♥️

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 8 месяцев назад +4

    Прыгажосць

  • @TheVladadance
    @TheVladadance 8 месяцев назад

    ваў, прыгажомць немаверная! засталося толькь знайсці, дзе такого памеру хусткі набыць. 😅

  • @ansiblephone496
    @ansiblephone496 8 месяцев назад

    Сяргей Георгіевіч, дык хустка, завязаная НА ЛАТКУ - гэта з дыяганальным крайчыкам, загнутым наверх, як вы сказалі ў першы раз? ці завязаная на патыліцы, як вы сказалі ў другі? І НА КРУГЛО - гэта спосаб завязвання хусткі з крайчыкам падніз, унутр? ці спосаб складвання хусткі для захоўвання?

  • @user-ih1qr2ls7m
    @user-ih1qr2ls7m 3 месяца назад

    У нас называлі не "на латку", а "пад халадок"

  • @notgrace6887
    @notgrace6887 Месяц назад

    Але газоўка гэта назва другіх хустак. Такія былі празрачныя. Пазнейшы перыяд . 70-х гадоў.

  • @halinakozlovskaya1942
    @halinakozlovskaya1942 8 месяцев назад

    Адно пытанне - дзе узяць тыя хусткi той якасцi i колерау? У маей бабулi не было ужо амаль такiх. А такая прыгажосць!